Вход/Регистрация
Беларусь
вернуться

Броўка Пятрусь

Шрифт:
XVII Як гэта ўсё дорага сэрцу і блізка — Над ціхаю Свіслаччу строі муроў, Прасторныя плошчы і вуліцы Мінска... Сталіца! Ты — нашага росту калыска, Спрадвечная слава бацькоў і дзядоў. Сталіца! Магутнасць твая незлічона, Не раз ты суровую знала пару, Тут шаблі крышылі французы, тэўтоны, І шведы, і ляхі. Чужынцаў з праклёнам Ты біла, збіраючы ўсю Беларусь. Сталіца! Цябе будавалі мы дбала У нашы савецкія, шчасныя дні, Ты быццам на крыллях увысь узлятала, Палац за палацам, квартал за кварталам, Такая, якою ніхто і не сніў. Блакітнае неба над горадам-садам, Ускраіны ў гулкіх фабрычных гудках, I бронзавы Ленін ля Дома Урада Вітаў нашу сілу і буйную радасць I зваў нас нязломнымі быць у вяках!
XVIII Мы славілі час той пад сцягам чырвоным, Што раны балючыя нам загаіў, Калі мы з братамі з-пад Буга і Нёмна, Разбіўшы іх путаў ланцуг пад'яромны, Сышліся навечна ў адзінай сям'і. Адна гадавала нас родная маці, Хто ж мог нас дратамі мяжы падзяліць? Хто права займеў у прыгнечанай хаце Забраць у братоў нашых скарбы, багацці I волю пакінуць адну — галасіць? Зямлю адабраўшы і роднае слова, Не ведалі майстры прыгнёту-ярма, Як Прыпяці нельга пасеч напалову, Як вольных вятроў не суцішыць размовы, Так нельга народ у палоне трымаць. Калі мы з'ядналіся, слёзы, як росы, Ад шчасця па тварах у нас пацяклі, Бо прагнага сэрца жаданне збылося — У промнях рабіны вясёлая восень Хадзіла па ўсёй беларускай зямлі.
XIV Дык будзьце пракляты на вечныя векі, Фашысцкай краіны забойцы-сыны, Што страцілі воблік, душу чалавека, Што ўсё разбурылі праз гвалты і здзекі, Што ў край наш прынеслі пакуты вайны. Агорнута сэрца і болем і жалем, Ніяк не забыцца таго, Беларусь, Як ветры тужылі, як рэкі рыдалі, Як беглі гіа нівах крывавыя хвалі, Як хмары закрылі пад небам зару. Як нікла здабытае намі ў сталеццях, Як горад ахуталі морак, жуда, Як нішчылі вуліцы выбухі смерці, Як чэзлі ў руінах забітыя дзеці, Як сонца з-за хмараў было не відаць. Як зграі з'явіліся з гвалтам, прымусам, Як полымя крыллі плылі па начах... Ды толькі не здаўся народ Беларусі, Не стаў на калені, не паў, не сагнуўся, А ворага стрэціў ударам мяча!
XX Зямля Беларусі! Ты ў гневе, ты ў ранах, Твой гнеў разгараецца сёння ў агні. Палямі-барамі сыны-партызаны, Жыцця шкадуючы, б'юцца аддана,— Не рэкі гамоняць, а зброя звініць! Ты ўстала паўстанкай прад набрыддзю дзікай З азёрамі помсты ў грозных вачах. Ды гэта ж не сосны, а вострыя пікі, Ды гэта ж не вецер, а смерці музыка, Што грае на чорных, варожых касцях. Па ўсіх неабдымных прасторах-абшарах Устала расплата, крывёй загула, Знаходзіць чужынцаў суровая кара, Грымяць Налібокі, хвалюецца Нарач, На бераг з палону выходзіць Сула. Зямля Беларусі! У часіны нягоды Тваіх абаронцаў нязломная раць. Хто жыў тваім хлебам, хто піў твае воды, Хто меў тут прытулак у час непагоды, Гатоў той памерці, цябе ж ратаваць!
XXI Бор шумны, бор грозны, вяшчун наш зялёны! Гамоніш вячыстай, сівой галавой, Як з вернай дружынай адважны Заслонаў Знішчаў акупантаў, скідаў эшалоны, Маланкам і бурам ён родны і свой. Бор шумны, бор грозны, гамоніш з вятрамі, Галінамі сосен, ялін і дубоў, Як Міша Сільніцкі хадзіў тут шляхамі, Як роснае поле прыкрыў ён грудзямі I зоркай над роднай зямлёй узышоў. Бор шумны, бор грозны, гамонкай сяброўскай Сягоння ты ўзняўся да самых аблок,— Як ворага косіць наш храбры Дуброўскі, Як нішчаць злачынцаў па сёлах і вёсках Паўлоўскі, Казлоў, Бумажкоў, Лабанок. Бор шумны, бор грозны гудзіць над краінай... Сустрэнеш старога, малога — спытай, Спытайцеся ў хлопца, спытайся ў дзяўчыны, Адказ вы пачуеце толькі адзіны,— Што помсцяць яны за разбураны край!
XXII Зямля Беларусі! У гуле і звоне Сягоння ўздымаешся вольнаю ты, Грымяць батарэі, імчаць эскадроны, Цябе вызваляюць з прыгнёту-палону Упоплеч з сынамі са ўсходу браты... Не залпы гарматаў, а сотні вясёлак Пад снежаньскім небам высока лятуць. О, як асвятляе чырвоны наш золак Твае гарады і калгасныя сёлы, Што болей і болей з няволі ўстаюць. А ветры спяваюць чужынцам хаўтуры, Ім некуды дзецца ад грозных байцоў, Што йдуць з Украіны, Сібіры, Амура. Ні снег, ні марозы, ні буры-віхуры Ніколі спыняць гвардзейскіх палкоў. Да іх партызаны выходзяць сям'ёю, На ўсю Беларусь узлятае святло, Хай нашы палеткі абліты крывёю, Ты мужнаю ўстанеш і яснай вясною Рамонкамі зноўку расквеціш чало.
XXIII Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі Мы рэйкі праложым, збудуем масты, Равы зараўнуем, засыплем плугамі, Сялібы абсадзім густымі садамі, На кожнай галіне расправім лісты. Саберамся ў новай сасновай мы хаце, Пасадзім бярозку пад самым акном, Прыберам сірот у кужэльныя плацці, На покут пасадзім старэнькую маці I сядзем за радасным нашым сталом. Мы пройдзем па вуліцах Мінска-сталіцы, Прыберам руіны, агледзім муры, Высока-высока ўзвядзём камяніцы, I зноўку над імі святло заіскрыцца У промнях вясёлых чырвонай зары. Мы працаю ўзнімем за горадам горад, Зялёнаю рунню засцелем палі. I будуць над борам бурштынныя зоры, I будуць спяваць нам крыніцы, азёры I шумныя рэкі на роднай зямлі.
XXIV Зямля Беларусі! Мы знаем — нямала Загінула ў бойках адважных сыноў. Мы верым, што знішчана будзе навала, Бо ўсіх нас адзінаю воляй з'яднала Магутная партыя бальшавікоў. Яна нас нязломнымі навучыла, Нідзе не баяцца ніякіх нягод, У дні навальніцы давала нам сілу, Праз моракі ночы заранкай свяціла, Дала нам арліныя крыллі ў палёт. Яна ўзгадавала нас дбайна, старанна, Дала неўміручы, жыццёвы наказ. Як з кроплі да кроплі гудуць акіяны, Так мы загартованы ў ёй і сабраны,— На свеце ніхто не падолее нас. Славутыя сцягі ўздымаюцца горда Па грозных напрамках ваенных дарог, У братнім яднанні сям'ёю народаў Ідзём мы наперад упэўнена, цвёрда, I ўсходзіць над намі зара перамог!
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: