Валкавыцкі Георгій
Шрифт:
Ачалавечыліся
У час капітуляцыі мы з Родзькам паехалі ў Польшчу, каб перабрацца ў Белавежскую пушчу. Па дарозе Усевалад пазнаёміўся з маладой жанчынай. Спыніліся ў Беластоку. Нам далі працу паблізу горада. Памятаю, як я і Усевалад выйшлі на верхавіну гары і бачылі, як савецкія самалёты бамбілі партызанаў у лесе. Родзька часта хадзіў да той жанчыны, хацеў праз яе навесці сувязь з польскай партызанкай. Аднаго вечара ён кажа: „Пайду да жанчыны”. Тэта быў астані вечар, калі я яго бачыў (з друку).
Герой
Як паведаміў друк, правы ваявода назначыў дырэктарам шпіталя сябра па ідэі і адукацыі. Новага шэфа вітаў увесь персанал і пацыенты (яшчэ на ходзе).
Па старой звычцы
Праспявалі дружна Sto lat!
— Спецыяльнасць? — Трунар-столяр, Па-хатняму дамавіншчык. Тапорыкам ножку чык! — Ну і што? — пан ваявода — Думалі, магістра дам? Камуняку? Сатану? Хутчэй скокну у труну! Настрашыла Гаварыла баба дзеду: — Я да Клінтана паеду. Ты, як цар Барыс, абвяў, Даўно мяне не чапаў. — Ну і едзь, такой бяды! — Кажа дзед. — Даўно б туды! Дзябёлая ты. Масці пікі. У поцемку — дублет Манікі.Крыноцкі роздум
На Русі
Пад Купалу
Пітэказорная, дарожная