Вход/Регистрация
Ашчэпкі (1998-2000)
вернуться

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

— Я вас кахаю!

Тут, не спускаючы з папялушкі намагнічанага эротыкай позірку, рабіў спазматычны перадых і, надаўшы голасу глыбока асабістага зместу, прыкідваўся няўцямным цнатліўцам:

— А вы мяне? — ні то пытаў, ні то прасіў.

І здзяйсняўся цуд. У адно імгненне сціплая папялушка ператваралася ў распаленую каралеўну, прыкметна прыгажэла, млела ад будучага шчасця і палкімі вачыма адказвала:

— Я твая, князь!

Зварушлівыя словы паэта — як лагічнае спараджэнне разбуджанага Пачыну — набылі сілу дэвіза, сталі праграмнай ідэяй, і вабная палова абарыгеннай нацыі лягла вакол рэзвых ног будзіцеля.

І ўспомніўся іншы паэт:

— Я вас любил, — сказаў задуменна Аляксандр Пушкін, кіруючы настальгічную фразу няздзейсненаму каханню — і ўся прыкультурная Расія ахнула ад душэўнага болю, прычыненага паэту няўдзячнай велікасвецкай шалахвосткай. Наш Аляксандр на жаночым фронце не ведаў горычы паражэння. Не карыстаўся і прошлым часам. Атрымаўшы ад прыроды ўнушальныя вонкавыя і ўнутраныя стымулы, прызнаваў толькі цяперашні час. І плыў ад сэрца да сэрца. Сэрцалюбную эстафету значыў на літаратурных старонках „Нівы” і ва ўтоеных лістах прылашчаных спелак, зайздросных пераспелак і слёзных недаспелак.

У гэтай сферы Барскі быў непераўзыдзеным артыстам, і эліта мясцовых казановічаў, не гаворачы пра паспалітых казанюкоў, не адважвалася пераймаць вопыт майстра. Барскі не падлягаў штампаванню. Ляпіла яго неба экспромтам, у разгары херувімскай сябрыны. Дэміург, кульнуўшы добрую чарку, змяшаў зямную гліну з нябеснай. Таму і стаў Барскі непераймальны, боскі. А той, хто пасягае на боскае, выставіць сябе на смех, як Сваяк пад Цілічанкай.

Было так. Стаяла пагоднае лета і мы, ніўцы — Уладзімір Паўлючук, Сакрат Яновіч, Сваяк і я з Сідарам — гнаныя прагай вывучэння роднага краю, выбраліся ў Кнышынскую пушчу. Да Супраслі даехалі рэйсавым аўтобусам, а там рушылі пешкі. Узялі напрамак на Каралёў Мост. Пакуль ішлі цёмным лесам, ні кудлатага лесуна, ні гарбатай ведзьмы не спаткалі. А пад Цілічанкай залаты бор, казка, і між гонкіх соснаў набрынялая маладымі сокамі папялушка.

Абступілі скараспелку. Пачалі абходжваць. Валодзя, які выношваў канцэпцыю абарыгеннай псіхалогіі, падышоў да склаўшайся сітуацыі па-філасофску: убачыў у папялушцы частку акаляючай прыроды, гармонію зместу і формы — і павёў гаворку аб узаемнай адпаведнасці частак цэлага. Сакрат, заядлы рыбак, ломіць галаву над рычагамі, якія ўключылі б рыбныя запасы глеістага раўчака, што чарнее непадалёку, у задавальненне патрэб мясцовага насельніцтва.

— Які а..а...сартымент рыб водзіцца ў ім? — выпытвае, прагна заікаючыся.

— Сартымент? — здзіўляецца папялушка. — Чаго?

— А...а...а... — давіцца Сакрат казённым словам, уганяючы папялушку ў разгубленасць, і яна зіркае на мяне. Я прыняў паставу загадкавага маўчуна. Яна зірк на Сідара. А ён валяе дурня, мацае ўчэпістым зрокам узбуджанае цела папялушкі і нахабна ўсміхаецца з анексійным намёкам. Пікавае становішча. І тут Сваяк — ні з таго, ні з сяго — сячэ Барскім. З ходу карцела вылучыцца ў князі? Баяўся, каб Сідар не апярэдзіў?

Наспех развучаная роля прывяла да адваротнага ператварэння намеру ў скутак. Выйшла, як на аматарскай сцэне. Ад спешкі ніўскі казанова страціў прыпісаны герою лірычны тон і ў яго голасе, замест шчымлівай тугі і радаснага спадзявання, узарваліся ўсе рэсурсы цялеснага жадання. Агаломшаная малодка спярша налілася сарамлівай чырванню, затым у вачах яе ўспыхнула поўнае недаўменне, быццам убачыла згаладалага сексуальнага вампіра.

— А Божачка! — ахнула, млеючы ад жаху.

І Сваяк, згараючы ад канфузу, кінуўся з усіх ног у лес. Толькі рэха рагатнула ўдагонку:

— Здурэў дзядзька!

Пераймаць Барскага? Лягчэй праз зямлю праваліцца. Застогнеш ад душэўнага болю і яхіднага рогату кплівых хаўруснікаў. І станеш блазнам.

Банальная ісціна, банальны хэпі-энд.

Твая любоў – твая загуба

1.

Да вялікага ліцвіна завёў мяне італьянец Амічыс, аўтар гулкага Сэрца, якое праменіла на мае юныя гады, штурхаючы на дарожныя знаёмствы. На беразе Свіцязі наваградскі прарок сказаў мне:

— Кіруйся сваім сэрцам. Яно — твой правадыр.

І я паверыў паэту. Узяў напрамак на ўказку. А што ў гэты час рабіў розум? Куды дзеліся вочы? Розум змоўк, а вочы пачалі фокуснічаць: бачылі то руж, то чэрнь — іншыя колеры зніклі. Пачаў я не пазнаваць і рэальнасць, у якой жыў, і абставін, з якімі зжыўся, і людзей, якіх, здавалася, ведаў. Свет мо стаў і цікавейшым, але як бы зышоў з наканаваных віткоў. Тут і падаспеў хітрамудры Ідальга. Не адну зламалі піку. Ветракоў хапала.

2.

Неразважны Германюк падгаварыў Шаховіча, здавалася б разумнага журналіста, пададэкватніць роднай вёсцы шыльду. Кастусь Майсеня, тадышні сакратар ГП БГКТ, даў камандзіроўку і сродак транспарту. Селі актывісты ў гэпісцкую карэту і (ту-ту!) кіруюць у Доўгі Брод, на братняе памежжа.

Мігам сабралі сход, выступілі з палымяным словам — і за справу. Знялі польскую (дзяржаўную) шыльду, замацавалі беларускую (сваю) і змыліся. А вясковы унтэр Прышыбееў — бах! — рапарт у нядрэмную службу: дыверсія!

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: