XXVЗямля Беларусі! Радзіма герояў!Сягоння ў змаганні бязмежная шыр.Ты ворага знішчыш, бо заўжды з табою Народы Саветаў з адданай душою.Ты шчасце сустрэнеш і радасны мір!Як толькі з вайною на мірныя гоні З'явілася зграя чужынцаў ліхіх,Ты ўся паднялася пад сцягам чырвоным I, мужна зрываючы путы палону,Жывеш партызанкай між дзён баявых.Зямля Беларусі! Палямі, барамі Тваімі вакол вызваленне ідзе,Праз буры-віхуры і снежную замецьГвардзейцаў праходзяць палкі за палкамі, А іх сустракаюць мільёны людзей.Ідуць яны — сонца ўздымаецца, свеціць Ад горада ў горад, з сяла да сяла.Па ўсёй Беларусі і маткі і дзеці Гавораць сягоння ад шчырага сэрца:— Народу і партыі нашай хвала!1943