Вход/Регистрация
Гронкі гневу
вернуться

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Эл пад'ехаў па залітай маторным маслам дарожцы да павеці. Том вылез з кабіны і зазірнуў у цёмны праём дзвярэй.

— Нікога не відаць, — сказаў ён і гукнуў: — Ёсць тут хто-небудзь?

— Хоць бы знайшоўся ў іх «додж» дваццаць пятага года.

У глыбіні павеці бразнулі дзверы. Са змроку выйшаў чалавек, падобны на прывід. Кашчавы, брудны, з запэцканым маслам жылістым тварам, туга абцягнутым скурай. Аднаго вока ў яго не было, а калі ён паводзіў другім, здаровым, мускулы пустой вачніцы паторгваліся. Джынсы і кашуля на ім ільсніліся ад засохлага масла; рукі былі ўсе ў ранках і рубцах; тоўстая ніжняя губа злавесна выступала наперад.

Том запытаўся:

— Вы гаспадар?

Адзінае вока бліснула ў яго бок.

— Я працую на гаспадара, — буркнуў ён у адказ. — А што трэба?

— Які-небудзь разбіты «додж» дваццаць пятага ў вас ёсць? Нам патрэбен шатун.

— Не ведаю. Каб быў гаспадар, ён сказаў бы. Але яго цяпер няма. Дадому паехаў.

— А самім можна глянуць?

Чалавек смаркнуў у далонь і абцёр яе аб штаны.

— Вы з гэтых краёў?

— Не, з Усходу. На Захад едзем.

— Ну пашукайце. Хоць двор увесь спаліце, мне што.

— Ты, я бачу, не вельмі гаспадара свайго любіш.

Валочачы ногі, чалавек падышоў бліжэй і зноў бліснуў сваім адзіным вокам.

— Цярпець яго не магу, — вымавіў ён ціха. — Цярпець не магу гэту сволач! Цяпер во дамоў падаўся. Паехаў сабе дадому. — Словы вывальваліся з яго вуснаў, налятаючы адно на адно. — Такую прывычку сабе завёў… такую прывычку чапляцца і дражніцца. Ён… ён сволач! Дачка ў яго, дзевятнаццаць гадоў, прыгожанькая з твару. Дык ён пытаецца: «Як ты наконт таго, каб ажаніцца з ёю?» Гэта ён у мяне пытаецца! А сёння кажа: «Вечарам танцы будуць. Ну як, пойдзеш?» Гэта ён мне кажа — мне! — На вачах у яго выступілі слёзы, пакаціліся з пустой чырвонай вачніцы па шчацэ. — Далібог, калі-небудзь вазьму і схаваю трубны ключ у кішэні. Такое мне гаворыць і на маё выбітае вока зырыцца. Я… я гэтым ключом галаву яму адкручу… накіну і проста з шыі скручу, гэтак лёгенька буду паварочваць. — Ён задыхаўся ад шаленства. — Лёгенька паварочваць буду і з шыі скручу.

Сонца схавалася за горы. Эл паглядзеў на двор, завалены разбітымі машынамі.

— Вунь, Том, глянь! Здаецца, «додж» дваццаць пятага ці дваццаць шостага.

Том павярнуўся да аднавокага:

— Зірнуць можна?

— Чорт з вамі, бярыце што трэба.

Прабіраючыся між мёртвых аўтамабіляў, Том з Элам накіраваліся да закрытай іржавай машыны, што стаяла на спушчаных шынах.

— Так і ёсць, дваццаць пятага! — усклікнуў Эл. — Зняць паддон можна, містэр?

Том апусціўся на калені і зазірнуў пад машыну.

— Ужо зняты. Аднаго шатуна няма. Ага, ужо няма. — Ён запоўз пад машыну. — Эл, вазьмі ручку і пакруці. — Ён пахістаў шатун на валу. — Усё застылым маслам залеплена. — Эл паціху паварочваў завадную ручку. — Цішэй! — крыкнуў Том. Ён падабраў з зямлі трэску і саскроб з падшыпніка і балтоў засохлае масла.

— Моцна расхістаўся? — запытаўся Эл.

— Не, толькі крышачку, не страшна.

— Вельмі зношаны?

— Пракладкі ёсць, амаль усе. Ага, парадак. Яшчэ крышачку крутні. Зараз апусціцца, цішэй! Ага, вось, хопіць. Цяпер збегай да грузавіка, ключ прынясі.

Аднавокі сказаў:

— Я дам вам скрынку з інструментам. — Ён зашкандыбаў паміж іржавых машын да павеці і неўзабаве вярнуўся з бляшанай скрынкай. Том узяў з яе тарцовы ключ і перадаў Элу.

— Адкручвай. Толькі пракладак не згубі, не пазрывай балтоў, са шплінтамі асцеражней. Не марудзь, хутка зусім сцямнее.

Эл падлез пад машыну.

— Абавязкова трэба абзавесціся тарцовымі ключамі, — пачуўся голас знізу. — З развадным ні да чога не дабярэшся.

— Пакліч, калі адзін не справішся.

Аднавокі з бездапаможным выглядам стаяў каля машыны.

— Я падмагу, калі трэба, — сказаў ён. — А ведаеце, што гэты сукін сын яшчэ прыдумаў? Прыходзіць раз у белых штанах і кажа мне: «Хадзем пакатаемся на маёй яхце». Далібог, я трахну яго калі-небудзь. — Ён цяжка дыхаў. — З тае пары, як я вока страціў, у мяне не было ніводнай жанчыны. А ён мне такое гаворыць! — І буйныя слёзы пацяклі з яго вачэй, прамываючы баразёнкі на брудным твары каля носа.

Том з раздражненнем сказаў:

— Дык чаму ж ты тут тырчыш? Цябе ж пад вартай ніхто не трымае.

— Табе лёгка казаць. Не так проста работу знайсці, ды яшчэ калі ў цябе аднаго вока няма.

Том крута павярнуўся да яго:

— Слухай, дружа. Ты хоць гэтым сваім адным вокам на сябе паглядзі. Ты брудны ўвесь, ад цябе смярдзіць. Сам нарываешся на непрыемнасці. Табе так хочацца. А потым сам сябе шкадуеш. Дзе табе, сляпому, думаць пра жанчын. Хоць павязку начапі, твар памый. Выкінь з галавы — ніякім ты ключом нікога не заб'еш.

— Пажыў бы ты сам з адным вокам. І бачыш не так, як усе, і адлегласць правільна не вызначыш — не можаш. Усё плоскім здаецца.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: