Вход/Регистрация
Адвечная песня
вернуться

Купала Янка

Шрифт:

Мужык

Восень, ясная пані, Глянь! я лгаць не хачу — Да паўзімкі не стане, Як лічу, не лічу. Няма штосьці ўмалоту, Ды і што малаціць? Копкі дзве акалоту, Грэчкі з возік ляжыць. 3 копку яркі, ячменю, Трохі сена, аўса… Вось і хлеб, і насенне, I за труд плата ўся! Пры стале ж сядзе спора Спажываці дары Жонка, дзетак сямёра Ды татуля стары.

Восень

Праўду вашэць гамоне: Бог не вельмі ўспамог, Але ты не сягоння Так устаў, так і лёг. Вось і сёлета трэба Дацягнуць да канца, Прыкупі з пудзік хлеба Да пазыч з воз сянца. Пудзік хлеба з мякінай, Груцы, бобу крыху, Якой бульбы асьміну — Ці ж не дось мужыку?

Мужык

Ну і рада, ой рада! Дакупіць, дакупіць!.. Дзе ж капейка ў «гада»? Дзе яго скарб ляжыць? На насенне, на страву Трос вясной кішанёй, Летам штраф за «патраву»; Воласць не за гарой.

Восень

Як гляджу, ўсё находжу Недастаткі адны, Будзь здароў! Я адходжу Да суседкі Зімы.

Выходзіць. На дварэ вецер вые штораз мацней. Каплі сцюдзёнага дажджу шлёпаюць аб гнілыя сцены. Мужык набірае ў рэзгіны вязку саломы і ідзе даваць скаціне. Дзверы са скрыпам зачыняюцца.

IX. СВЯТА

Хата, што і вясной. На стале ляжыць стус грачаных бліноў. На палку ляжаць двое хворых дзяцей; другія босыя і ў адных кашулёнках поўзаюць каля маткі па хаце. На печы крэкча бацька стары. Мужык сядзіць на лаве і пад нос мармоча.

Мужык

Ну, ламака, ну, хамула! Ці ж стагнаць не годзе? Што мінула, то мінула, Болей не прыходзіць. Пёкся, пёкся вясну, лета, Аж толькі дзяржыся, А цяпер спачынь за гэта Ды павесяліся. Трохі жонка хваравіта, Трохі хворы дзеці, Выпі чарку! ну і квіта! На што там глядзеці? Юрку варта бы да школы, 3 гора, пасылаці! Не шлі: будзе, як ты, голы, Хай сядзіць у хаце… Насці трэба чаравікі, Кажушок Сымонку, Ну, на гэта час вялікі… Пара ж і ў карчомку!

Жонка

Што ты там бурчыш пад носам? Скрабеш каля вуха? I ўдаеш паглядам косым Вялікага зуха? «Пагуляці… да карчомкі…» Вось дык малайчына! А дзе лапці ў тваёй жонкі? Дзе дровы, лучына? Трэба новае карыта, Каптан Зосі трэба. Просіць фельчара Мікіта — Ўжо не есць і хлеба. Не табе спачыць, хамуле, Не табе спяваці, Не да смеху, не да гуляў, Калі бяда ў хаце.

Стараста (уваходзіць, трохі падпіўшы, з нейкай смешнай важнасцю і строгасцю)

Вось і трапіў к вам нарэшце… Ну рыхтуйся, братка! Кішанёй мусіш патрэсці: Трэба нам падаткаў. Трэба чыншу, трэба «пені» — Быў прыказ з павету, Каб за тыдзень непраменне Ўнесці дробязь гэту. Дык спраўляйся ж і то лоўка! Бо не жыць і ў хатцы I з апраткай, і з кароўкай Прыйдзецца расстацца.

Магазыннік (уваходзіць таксама п’янаваты)

Пахвалёны вам, суседзе! Як дуж, як здароўе? Ўжо і зімка да нас едзе — За даўгом прыйшоў я. Аўса бочку, чвэрць ячменю, Са дзве чвэрці жыта Аддаць мусіш непраменне — Тады будзе квіта.

Мужык

Ну і што? і больш нічога?.. I дакуль так будзе? Ані сэрца, ані Бога… Ну жыццё, ну людзі!

Хватае за шапку і ўцякае са сваёй хаты. Жонка ўцірае хусткай слёзы. Стараста і магазыннік высоўваюцца на двор.

X. ЗІМА

Лес. Унізе на дрэвах вісіць кругом шэрань. Мужык у палатаным кажуху, у лямцовай шапцы стаіць па калені ў снезе і сячэ таўстую хвойку. Здаля прыбліжаецца 3іма. У яе ў адной руцэ кавадла і молат, у другой жмут жалезных путаў. Як ідзе, молат ударае аб кавадла, а ланцугі бразгаюць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: