Вход/Регистрация
...Имя сей звезде Чернобыль
вернуться

Адамович Алесь Михайлович

Шрифт:

— В свою очередь и вы должны быть уверены, что фирма-распорядитель, которой вы доверите деньги, будет дорожить и своей репутацией, и вашей. Кого вы выбрали своим доверенным лицом?

— Общественную организацию — благотворительный фонд «Детям Чернобыля» при БНФ, которым руководит Геннадий Грушевой (он народный депутат БССР). Я вижу, что его фонд делает конкретное дело — организует помощь (и из-за рубежа) детям лекарствами, питанием, распределяет ее. Свыше двух с половиной тысяч ребят были отправлены летом на оздоровление во многие страны, начали отправлять и больных на лечение. То есть здесь, повторяю, делают дело. Многие же другие фонды, организации (государственные!), как я наблюдаю, склонны, в основном, накапливать деньги на счету. А кому от этого польза? Ведь ясно: больные дети нуждаются в прямой помощи, и притом быстрой.

Беседовала Лариса Коктыш.

Последняя весть: японская киноактриса, исполнительница главной роли в фильме «Шаг» Комахи Курихара привезла в нашу страну 50 ящиков благотворительного груза (с лекарствами, питанием). Предназначен он для детей гематологического центра нашего города.

1991 г.

«Нас ужо не лічаць ядзерным монстрам»

З прамовы ў Доме літаратара

…На той жа канферэнцьй, у Ньюпарце, адна жанчына прапанавала кнігу пра Чарнобыль выпусціць. А тэму я прапанаваў — «Чарнобыль і ўлада».

… I Слюнькоу, і Барташэвіч — звычайныя людзі, не пазбаўленыя добрых, чалавечых якасцей, але як яны, ведаючы, што падстаўляюць цэлы народ, усю рэспубліку пад смяротную пагрозу, маучалі? Як? Яны вінаватыя ў тым, што, маючы інфармацыю пра рэальную небяспеку, нічога не зрабілі. Памятаю, падчас маёй сустрэчы са Слюньковым, былі ў мяне звесткі — ад Несцярэнкі, Барысевіча, Кузьміна — што палова Беларусі забруджана! 6 гадзін мы прасядзелі. Не змог я сцяну прабіць… Слюнькоў з сейфа нешая паперы, карты дастае, на яюх значацца усяго тры раёны. А я ж ведаю, што яму дакладывалі пра ўсё! Ужо да вечара дасядзелі, я і гавару: «Мікалай Мікітавіч, Вам жыць у вяках! Ад таго, якія Вы прымеце рашэнні, — Вам жыць у вяках! Ці вас будуць праклінаць, ці вас будуць благаслаўляць…» Ён, я думаю, толькі ўсміхнуўся, маўляў, трызненне інтэлігенцкае. А зараз жа проста жудасна назіраць лёс гэтага чалавека! Памятаеце, у «Майстры і Маргарыце» Іешуа гаворыць Пілату: «Колыкі будуць памятаць мяне — столькі будуць памятаць і цябе, як майго знішчальніка!» I колькі будуць памятаць Чарнобыль, столькі будуць памятаць і Слюнькова. Так ён і ўвойдзе ў гісторыю…

1990 г.

Толькі не абыякавасць

На пытанні карэспандэнта «ЛіМа» адказвае народны дэпутат СССР пісьменнік Алесь АДАМОВІЧ:

— Алесь Міхайлавіч, вы ўваходзіце ў камісію Вярхоўнага Савета СССР па Чарнобылю, мэта якой, сярод іншага, устанавіць адказнасць тых ведамстаў і асоб, якія, хавалі народа праўду аб маштабах трагедыі, яе прычынах і выні Зрэшты, вы, як вядома, з першых дзён пасля катастро займаліся ёй, шмат напісалі і сказалі аб гэтай трагедыі, яе ўроках. Днямі стала вядома аб распараджэнні Генеральнага пракуро Саюза Трубіна правесці дадатковую праверку фактаў звязаных з утойваннем інфармацыі аб узроўнях радыяцыі ў пацярпелых ад аварыі раёнах. Як бы вы пракаменціравалі гэты крок?

— Яго трэба было зрабіць ужо даўно. Думаю, дарэчы, што рашэнне пракуратуры было прынята не ў апошнюю чаргу пад націскам нашай камісіі. А вось наколькі далёка зойдзе ў сваіх высновах следства… Баюся, што ў выніку, як не раз было, да адказнасці прыцягнуць «стрэлачнікаў». Вы паглядзіце: тыя, хто бессаромна выдаваў дэзінфармацыю на самым высокім афіцыйным узроўні,— такія, як Ільін, Кандрусёў [119] , Ізраэль — засталіся пры сваіх пасадах. Упэўнены, што яны і ім падобныя дзеячы будуць трымацца адзін за аднаго, абараняць свае карпаратыўныя інтарэсы да апошняга. Сценка пабудава наймагутная. Ці ўдасца яе прабіць — цяжка сказаць. Многае залежыць ад рэакцыі грамадскасці.

119

Кандрусёў А.І. — намеснік міністра аховы здароўя СССР, галоўны санітарны ўрач СССР.

Заўважу, што камісія Вярхоўнага Савета ставіць сёння пытанне аб адказнасці не толькі тых, хто хаваў інфармацьпо, але перш за ўсё, — сапраўдных віноўнікаў катастрофы. Трэба дакапацца да першапрычын. Дырэкцыя, тэхперсанал ЧАЭС, цяпер стала ясна, сумленна выконвалі ўсе інструкцыі. I — панеслі пакаранне. Адказнасць павінны несці і тыя, кто складаў гэтыя інструкцыі, хто праектаваў атамныя станцыі ў Саюзе, а самае галоўнае — аўтары самой канцэпцыі АЭС тыпу Чарнобыльскай. Маю на ўвазе акадэміка Аляксандрава, які дагэтуль нават не ні пакаяўся за зробленае.

Мабыць, не ўсе ведаюць пра камітэт «Чарнобыль — дапамога», старшынём якогавы вы з’яўляецеся. Калі ласка, колькі слоўпра гэту арганізацыю,

Наш камітэт створаны пры Акадэміі навук СССР. Мы трымаем пастаянную сувязь з беларускімі навукоўцамі, якія займаюцца праблемамі радыяцыі, у прыватнасці — з членам-карэспандэнтам АН БССР В. Несцярэнкам, дырэктарам навукова-тэхнічнага цэнтра «Радыеметр». Гэты цэнтр зараз спрабуе наладзіць шырокую сетку кантролю за радыяцыяй у рэспубліцы з дапамогай удасканаленай апаратуры. Камітэт выдзеліў дзеля гэтьгх мэт мільён рублёў, купляем у Аўстрыі спецыялізаваны камп’ютэр, з дапамогай якога можна стварыць высокадакладную карту радыяцыйнага забруджання.

— Апошнім часам узнікаюць усё новыя неўрадавыя арганізацыі, якія спрабуюць дапамагаць ахвярам Чарнобыля. Нядаўна, скажам, з’явілася яшчэ адна — «Зьніч». Ёсць, напрыклад, дзве арганізацыі з аднолькавай назвай «Дзеці Чарнобыля», кожная — са сваім рахункам. Ці на карысць гэта справа?

— З камітэтам «Дзеці Чарнобыля», які ўзначальвае Г. Грушавы, у нас усталяваліся добрыя дзелавыя кантакты. Гэта надзейная арганізацыя, якая карыстаецца высокім аўтарытэтам за мяжой. Іх банкаўскі рахунак зафіксаваны ў Берліне. Я не хачу нічога кепскага сказаць пра астатнія дабрачынныя арганізацыі. Памойму. ю чым больш іх будзе, тым лепш. Але я не магу зразумець, калі члены адной арганізацыі пачынаюць абвінавачываць усіх «сапернікаў», прэтэндуючы на нейкую выключную сваю ролю. Гэта бнтэжыць і тых людзей за мяжой, якія хочуць нам дапамагаць. Яны пытаюцца: ну што вы за народ такі? Няўжо нават у час агульнай бяды вы не можаце дамовіцца між сабой?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: