Вход/Регистрация
Эсэ
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

У тую ноч над Дняпром раўла страшэнная навальніца. Вецер удзіраўся праз яліны ў сад, глуха шумеў іхнімі лапамі, варушыў парадзелую лістоту дрэў.

Мой бацька, які ўвогуле не вельмі любіў вершы, падышоў да акна, прыціснуўся лбом да чорнай шыбіны і, гледзячы некуды ў змрок, ціха сказаў:

Реве та стогне Днiпр широкий,

Сердитий вітер завива…

Радкі, якія ведаюць усе людзі і якіх тады яшчэ не ведаў я. Самыя, калі можна так сказаць пра вялікае, "збітыя", самыя "зацяганыя" радкі. I яны раптам аддаліся ў сэрцы вялікай праўдай, адпаведнасцю таму, што рабілася за акном.

Я спытаў у маці, хто гэта.

— Шаўчэнка.

Дняпро, па маіх тагачасных пераконаннях, быў нашай, маёй ракой, і я спытаў:

— Ён наш?

— Ён украінец. Яны таксама на Дняпры. Ніжэй па плыні.

"Ніжэй па плыні" азначала тады для мяне "за Ляўкамі", апошняй павароткай ракі, якую я ведаў, Нішто сабе. Блізка. Суседзі. Свае.

Я тады яшчэ не ведаў, да якой ступені я меў рацыю, лічачы гэтага чалавека "сваім". Я проста не мог уявіць, колькі жыццёва важных сустрэч мае адбыцца ў мяне з ім. Розных сустрэч: у горы і ў шчасці, у хмельным ап'яненні юнацтва і сталай задумлівасці.

Першае пачуццё, калі я пачаў чытаць Тараса, было, вядома, не роздум і не суперажыванне. Гэта было хутчэй амаль фізічнае адчуванне заміраючага сэрца. Сэрца замірала ад размаху фантазіі паэта:

Червоною гадюкою Несе Альта [2] вiсти, Шоб летiли крюки з поля Ляшків-панків істи.

Уявіш сабе гэтую поўную крыві гадзюку-раку і здрыганешся ад той жудасці, якая ахоплівае ўсю істоту, калі чытаеш сапраўды вялікі, просты твор няпростага мастацтва.

2

Прыток рэчкі Трубеж (Трубайла).

Лёс зрабіў так, што мае шляхі часта праходзілі праз тваю, Вялікі Кабзар, Украіну, перасякалі твае дарогі. Я трапіў туды неўзабаве пасля вызвалення Кіева (Беларусь яшчэ была пад акупантамі), Крашчацік быў разбураны, але ў Крашчаціцкім завулку збярогся дом, дзе ты жыў. I стаяла чырвоная каробка універсітэта, у якім ты выкладаў бы мастацтва, каб цябе не арыштавалі за бунтарскія вершы. Праз некалькі год я пайшоў вучыцца ў той самы корпус. Ва універсітэт, які носіць тваё імя. I твая Украіна на цэлыя сем год стала мне другой радзімай.

Домік, у якім ты жыў, стаў музеем. У ім была дзівосная печка. Яна адна ацяпляла ўсе пакоі, выходзячы ў кожны хаця адной нейкай маленькай сваёй гранню. I быў пакойчык у мезаніне, дзе стаяў твой мальберт, ляжаў твой гадзіннік і твае пэндзлі. Можа, адным з іх ты маляваў Кацярыну і дзеда, які рэжа лыжку з грушы і сумна глядзіць на дзяўчыну?

Не. Кацярыну ты маляваў яшчэ ў 1842 годзе. Праз пяць год цябе арыштавалі і дзесяць год трымалі ў ссылцы. Значыць, ты маляваў гэтым пэндзлем нешта іншае. Магчыма, дамалёўваў серыю акварэляў. Магчыма, мой улюбёны "Від на Кара-Тау". I зноў не, бо пэндзаль не акварэльны.

То што?

Не скажаш. I ўсё ж гаворыш.

У студэнцкія гады я з сябрамі хадзіў да цябе ў Канеў, на Чарнечую гару. Ішлі доўга, шмат разоў пераплывалі на сялянскіх дубках праз Дняпро, спыняліся ля крыніц, ішлі па высокіх кручах Трыполля. I зямля была падобная і не падобная на Украіну. Хаты тыя самыя, але вакол былі старыцы, дубы, шаўковіцы на пяску і тэрыконы бітых ракавінак у кожным двары. Гэтыя тэрыконы яшчэ здалёк ззялі перламутрам — аж вачам было балюча.

I раптам адкрылася перад намі гара твайго запавету. I ты ў бронзе. А пад табою твой Дняпро. Мой Дняпро. У чалавека бывае шмат успамінаў, але гэты быў з тых нешматлікіх, якіх не забудзеш.

Пасля універсітэта я два гады настаўнічаў не так і далёка ад тваёй Звянігарадчыны. Пад Белай Царквою. Ля Тарашчы. У мясцінах, што ты апісаў у "Прагулцы з задавальненнем і не без маралі".

Сяла, прыгажэйшага за мае Лесавічы, па-мойму, няма на Украіне. Сады, белыя хаткі, Катлуй, які абмывае падэшвы ўзгоркаў, утвараючы бясконцыя стаўкі. I песні, песні такой дзівоснай прыгажосці, што шчыміць у сэрцы.

Маліцеся лёсу, паэты, каб ён даў вам у сэрцы вашага народа хоць сотую долю таго месца, якое займае ў сэрцы звычайнага ўкраінскага селяніна Тарас. Гэтага хопіць. Старыя, амаль непісьменныя дзяды чыталі некаторыя яго творы на памяць. I калі над белымі букетамі цвітучых садоў басілі хрушчы — гэта было як Тарасаў "Садок вншневий". I, напэўна, мала хто ў такія празрыстыя вечары не ўспамінаў аб ім.

Хрушчы басілі над вішнямі, як тысячы тысяч сімпатычных бамбавозаў. I гаспадар мой, філосаф ад прыроды, з двухкласнай асветай, ідучы са мною ў Тарашчу і ўзыходзячы на гару, кожны раз спыняўся, аглядаў беленькія ў зялёным хаткі і з чуллівай усмешкай дэкламаваў:

Неначе писанка сіло.

Гэта было на тваіх шляхах, Тарас.

Хадзіў я і ў Лысянку над Гнілым Цікічам, сяло сто разоў апісанае паэтам. Тут ён часта бываў. Тут пабудаваў калісьці палаты Багдан Хмель. Будынак пазней разбурылі людзі Гонты і Залізняка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: