Вход/Регистрация
Крынiца
вернуться

Колас Якуб Михайлович

Шрифт:

– Я не праб'юся! Я не праб'юся!
– прашаптала крынiчка.

– Хутчэй, хутчэй, дачушка, ты здолееш прабiцца!
– з матчынай любасцю i страхам перад дарагой стратай трывожна казала гара.

– Я не праб'юся!.. Што ж? На новую дарогу.
– I ў другi бок пабегла крынiчка.

Заплакала гара буйнымi росамi... Асiрацела старая гара, пераляцеў кудысь салавейка, пасохлi прыгожыя краскi, i жоўтымi пяскамi засыпаў вецер прыгожую дарожку крынiчкi.

Нарадзiлiся i пацяклi другiя крынiчкi, утвараючы новае жыццё, а гэтае, калiсь шумлiвае i вясёлае, месца пачало замiраць i глухнуць. I толькi гара з абветранымi схiламi яшчэ сведчыла аб даўнейшых часах поўнага жыцця. Нават трава не расла тут, i толькi непатрабавальны сiвец, якi прывык да цяжкiх умоў жыцця, сям-там раскiдаўся крупiнкамi па гары.

Прайшоў час.

Была ранiца. Сонейка пачынала новы дзень. Цiха ўздымаўся над лагчынамi туман, крычалi дзесь гусi. Лесавы жаваранак ужо снаваў у небе i вiтаў яснае сонца. Ён так i застаўся тут, каля гэтай гары-сiраты, i толькi адзiн разганяў яе журбу; часамi ўсмешка засмучанай радасцi асвячала яе жоўтыя схiлы.

Скончыўшы песню, жаваранак сеў на камень, што ляжаў на самым версе гары, i сказаў:

– Паслухай, мацi, а да цябе прыйшлi дарагiя госцi, толькi яны баяцца зiрнуць табе ў вочы.

На купiнках сiўца блiшчалi, як слёзы, буйныя кроплi расы.

– Ах, мiлая матуля, - загаманiлi кроплi, - мы прыйшлi, бо вельмi ж смуцiлiся па табе ў далёкiх невядомых краях. Мы - часткi твае роднай крынiчкi, што цякла з твайго сэрца. Даруй жа нам, матка, што мы не паслухалi цябе.
– I расказалi аб сваiм бадзяннi.

Аб чым маглi сказаць яны, падумайце самi.

Гара ж iм сказала:

– За тое, што вы не паслухалi свае маткi i кiнулi сваю радзiму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце i нiколi не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, i нiдзе не будзеце мець вы прытулку на свеце.

Прыгрэла сонейка, заззялi кропелькi дарагiмi каменнямi i знiклi.

Куды ж яны дзелiся? Куды?

  • 1
  • 2

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: