Вход/Регистрация
Эсэ
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
Теперь уже заходились Древностi шукати У могилах… бо нiчого Уже з хати взяти.

Раскопваюць магілы, і ў вочы ім смяюцца касцякі. Каб яшчэ ў форменных кайданах, то прыдаліся б. Але кайданы старыя. I золата няма. I няма нашчадкам карысці ад гордай беднай гісторыі.

I такі чалавек мог існаваць у чорны, у жалезны, у подлы век! Нездарма, відаць, гаварылі аб такіх вароны

2

Я золотом розтопленим Заллю йому очі!..

1

А вiн, клятий недолюдок, Золота не схоче.

3

Я царевыми руками Скручу ему руки!..

2

А я зберу з всього свiта Всі зла і всі муки!..

Мукі сабралі. Каземат. З забаронаю пісаць і маляваць. Узнагарода за сапраўдную любоў да радзімы. Адзіная ўзнагарода, якой можна ганарыцца.

I адначасова ў гэтым пакаранні — усё бяссілле катаў. Што з ім сапраўды рабіць? Хіба знішчыць? Але мёртвы не пакутуе. Зламаць? Але такія нязломныя.

Знішчыць — застанецца песня. Заточыш — застанецца жывая нянавісць. Кабзар стаўся мацнейшы за фельдфебеля ў парфіры. Але яго казематныя вершы — гэта згусткі пакуты і болю. Менавіта гэтыя гады далі "Садок", які мог бы здацца ідылічным і саладжавым, каб мы не ведалі, калі ён напісаны.

Ідылія знікае. Застаецца плач па волі, смяротная настальгія і пяшчота. Каб ён быў толькі нязломны прарок — мы, магчыма, болей паважалі б яго, але так не любілі б. Каб ён пісаў толькі вершы пра тугу — мы шкадавалі б яго, але не захапляліся. Ён пісаў і тое і другое. Пад пагрозай кары.

У гэтыя гады з'явілася ў свет, бадай, самае чароўнае стварэнне яго — балада, якая сваімі трыццаццю чатырма радкамі адна вартая юнацкай "Кацярыны", балада "Рано-вранці новобранці".

Маці вярнула дачку, якая пайшла была за навабранцамі. Потым пахавала яе і сама пайшла ў старцы. Пахілілася хата. I вось аднойчы прыйшоў на мыліцы салдат, сеў і задумаўся. Хата пустая. А калісь жа тут ткаліся ручнікі, мярэжыліся шоўкам вясельныя хусткі. І ён думаў жыць і кахаць.

Сидить собi коло пустки, Надворi смеркае. А в вiкно, неначе баба, Сова виглядае.

Не ведаю, як у каго, а ў мяне марозам цягне па скуры, так гэта хораша. I ўсё гэта не толькі абвінавачванне супраць дзяржавы, якая ваюе, жандарыць і трушчыць людскія жыцці. Гэта яшчэ і прадбачанне свайго лёсу. Плач аб пакінутай радзіме, хаце, аб дзяўчыне, з якой ён ніколі не сустрэнецца, плач аб сваёй самотнай старасці.

Такога, магчыма, ад яго і чакалі.

I памыліліся. Ён застаецца нязломны. Яму здаецца, што і самога бога даўно праклялі людзі. Значыць, няма чаго маліцца. Толькі што адпушчаны на волю, ён, ні пра што не забыўшы, нічым не навучаны, піша яшчэ больш выбуховую рэч:

Німіі, подліі раби, Підніжки царськіі, лакеі, Капрала п'яного! Не вам, Не вам, в мережаній лівреі Донощики і фарисеі, За правду пресвятую стать I за свободу. Розпинать, А не любить ви вчились брата! О роде суетний, проклятий, Коли ти видохнеш? Коли Ми діждемося Вашінгтона 3 новим і праведним законом? А діждемось-таки колись!

Яшчэ больш ярасна накідваецца ён на царкву, якая мірылася з усімі гаспадарамі, абы яны дазвалялі ёй жыць і гандляваць Хрыстом. З цэзарамі, што цкавалі хрысціян ільвамі, з язычнікамі, што забівалі папоў. Царква-блудніца, відаць, толькі з-за сусветнай славы самога пана Езуса не аб'явіла яго "ілжэнастаўнікам" і "ерэсіярхам", бо ўся гісторыя царквы ёсць актыўнае адмаўленне Евангелля, бо людзі, якія ліжуць мірскім уладарам пяткі, відавочна, забылі словы аб "сусветных валадарах цемры гэтага веку". I таму — дзярыце з баграніц анучы, курыце люлькі з кадзіл, паліце "яўленнымі" печку, вымятайце крапілам новую хату.

Нянавісць душыла паэта. Здохла "Сука", жонка Мікалая I, галодных дзяцей з прытулкаў гналі за труною "маці народаў", дзякаваць за шчаслівыя забавы дзяцінства. Паэт задыхаўся:

I день іде, і ніч іде. I голову схопивши в руки, Дивуешься, чому не йде Апостал правди і науки!

Ставячы перад сабою гэта пытанне, ён не ведаў, што апостал праўды і навукі даўно ўжо з'явіўся ў свет, ударыў грамавержца, прыкутым Праметэем пакутаваў у пустынях і цяпер памірае ад пакут, якія даў яму лёс, ад няздзейсненых жаданняў, ад няволі.

Не ведаў, што апосталам гэтым быў ён сам.

…Буде бите Царями сиянее жито! А люди виростуть. Умруть Ще незачатii царята… I на оновленiй землi Врага не буде, супостата, А буде син, i буде мати, I будуць люди на землі.

Людзі будуць, урэшце, на ўсёй зямлі. I ў немінучым чаканні гэтага мы павінны вечна дзякаваць светачам, і сярод іх Кабзару, за тое, што ён вучыць таму, што не падмане і не састарэе: любові да чалавека, вучыць адзіна вартаму ў свеце — мужнасці.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: