Вход/Регистрация
За волю
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Ты нягоднiк, адыйдзiся ад мяне! Я цябе не хачу слухаць!
– крыкнуў пiсьменьнiк.

– Ня хочаш?
– загарэўся злосьцю напасьнiк.
– Ты фашысцкi сабака, я цябе сейчас навучу, как слушаць!

Ён падскочыў да рыбака, маланкавым рухам высунуў нож зусiм блiзка ля ягонай шыi. Вiдаць, калi-б хацеў, мог-бы пiсьменьнiку ўжо вастрыём па шыi шарахнуць. Намагаючыся адбiцца ад напасьнiка, Шпак парнуў яго канцом вудзiльна, але той зручна выхапiў яго з рыбаковай рукi, пераламаў на калене й выкiнуў пераз плячо ў раку.

– Ты так хацiш сражацца, фашысцкая сабака! Я цябе сейчас пакажу!

Ён шпарка стараўся схапiць пiсьменьнiка за каўнер. Намагаючыся ўхiлiцца ад забойчае рукi, Шпак спатыкнуўся, адступаючы назад, страцiў раўнавагу i ўпаў, стукнуўшы галавой аб край каменя. Снiкi Джоў мог-бы прысягнуць, што чуў як трэснуў пiсьменьнiкаў чэрап. Джоў стаяў бяз руху, прыглядаўся, як пасьля раптоўных сударгаў абвялае цела скацiлася набок, а акрываўленая галава зь незакрытымi вачмi нiбы глядзела кудысьцi ўверх. Сталася гэта так раптоўна, што нават Джоў Снiкi разгубiўся, што далей рабiць. Дзесьцi воддаль пачулiся галасы. Джоў маланкай скочыў у гушчар. Два рыбакi наблiжалiся да кучы валуноў адтуль, зьнiзу. Цi бачылi яны яго?

Джоў наглядаў з гушчы зеленi як два мужчыны, з рыбацкiмi снасьцямi, затрымалiся ля кучы валуноў. Знайшоўшы кошык з рыбiнай i труп чалавека, яны асьцярожна агледзелi ўсё навокал, раiлiся мiж сабой, вiдаць, што рабiць далей i неўзабаве адзiн зь iх хуткiм крокам пайшоў у кiрунку Пайн Рыдж рэсорту, а той, што астаўся на валунох уважна глядзеў у гэты бок дзе скрыўся Снiкi. Нейкiх хвiлiн пяць пазьней Джоў сядзеў ужо за рулём у сваiм аўтамабiлi i цiснуў на бензiнную пэдаль. Як там будзе далей, а ён Капшунова заданьне выканаў, магчыма нават i перавыканаў.

34

Нiк Лок на злом галавы бег па сходах унiз, каб знайсьцi Алеся Якiмовiча, каторы быў тут недзе ў краме.

– Алесь, нешта дрэннага здарылася. Якраз да мяне званiў мой брат з, рэсорту.

– Што такое сталася, Нiк?
– насьцярожыўся Алесь.

– Твой сябра меў выпадак.

– Антон Шпак?

– Ён.

– Што за выпадак? Кажы, Нiк, што сталася.

Лок адказаў не адразу:

– Ал, мне прыкра казаць табе... Твой Антон Шпак ёсьць мёртвы.

– Мёртвы? Ты, Нiк, апупеў, цi што? Як?

Нiк Лок коратка пераказаў тое, што чуў ад свайго брата. Сьцiскаючы зубы, Якiмовiч намагаўся сканцэнтраваць думкi. Уструс перашкаджаў разважаць рацыянальна. Бракавала дэталяў. Адно ведаў Алесь напэўна: Антон Шпак у нiякiм выпадку ня мог налажыць сам на сябе руку. Iзноў-жа, быў ён занадта памяркоўны й асьцярожны, каб сустрэць сьмерць нейкiм чынам прыпадкова. Аставалася адна магчымасьць: забойства варожай рукой. Калi яно так, дык цi трэба было мазгi мазалiць над пытаньнем зь якога боку зьявiўся забойца?

Дзесяць хвiлiнаў пазьней Алесь гнаў свой Олдсмабiл галоўнай шашой з Радфорду напоўнач. Сьпяшыў, цiснуў бензiнную пэдаль аж да падлогi й празь люстэрка сачыў, каб не прычапiўся да яго ззаду палiцыйны хвост. Як шкада, што ня мог зрабiць той дарогi за якiх паўгадзiны! Ён уключыў радыё i знайшоў станцыю, якая рэклямавала сябе пад загалоўкам "Найнавейшыя Навiны Насамперш". Часамi здаралася, што яна лякальнымi навiнамi выпярэджвала iншыя камэрцыйныя радыёстанцыi. Вось, прыкладна, як цяпер. Звычайная крыклiвая рок-музыка спынiлася i нiзкi, урачысты мужчынскi голас паведамiў:

– А цяпер - дзьве навiны з нашае "Найнавейшыя Навiны Насамперш". Сяньня ранiцай у ваколiцы Iндыянборо, на рацэ Пома каля рэсорту Пайн Рыдж, два рыбакi знайшлi сьвежы труп, што ляжаў напалову ў мелкай вадзе з растрэсканым чэрапам. Палiцыi ўдалося ўстанавiць, што памёршым зьяўляецца беларускi пiсьменьнiк Антон Шпак з Радфорду. Выглядае, што рыбак упаў на валун i ўдарыўся аб яго галавой. Збоку знайшлi паламаную вуду. Палiцыя падазрае, што на Шпака нехта зрабiў напад i вядзе сьледзтва.

– А цяпер цi чулi вы такое?
– вясёлай ноткай прадаўжаў голас.
– Калi з паламаным напалову вудзiльнам выцягнулi жылку з вады, дык адгадайце што знайшлi на кручку! А знайшлi там вясёлкавую рачную фарэль больш дзесяцi кiляграмаў вагi, вось што! Прызнайцеся, гэта перавысiла навет так званае добрае шчасьце Айрышмэна: сустрэць сьмерць у той час, калi ты падчапiў на кручок такога прыгажуна!

Голас з радыёпрыёмнiка ўзлаваў Алеся. I як гэты дыджэй (так у скароце тут называлi "дыскавага джакея", - камэнтатара рознае мадэрнае музыкi), ня выдумаў яшчэ, што рыбак Шпак цягнуў вялiзную рыбiну, паламаў сабе вудзiльна, упаў, разьбiў галаву i тут-жа памёр? Алесь выключыў радыё. Злаваў ён на таго дыджэя яшчэ i за тое, што Беларуса назваў "уайт рашн" замiж "беларашн". Цяпер Канадыйцы будуць рагатаць з таго "рашн фэла" (Расейца), каторы забiўся як вялiзную рыбiну з ракi цягнуў. I чаго чакаць ад цемнякоў, што выдатна ўмеюць жлукцiць пiва й захапляцца гакеем, каб яны ведалi, прыкладам, што мiж Расейцамi й Беларусамi ня менш розьнiцы чымся мiж Ангельцамi й Немцамi? Ды найбольш Алесь кiпеў злосьцю на тую забойчую нiкчэмную брыду, што абарвала плённае жыцьцё выдатнага суродзiча Антона Шпака. Вялiзная страта для беларускага народу! Алесь ужо прыабяцаў сабе, што не пашкадуе нiчога, каб знайсьцi забойцу пiсьменьнiка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: