Вход/Регистрация
Вялiкае сэрца
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– Ёсць.

– I дзецi?

– Сын. Чатыры гады яму. I муж, i сын, i стары бацька, i мужаў дом у мястэчку, i хата бацькава ў Галасках, i я сама як хачу, так i жыву з мужам, з сынам, з бацькам.

Тут яна махнула рыдлёўкай i адным ударам раскроiла яму чэрап. Ён упаў разам з акрываўленай рыдлёўкай на леташняе непрыбранае прэлае лiсце, доўгi i тонкi, не паспеўшы пагаварыць з невядомай яму жанчынай, асвойванне душы якой ён увёў у свае планы разам з аднаўленнем гэтай старой панскай сялiбы i з будаваннем новай трусiнай фермы.

Ужо i сонца рушыла ў поўдзень, а ён ляжаў нечапаны нiкiм, i на стале ў яго ляжала недапiсанае пiсьмо ў Германiю, дзе ён паведамляў свайму швагру, што аднаўленне сялiбы падыходзiць да канца i што патрэбен прыезд яшчэ двух новых гаспадароў. Пiсьмо было перарвана на тым месцы, дзе ён угаварваў швагра хутчэй закончыць у родным горадзе свае справы i прыязджаць сюды.

Марыля падышла да жанок i сказала:

– Унь там ляжыць спруцянелы Пфайфель. Я яго забiла.

Жанкi анямелi. Марыля пайшла сцежкаю ў поле.

– Куды?
– загарадзiў ёй дарогу палiцэйскi.

– Браток, ты ж местачковы, хамула ты дурны, ты ж мяне змалку ведаеш, пусцi.

– Iдзi назад, - загадаў ён, - раз я служу, то я павiнен.

Яна пайшла назад i сказала жанкам:

– Палiцэйскi не пускае.

I гэта ўзварушыла ўсiх, з рыдлёўкамi, граблямi i вiламi ўсе пабеглi ў палявую сцежку, палiцыянт стрэлiў у паветра, адна з жанчын пхнула яго ў грудзi, ён упаў, i ўсе беглi цераз яго. Праз колькi хвiлiн усё тут апусцела. Некалькi дзён i Галаскi пуставалi, i толькi пасля то той, то сёй з'яўляўся дадому. Пайшлi тыдзень за тыднем, i хата Пархвена Катлубовiча стаяла пустая. Сенечныя дзверы былi адчынены, адно акно ад двара аставалася таксама адчыненае i ўдзень i ўночы, i праз колькi дзён вецер з дажджом вырваў гэтую фортку i пабiў шкло. Запуставала i старая панская сялiба на краi мястэчка.

Ужо час падыходзiў да пачатку лета. Яшчэ не змяркалася, як Пархвен увайшоў у свой двор з паплавоў. Над Галаскамi вiсла вялiкая цiшыня. Пархвен як сам не свой патупаў па двары, зазiрнуў ва ўсе куткi, увайшоў у хату, заўважыў вырванае акно i, сумеўшыся, пастаяў перад iм. На зямлi было ўжо змрочна, але неба яшчэ было яснае. Раптоўнае хваляванне зварухнула Пархвенаў твар. Ён шпарка падышоў да вулiчнага акна i зiрнуў туды, дзе па той бок вулiцы, на агародзе, сонца павiнна было ўжо быць на вяршалiне дуба. I раптам ён уздрыгануўся: ён убачыў у небе чорны высокi ствол без голля, i толькi адна тоўстая i таксама чорная галiна знiзу зелянелася густымi новымi парасткамi. А сонца ляжала дзесьцi не тут, а далей, за далёкай шашою ў полi. Гэта быў нiколi раней, з самых малых дзён, не знаны iм свет, i нiчога таго, што было ў яго праз усё жыццё, ужо не было тут. Усё было чужой рукой вырвана i знявечана. Яшчэ не было ў яго такога вялiкага смутку нават тады, калi ён пакiдаў родную хату.

– Божа мой, - сказаў ён, шпарка i з вялiкiм страхам выходзячы з хаты i ныючы душой.

"Хоць бы хто на вулiцы быў! Хоць бы дзе адна жывая душа! Можа хто сказаў бы, чаму пустуе хата, i як, i цi даўно ўжо?" Калi прайшоў ён паўз дзве суседнiя хаты - укалола яго жудасная здагадка: Галаскi пустыя як ёсць. Ён парадкам пачаў заходзiць у кожную хату, стукаў у вокны i дзверы, а дзе не былi замкнёныя сенцы - уваходзiў у хату i ўсюды казаў:

– Хто жывы, абзавiся!

I нiхто яму не адказваў нiдзе. Асмялелыя мышы сядзелi на сталах i лавах, пацукi пазвешвалi з палiц нерухомыя хвасты, усюды была нежывая вiльгаць, адзiчэлыя каты зазiралi яму ў вочы i кiдалiся ад яго. Так ён перабраў усю вулiцу i, гнучыся, уцягваючы галаву ў плечы, рушыў назад да сваёй хаты. З трывожным чаканнем ён адчуў, што слабее. Лёг на край халоднай печы i неўзабаве задрамаў. Дрымота перайшла ў сон. Пабудзiў яго жаночы голас; нараспеў нейкая жанчына гаварыла просьбу:

А галубочкi родныя,

А не дайце прапасцi,

А дайце хлеба на раз укусiць,

А пераначаваць пусцiце.

А было ж у мяне многа ўсяго...

Сонны Пархвен падняў галаву i чамусьцi крыкнуў:

– Адкуль ты?

– З Малога Прысынка.

– А хто ты такая?

– Няшчасная мацi, у якой гiтлераўцы забiлi дзяцей. Божачка мой, лiтасцiвы мой!

– А цi не чула ты, чаму гэта Галаскi абязлюдзелi?

– А ты ж чаго сам апынуўся тут?

– Вярнуўся з уцёкаў, i мне пустэча як сто пудамi на грудзi i - канцы могуць прыйсцi.

– А тут, кажуць, быў такi Пархвен, што з п'яным пеўнем бiўся. Дык яго дачка, дай Божа ёй здароўя, нямецкага пана, нейкага Пфайфеля, на той свет адправiла. Гiтлераўцы яе шукаюць i траслi Галаскi так, што ўсе з хат, хто куды мог, разышлiся.

– А дзе яна?

Жанчына на яго паглядзела:

– Як жа ты так пытаеш? Цi маеш ты, чалавеча, розум? Хто ж гэта можа ведаць, дзе яна? А каб i ведала, то - хiба я ведаю, дзе яна? Няхай яе Бог ратуе.

– Я ж яе - ты ведаеш?
– бацька.

– Што ты выдумляеш?

– Дальбог жа, гэта я з пеўнем бiўся. З мяне ж праз усё жыццё смяялiся. Гэта я. Не верыш? Дык сядзi ж у гэтай хаце. Аддаю яе табе.

Жанчына ўздыхнула i пайшла, а ён убачыў, што заходзiць сонца. Стаў перад акном i зноў жахнуўся: недзе там, далёка, ляжала сонца, дуб стаяў чорным асмалкам, а адна галiна зелянелася. Толькi яна адна i асталася. Ледзьве прычакаў ён, пакуль сцямнела, а тады рушыў на другi канец Галаскоў, дзе, ён праз усё жыццё ведаў, у чалавека пад свiрнам заўсёды ляжаў лом. З радасцю ён абмацаў яго, узяў на плячо i пайшоў, сам сабе шэпчучы:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: