Шрифт:
Між тым, нічога не прыдумаўшы, як дапамагчы дачцэ, мама Элізы паклікала малодшых дзяцей – дзесяцігадовых блізнятак Лізу і Кацю, сямігадовага Яна і пяцігадовага Кастуся, і папрасіла іх памаліцца разам з ёй за Элізу, а таксама за тату ды за тое, каб Госпад даў маме сілы, аздаравіў і каб яны добра, усёй сям’ёй сустрэлі Раство.
Хлопчыкі і дзяўчынкі абступілі хворую матулю і пачалі шчыра маліцца спачатку, як казала мама, за Элізу, потым за тату, потым за маму, а потым і за добрае святкаванне Раства. І так яны некаторы час маліліся сваімі словамі, шчыра, прасілі Бога, потым спявалі Яму песні хвалы, потым славілі Яго за нараджэнне Хрыста. І раптам ім стала так добра, так хораша, усім разам, а мама нават заплакала, расчуліўшыся ад Божай прысутнасці. Неспакой у сэрцы пачаў адступаць, хваляванне за дачку змянілася на ўпэўненасць, што ўсё з ёй будзе добра. І Вераніка падзякавала Госпаду і дзецям. Потым яна дала кожнаму з дзетак невялічкія заданні, і ўсе пайшлі рыхтавацца сустракаць Раство. Нават самы маленькі Кастусь дапамагаў упрыгожваць ялінку цацкамі і гірляндай.
Конец ознакомительного фрагмента.