Збажына Ян
Шрифт:
* * *
Не кажыце: жанчына бальзакаўскага ўзросту - не хлусіце! Гэты ўзрост, дакладней — стан, трэба называць «бадлераўскім».
* * *
Вучаніцы старэйшых класаў не надта ахвочыя да вывучэння гісторыі — кожны вечар у іх дастаткова ўласных гісторый.
* * *
Прыгажосць жаночых ног вымяраецца даўжынёю спадніцы.
* * *
Мастацтва — ніколі не верыць слабому полу і ставіцца да яго так, нібыта верыш.
* * *
У адрозненне ад мужчынскай, здрада жанчыны — адначасова і прадажніцтва.
* * *
У адрозненне ад мужчын, жанчыны разумнеюць не з узростам, а тады, калі перастаюць выклікаць цікавасць першых.
* * *
За ўсё папярэдняе жыццё знаёмы толькі з дзвюма кабетамі, якія чыталі А. Лосева... Як моцна мне пашанцавала!
* * *
Якім трэба быць грахаводнікам, каб спасцігаць душу праз катаванне ўласнае плоці, і святым - праз яе асалоду.
* * *
Забарона свабоды сексу нараджае экстрэмізм. Хто за гвалт — кінь у блудніцу камень!
* * *
А х, якую нянавісць і пагарду адчуваюць да мяне старыя дзевы і сексуальна заклапочаныя кабеты! Вось яны — заканадаўцы і носьбіты маралі!
* * *
Чаго вартае жыццё, якое «перажыло» патэнцыю?
* * *
«Не старэюць душой ветэраны...» Паэты і целам.
* * *
Гэты горад цесны нават для плётак.
* * *
Дзве рэчы нельга шчыра давяраць жанчыне — гэта фалас і маёмасць: ад першага яна траціць свой розум, ад другога — гонар.
* * *
Ж анчыны каюцца не ў грахах, а ў тых памылках, што іх выкрылі.
* * *
Каб утрымаць каля сябе каханага, якому здраджваюць, прадстаўніцы слабога полу часта аддаюць яму маральную перавагу над сабою, тым самым кампенсуючы яго рогі яго ж уласным самалюбствам.
* * *
Калі жанчына агаляе сваю душу, будзь упэўнены: яна задзярэ і спадніцу.
* * *
Калі жанчына не мае кайфу ў ложку, з гэтага не вынікае, што партнёр дрэнны, проста яна яго не мае.
* * *
Мой фалас — гэта толькі пэндзаль, якім маляваў жаночы інтэлект. А жанчыны пралівалі вершамі....
* * *
Мяняйце хутка жанчын, інакш яны паспяваюць вам здрадзіць.
* * *
Тое, што робіцца штораз, не ёсць інтымным.
* * *
У адрозненне ад моцнага полу, жанчыны ніколі не ганарацца велізарнасцю свайго дзетароднага органа.
* * *
Часам рэўнасць да аднаго — лепшы лекар ад кахання да другога (можа таму, што рэўнасць — гэта любіць сябе ў іншым, а кахаць кагосьці ў сабе жанчыне не ўласціва).
* * *
Не ствары з жанчыны казку. Невыносна балюча будзе зноў развітацца з дзяцінствам.
* * *
Пазбягай кахання Шарлоты Кардэ. Спачатку яна заб’е твайго ворага, а потым зарэжа і цябе: з рэўнасці ці ад пасій да твайго сябра.
* * *
Без барацьбы каханне саступае месца толькі нянавісці.
* * *
Для ўладара альбо нават для добрай пасады заўжды ёсць небяспека з’яўлення сваёй Монікі Лявінскай, ды асцерагайся больш не яе, але Доры Брыліянт.