Вход/Регистрация
Пыл саркафагаў
вернуться

Збажына Ян

Шрифт:

Навошта спраўджваць тое, што можна ўявіць?

* * *

Нашае ўяўленне аб вечным смярдзіць нябожчыкам.

* * *

Нельга абысціся без нацыі, якая стварае класічную філасофію.

* * *

Не ўкладайце шчырасць у словы — атрымаеце шчодрыя кпіны.

* * *

Не глядзі туды, дзе смутак: там пахавалі Хрыста; не глядзі туды, дзе весялосць: там Яго ўкрыжоўваюць.

* * *

«Не рабі іншым таго, чаго не хочаш, каб рабілі табе». Не жадаю шкадавання, літасці, паратунку, запрашэнняў і г. д.

* * *

Ні на вокамгненне не губляй адчуванне смяротнасці, інакш смерць сама згадае аб табе.

* * *

Не будзіце спячага дракона, пакуль не падрыхтавалі ў яго гонар свята, бо ліха тым, хто будзе не ў святочнай вопратцы.

* * *

Няма большай радасці і шчасця, як на матчынай мове пісаць у сусвет сусвет.

* * *

Напісанае крывёю і прытчаю не патрабуе зносак.

* * *

Пакуль вада шліфуе каменьчык на беразе, каменьчык адшліфуе акіян.

* * *

Ніцшэ пераасэнсаваў чалавека як самакаштоўнасць, Розанаў — чалавечыя каштоўнасці. Прыклад, калі само пераасэнсаванне ўяўляе каштоўнасць.

* * *

Пазіраючы на зоркі, не перашкаджай небу.

* * *

Пакуты набліжаюць да мудрасці, ісціну знаходзіць радасць.

* * *

Памылка Сакрата: філосаф - не вынік дрэннай жонкі; апошняя - вынік філасофіі.

* * *

Паслязаўтра Ніцшэ — у яго замоўчаным. Таму напісанае ім не смярдзіць аўтарам.

* * *

Пасля смерці кожны сустракае самога сябе... Жахліва?

* * *

Рабства ўспрымаюць як трагедыю рабы, і толькі сапраўды свабодныя ставяцца да яго з цынізмам.

* * *

Разам з начнымі матылямі - праз цемру маралі ў святло агню!

* * *

Разбэшчанасць і аскетызм - дзеці інтэлекту.

* * *

Разважанні аб смерці прыемна супакойваюць тым, што і сама смерць падуладная ім.

* * *

Самазабойства - заставацца асобе настаўнікам у казённай школе сярод народжаных люмпенамі.

* * *

Смерць агідная больш за ўсё тым, што разам з табою не памірае ўсё чалавецтва.

* * *

Суцэльную костку галавы можна схаваць толькі ў пагонах.

* * *

Сэнс кожнае думкі — кропка. Шматкроп’е — бессэнсоўнасць...

* * *

Той, для каго імгненне недасяжнае, шукае вечнасці, каму неўласціва вечнасць, хаваецца ў імгненні, і толькі летуценнікам мажлівей мець іх адначасна.

* * *

Тое, што набліжаецца да хуткасці святла, само пераўтвараецца ў святло і губляе свой цень, мінаючы яго.

* * *

Тое, што зіма змяняе лета, а лета зіму, не ёсць доказ, што ў свеце існуе нейкі пачатак і колазварот і тым больш нейкая логіка.

* * *

Той, хто пераступае праз мараль, трапляе ў вечнасць.

* * *

Той, чые дзеці здольныя ахвяраваць сваім жыццём за свой народ, мае гонар быць бацькам гэтага народа і права вырашаць яго лёс.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: