Вход/Регистрация
Ахвяры
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Ён хоча нешта сказаць, што звязана з вашым пярсцёнкам, Аксана Паўлаўна.

— Ігарок, родны мой? Што? Што табе мой пярсцёнак? Не магу зразумець.

Тады сказала спалоханая Стаська, якая зашылася было ў куток за шафу і плакала там:

— Дзядулечку забіў фантамас.

— Які фантамас? — і тут жа перад вачамі паўстаў лысы, што выйшаў з аўтобуса і ад позірку якога ёй стала нядобра. — Пра каго ты кажаш, Стасюлік?

— З дому выйшаў лысы такі, страшны…

— Золатаў! — крыкнула Аксана Паўлаўна, здзівіўшы калег. — Золатаў! Яго забіў Золатаў!

Магчыма, Ігар Арцёмавіч пачуў жончыны словы, бо выпусціў яе рукі і заплюшчыў вочы.

Праз два дні ў абласной газеце з’явіўся некралог: «Раптоўна памёр персанальны пенсіянер…»

I маладыя нават не чыталі скупыя радкі біяграфіі партызанскага камісара. I нікога не цікавіла прычына яго смерці: усе старыя паміраюць раптоўна.

  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: