Вход/Регистрация
За волю
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Мяркую, што вы, спадар Шпак, памыляецеся, - сказаў Алесь.
– Пэўне-ж, у гэтых людзей ёсьць недахопы. У каго iх няма! Каб разбудзiць i мабiлiзаваць на помач некаму iгнарамусаў, патрэбны час. Я шчыра веру, што працэс гэты ўжо пачаўся. Вось тут на днях, у мiнулы тыдзень, у сваёй прамове да этнiчнага прэсавага клюбу, лiдар лiбэральнае партыi падкрэсьлiў важнасьць таго, каб Канадыйцы ведалi пра камунiстычную пагрозу, ды сьцьвердзiў...

– Сьцьвердзiў?!
– злосна сыкнуў Шпак.
– Гэта-ж паслухай: падкрэсьлiў i сьцьвердзiў! Дык яны адно толькi й робяць, што падкрэсьлiваюць i сьцьвярджаюць!

У тым голасе зьняможанага Шпака было столькi запалу й чыстай, непрыхаванай злосьцi, што ажно Алесь зьдзiвiўся.

– Але што з гэтага?
– прадаўжаў пiсьменьнiк.
– Цi яны хаця маюць элемэнтарнае ўяўленьне пра род вайны, якая цяпер iдзе? Фу! Яны мяркуюць, што нiякай фактычна цяпер вайны няма. Бальшыня зь iх заблудзiлася ў меркаваньнях, што будучая вайна выбухне ракетамi i атамнымi бомбамi. Мы ведаем лепш, але хто нас хоча слухаць? Меркаваньнi, адкрэсьлiваньнi, сьвярджэньнi... Так... Чаму-ж iм не прыхадзiць на нашыя зборы ды сьцьвярджаць цi падкрэсьлiваць на наш лад, каб нам спадабацца ды нашыя галасы ў падтрымку пры выбарах падпрэгчы? Але-ж мы бачым i iхны iншы бок. Каб пшанiцу сваю прадаць дык яны гатовыя маскоўскiя азадкi лiзаць. Цi-ж мы ня бачым, як iхныя палiтыкi бягуць, вочы на лоб, каб пацiснуць тыранам руку?! Так, так, брат... А там iдзе мiрнае суiснаваньне, палепшаньне зносiнаў, меншае напружаньне i iншыя абстрактныя трасцы. А маскалi ўсё новыя народы ў свае петлi ловяць. Во табе, на! I цi-ж ты думаеш, што бальшавiцкая хэўра i гэтых нашых палiтыкаў па галоўцы пагладзiць? Навошта? Сам галоўны архiтэкт гэтага найбольшага ў гiсторыi чалавецтва крымiналу, некалi сказаў: яны прададуць нам вяроўкi, на каторых мы iх павесiм. Цьфу!

Шпак зноў закурыў. Хваляваньне выяўлялася ў ягоных нэрвовых рухах, колкiх вачох. Тое, што казаў, вылiвалася згадамi набалелага сэрца.

– Калi вы мне прабачыце, - гаварыў Алесь, - дык скажу, што мне здаецца вы крыху перасольваеце, цi, як у нас казалi, дугу ў iншы бок перагiнаеце. Замнога хвалюецеся...

– Хвалююся? Дугу перагiнаю? Што ты вярзеш! Усхваляваны я ёсьць i не бяз прычыны. Але дугi я не перагiнаю.

– Усё-ж я ня бачу прычыны для трывогi, - спакойна заключыў Якiмовiч.

– Слухай, Алесь.
– Шпак, падыйшоўшы блiзка, глядзеў яму ўважна ў вочы, - праблема ў цябе тая, што ты даўно ўжо далучыўся да пагонi за далярамi, цi, як тут кажуць, у пацуковы гонкi ўключыўся. Гэта, вядома, ня надта шкоднае, калi яно не замiнае многаму iншаму, важнейшаму ў жыцьцi.

– Што-ж вы параiлi-бы мне рабiць?

– Гэтае тваё пытаньне вельмi актуальнае. Усё-ж я не хацеў-бы на гэтую тэму зусiм шчыра выказвацца бяручы на ўвагу ўсё тое добрае, што ты для мяне зрабiў.

– Гаварыце, калi ласка. Я вас з прыемнасьцю выслухаю i, спадзяюся, з вашых заўваг скарыстаю.

– Тое, што можаш пачуць, магчыма, ня будзе для цябе прыемным.

– Нiчога. Гаварыце, я вытрымаю.

Дзесьцi блiзка выла пажарная сiрэна. Шпак спынiўся, глядзеў у вакно празь якое вiдаць была вялiкая рухавая нэонная рэкляма Кока-Кола дый маса меншых рэклямных i яркiх гарадзкiх вулiчных сьвётлаў. Пару хвiлiнаў Шпак маўчаў. Алесь падазраваў, што пiсьменьнiк мяркуе цi варта з глыбiнi выцягваць нешта ня зусiм прыемнае. Ды пiсьменьнiк нешта вырашыў. Паважным позiркам, адвярнуўшыся ад вакна, глядзеў на Алеся. I ў гэным позiрку заўважыў Алесь знаёмую яму iскру. Так, гэта такая самая аўтарытэтная iскра, якую даводзiлася Алесю назiраць у вачох адказных i ўпэўненых людзей тады, калi яны выказвалi нейкiя дыдактычныя мудрасьцi. Гэта - чырвонае сьвятло. Яму нельга пярэчыць. Iдзi на яго, рызыкуй на сваю шкоду.

– Клопат i слабасьць твая, Алесь, у тым, што як i многiя iншыя, ты ўжо зьмякчэў у вялiкiх матар'яльных выгадах. Гэткiя матар'яльныя выгады, як усiм ведама, часта прадукуюць палiтычных i iдэйных iнвалiдаў. Магчыма ты сам не спасьцярог як ты зьмянiўся, што цябе ўжо цяжка пазнаць. Гэта ўжо не ранейшы Алесь Якiмовiч... Не. Я не гавару пра тваё сэрца i пра твае погляды. Iдзе тут пра хвальшывыя адносiны, якiя часамi цяжка зразумець... Выглядае, быццам твае мазгi абрасьлi жырам, што ты наўмысна ў жыцьцi адкiдаеш усё больш важнае адно таму, каб не адстаць ад iншых у тэй гонцы за далярамi, у гэнай пацуковай гонцы, як тут кажуць...

– Я гэтага не заслужыў! Быццам я не памагаў!
– ускочыў Алесь з дакорам у голасе. Пiсьменьнiк запраўды яго ўкалоў.

– Ты памагаў, ты зрабiў больш для нашай справы чымся многiя iншыя, разам узятыя, - усё такiм-жа ўпэўненым дыдактычным голасам прадаўжаў Шпак. Але чаму цябе зь iмi раўняць? Табе больш дадзена i ад цябе больш патрабуецца.

Што Алесь мог на гэта адказаць? Ведаў, што пiсьменьнiка трэба выслухаць. Ён жыў у сваiм, аднаму яму даступным ды надзвычайна цiкавым i пакутлiвым сьвеце i вось цяпер прыйшла пара, нядрэнная нагода, каб перад гэтым "капiталiстам" разладаваць сваю душу. I бяда таму, хто мог стацца аб'ектам ягонага дакору цi ганьбаваньня.

– Я казаў раней, што твой уклад у нашую справу й грамаду больш чым выдатны. Ды гэтага мала. Тваiх грошай замала, Алесь мой дарагi. Ты мусiш самога сябе пасьвяцiць i ахвяраваць справе нашага вызвольнага змаганьня. Асаблiва-ж апошнiмi часамi ты неяк бокам, бокам... Сьвет, у якiм цяпер жывеш, пэўна, цiкавы, бурлiвы цi iмклiвы, перапоўнены крыкамi захапленьня рознага маштабу гэданiстаў... Ты адаптаваўся, прытарнаваўся да гэтага новага асяродзьдзя, што, здаецца, ануляваў сябе, ранейшага, зрабiўся быццам тараканом у саладусе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: