Вход/Регистрация
Ашчэпкі (1998-2000)
вернуться

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Рамантычны настрой падтрымлівала жонка Сарабаева, яшчэ даволі рухавая і не надта каб старая. Яна завіхалася каля стала: расстаўляла ёмістыя бутлі градуснага кумысу, абкладала іх „мікіткамі” (кукурузнымі праснакамі) і дарамі Іртыша: асятрынай, нельмай, муксунам, чэбакамі. Напітак і ежу падносілі дочкі — старэйшая, ужо ў гадах, і васемнаццацігадовая — лебядзіны цуд восьмага неба.

Калі гаспадынькі вычаравалі абрус-самабранку, лірыка ўкрапілася ў эпіку. Уважлівы гаспадар стала прапанаваў першы тост выпіць за „доблеснае Войска Польскае і вечную дружбу”. Выпілі і закусілі асятрынай.

Другі тост гаварыў наш палкоўнік. Выпілі за гаспадара, дбайнага ахоўніка праславутай сярэднеазіяцкай гасціннасці і за цудоўных жрыц сямейнага ачага.

Потым пілі за радзіму — адну, другую, агульную — за ўвесь прагрэсіўны свет і ягоную сталіцу. Закусвалі дарамі Іртыша, каўказскім шашлыком і „мікіткамі”.

І наладзілі айтыс „Блакіт-00”, песеннае спаборніцтва. Гаспадар славіў ураджай, гаспадыня мір, мы, вядома, ваенныя дарогі. Усіх пераўзышла „Ракетка”, як мы ахрысцілі васемнаццацігодку. Плаўнымі крочкамі абкружыла яна сябрыну, узляцела на свой зэдлік і пранікнёна праспявала пра каханне. Мы апладзіравалі ёй стоячы.

Селі, выпілі за заваёўніцу цвёрдых салдацкіх сэрцаў і запілі зялёным чаем.

Весела пілося і елася. А калі накумысіліся, нашашлычыліся, намікіціліся, наайтысіліся — гаспадар узняў пытанне дастойнага адпачынку.

— Гонар спаць з маёй жонкай даю палкоўніку! — урачыста аб'явіў ён, з гордасцю бліснуўшы шчаслівымі зрэнкамі. — Да старэйшай пойдзе маёр, — працягваў расстаўляць нас па рангах. — Капітан, прашу прабачэння, ляжа з „Ракеткай”. Выказаўся ясна? Дык да заўтра! Пара...

Мы аслупянелі. Убачыўшы нашу нерухавасць, Сарабаеў вылупіў на нас сярэднеазіяцкія вочы:

— Али русский язык непонятный?

Палкоўнік спрабаваў дыпламатнічаць. Маўляў, мы б з ахвотай, але прысягалі жонкам на вернасць. Дый служба не дазваляе.

— Падумеш, рыцары! — сарамаціў нас пакрыўджаны казах. — Прысяга! Вернасць! — учапіўся за словы палкоўніка, пераходзячы на „ты”. — Я ж табе даю сваю жонку толькі на адну ноч, а не на пажыццёвае карыстанне. Я — што, няясна выказаўся? Плюю на ваш звычай! Ты ў маёй юрце, дык, будзь чалавекам, шануй нашы звычаі! — наступаў. — Які-небудзь клёк маеш у галаве? — асведамляўся — Якая ганьба, якая няслава! — захліпаючыся ад крыўды, галасіў. — А калі ты асарамаціў мяне, ушануй прынамсі мой дом! — павучаў.

Ніякія аргументы Сарабаева не пахіснулі прынцыпу палкоўніка. Хоць быў ён пад градусамі, цвёрда стаяў на нашых вартасцях. Выбуховую сітуацыю разрадзіў камендант стрэльбішча. Занепакоены знікненнем саюзных афіцэраў, пусціўся ў пошукі. Ён і ўціхамірыў раззлаванага ахоўніка мясцовай традыцыі. А ці абразуміў? Наўрад. Калі мы развітваліся, у агніста-чорных зрэнках нашага дабрадзея палымнеў душэўны боль:

— Я — азіят! Так?

Пытаеш, як у гэтай сітуацыі чуўся я? А як можа чуцца бравы маладзец, у якога з-пад носа сцібрылі дарунак восьмага неба?

Трасуны

Над Пушчай бесперастанку гудуць прыбойным рокатам рэактыўныя мастадонты. Паветраны калідор. І хочацца мне на крылах з маладых сноў узняцца на строга вызначану сонечную трасу і зірнуць у вочы паднебных трасуноў і спытаць у твар:

— Куды трасецеся, загуджаныя?

Ведаю, трасунам не да мяне. І яны, канструктыўныя винтики рэальнай стадыі, убачыўшы зарэжымленую зямлёй небрыдзь, гаркнуць на манер маёра Шцірліца:

— Не твое дело!

І гудануць мацней, скручваючы на Буг, і я распластаюся ў белым шлейфе над Шведавым Морам, і толькі Віктар у развітальным вершы адзначыць маё падзенне.

Хочаце верце, хочаце — праверце, але я каторы раз шлю ў думках шчырую ўдзячнасць пільнаму купцу паветраных сіл сорак пятага года, які валявым рашэннем не прапусціў мяне, аздобленага нялётным грыфам „Быў у акупацыі”, у гэтыя сілы. Трапіўшы туды, навек зарваўся б у загуджаны тарантас — я ж рваўся ў паветраную гільдыю.

— Удзячнасць выказвай роднаму Сталіну, — устаўляе свае тры грошы Сідар. — Купец выконваў ягоную волю.

Так і быць.

— Дзякую, Бацька, за тваю празорлівасць, за твой сакаліны зрок. Твая рацыя, винтик з мяне нікудышны. Дзякую, Мудры, што не выбраў мяне ў глуміцелі кучаравай зямлі.

— Няўжо, працінаючы Белавежжа, апаражняўся б ты над цудам прыроды? — лезе ў душу Сідар. — Няўжо не растварыўся б у абдымках кучаравай?

— Мер...за...вец! — шыпіць хрыпліва з халодных віткоў Патойбаковіі прастуджаны ўладны голас.

— Хто мерзавец, я ці Сідар? — гукаю з бяспечнай геапатагеннай зоны.

— Шкура! — шыпіць далёкае бязмежжа. — Конъюнктурный флюгер!

Абудзіў дэмана. Бач, прасвідраваў мяне з гэткай далечы. Як сталічныя актывісты ў час ідэйнага пастраення БГКТ. Никто не забыт, ничто не забыто. Ты ўсё на эмоцыях. Не трэба так катэгарычна. Даруй крыўду, ляпнуў здуру — расказарміўся язык у тваю ^прысутнасць. Не хвалюйся, усё будзе па-твойму. Спі.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: