Вход/Регистрация
Сэрца на далоні
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Зося паківала галавой: не, не была. Потым сказала:

— Я думаю, тата застрэліўся…

— Сам?

Расказ Зосі Савіч

— Вы помніце, Антон Кузьміч, я расказвала вам: бацька вельмі асцерагаў мяне. Я, па сутнасці, была схавана ад свету. Толькі ваша з'яўленне, ды калі я шукала Тараса… А больш я нічога не зрабіла. Мне ніхто нічога не даручаў. Я ведала: бацька сумленны чалавек. Але ці проста сумленны лекар ці змагар? Я здагадвалася, што нейкім чынам ён памагае нашым. Але як? Спрабавала гутарыць з ім пра гэта. Ён умеў адвесці размову ўбок. А разы два ўзлаваўся і загадаў, каб я не совала носа куды не трэба. «Малая яшчэ! — сказаў ён. — Не нам з табой займацца палітыкай. Не думай, што гэта рамантыка, як у кніжках. Ты ў мяне адна». Яшчэ тата часта казаў, каб я не думала, што ён служыць чужынцам, ён лячыў і лечыць сваіх людзей. А людзі — гэта самае каштоўнае, астануцца людзі — гісторыя не спыніцца і не пойдзе назад. Будуць жыць людзі — будзе жыць краіна і тая ўлада, якой народ даражыць. Вось так ён гаварыў. Гэта я помню, бо словы гэтыя ён казаў часта. Я не згаджалася: а хто ж будзе ваяваць? Ён злаваўся: «Не многа будзе карысці, калі пойдуць ваяваць дзеці, як ты, ці такія старыя, як я». Я пасля толькі зразумела, што бацька проста асцерагаў мяне, любым чынам, абы я была далей ад таго, што рабілася навокал. І раптам… Гэта было перад Першым маем, дні за два. У той дзень нашы ўзарвалі электрастанцыю. Пасярод дня. Так грымнула, што нават у нас — а гэта ж вунь дзе! — вылецела шыба ў мансардзе, у пакоі Грота. Нямецкі лекар у нас жыў. Казалі, што міну ўкінулі ў топку і выбухнуў кацёл…

— Група Шылава, — сказаў Шыковіч. — Пішу пра іх.

— Што? — не зразумела Зося.

— Хто ўзарваў станцыю. Камсамольская група. Загінулі хлопцы. Валодзя Шылаў зачыніўся ў трансфарматарнай будцы і адстрэльваўся да апошняга патрона. Жывым не здаўся. Залішняя смеласць і рызыкоўнасць загубіла…

Зося памаўчала, як бы ўспамінаючы, на чым перапынілася.

— Бацька прыехаў позна, калі сцямнела. На санітарнай машыне. Заехалі ў двор. Ён ніколі не заязджаў у двор. Я выскачыла насустрач. Тата папрасіў мяне памагчы шафёру аднесці на кухню мяшок бульбы і мяшок мукі. Мы аднеслі.

Грот быў дома. Добра помню, ён сустрэў бацьку словамі:

«Калі ласка, пан Савіч… Неяк вы сказалі, што мы бываем задужа жорсткія… Не, мы мяккія. Мы, немцы, увесь час пакутуем ад сваёй мяккасці і дабраты. А жорсткасць там. Жорсткасць і дзікунства! Каму перашкаджала электрастанцыя? Давала святло ў вашу бальніцу, у мой шпіталь, у наш дом…»

Ён так і сказаў — «наш».

«А цяпер будзем паліць… Як гэта вы сказалі, Софа? — звярнуўся ён да мяне. — Лучыну? О, лучыну! Свечак і тых няма. Я ледзьве раздабыў дзесятак. Божа мой! Якое дзікунства і фанатызм! Сёння ў нас арыштавалі сястру. Вашу. Мы далі ёй работу. Добрую работу з добрай аплатай. Яна магла жыць культурна, прыгожа. А яна шпіёніла, карыстаючыся тым, што ведала нашу мову. Жахліва!»

«Сёння многіх арыштавалі, — сказаў бацька і таксама паўтарыў: — Жахліва! Жахліва!»

«Я рад, пан Савіч, што вы разумееце, — узрадаваўся Грот. — Не, мы не жорсткія. Мы мяккія і добрыя».

Ён жыў у нас год і з дня на дзень трубіў аб дабраце нямецкага характару. Я часам не магла вытрымаць і гаварыла, якую яны «дабрату» праяўляюць. Тады ён пачынаў чытаць цэлыя лекцыі, прыводзіў прыклады з нямецкай гісторыі, чытаў на памяць Гётэ і Шылера. Аднойчы я незнарок знайшла ў бацькавай бібліятэцы Гейнэ, прачытала, і мне зрабілася весела. Я прачытала яму, Гроту, што пісаў пра нямецкі характар Гейнэ. Грот разумеў крыху па-расейску, я — па-нямецку… Звычайна спакойны, ён узлаваўся. Сказаў, што Гейнэ жыд, а ўсе жыды злейшыя ворагі нямецкай нацыі. Забраў кніжку і, напэўна, спаліў. А на другі дзень цэлы вечар капаўся ў нашай бібліятэцы — шукаў крамолу.

Але што я расказваю вам пра гэтага немца? Я пасля бачыла іх тысячы, розных, добрых і звяроў. О, каб вы ведалі, што такое эсэсаўцы!

Зося заплюшчыла вочы і ўздрыганулася, прыціснулася да спінкі канапы, закрыла халацікам горла, быццам ёй раптам зрабілася холадна. І тут жа вінавата ўсміхнулася, просячы прабачэння.

— Калі Грот, павячэраўшы, падняўся да сябе, бацька прыйшоў на кухню, дзе я мыла талеркі, абняў за плечы, прашаптаў:

«Зося, дзіця маё, у нас у садзе хаваецца чалавек. Я пайду да немца гуляць у шахматы. Ты адсунь свой ложак, пасцялі за ім на падлозе. Адчыні акно. У твой пакой Грот ніколі не заходзіць».

О, каб вы ведалі, што я адчула! Калі я схавала вас, Антон Кузьміч, я хавала вас і ад бацькі, бо не ведала, як ён паставіцца, што зробіць, калі даведаецца. Гэта вельмі цяжка — любіць і не верыць. А верыць лёгка, калі людзі робяць адну справу, калі яны аднадумцы. Разумееце? Я няскладна расказваю, але вы зразумееце… І з вамі, і з Тарасікам я вымушала бацьку нешта рабіць, ведаючы, што дзеля мяне ён зробіць усё, выканае і сур'ёзную просьбу і капрыз. А тут раптам усё мянялася. Ён даваў мне заданне. Як старэйшы. Як кіраўнік. Давяраў такое…

Хто гэты чалавек, думала я, калі адсоўвала ложак і сцяліла на падлозе пуховую коўдру, найчысцейшыя прасціны. Наіўна, але мне захацелася, каб гэта зноў былі вы, Антон Кузьміч… Прабачце. Дзверы ў мой пакойчык — пад лесвіцай на мансарду. Я пакінула ў пакоі свечку, узышла на лесвіцу — ці не відаць ложак? Колькі пражыла, колькі хадзіла малая, я ніколі не зазірала з лесвіцы ў адчыненыя дзверы — што відаць у пакоі?!

Грот, які бесцырымонна лазіў нават у кухонныя каструлі, у бочкі ў пограбе, ні разу не адчыніў дзвярэй майго пакоя. Гэта праўда. У гэтым ён быў інтэлігент.

З радасцю і страхам я адчыняла акно. А потым стаяла ў калідоры і слухала… Калі ён залезе… І баялася, каб у цемры не нарабіў грукату. Ён зрабіў гэта вельмі асцярожна, я пачула толькі, як рыпнуў незнарок закрануты ложак. Пасля гэтага я доўга яшчэ стаяла, потым сядзела на кухні — думала, што рабіць далей. Бацька не сказаў: можна мне заходзіць у пакой ці нельга. Можа, чалавека трэба накарміць? Урэшце я рашуча са свечкай у руках увайшла ў свой пакой. Убачыла, што коўдру і прасціну ён палажыў назад на ложак. Я заглянула за ложак.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: