Вход/Регистрация
Гронкі гневу
вернуться

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Ты захварэла, ма?

— Не, стамілася.

— Ты ноччу не спала?

— Не.

— Бабцы было дрэнна?

Маці паглядзела на свае рукі, якія ляжалі ў яе на каленях, як стомленыя палюбоўнікі.

— Я хацела пачакаць, не гаварыць адразу. Каб не сапсаваць вам… Хацела як лепш.

Бацька сказаў:

— Значыць, бабцы зусім дрэнна.

Маці ўзняла вочы і доўгім поглядам абвяла даліну.

— Бабка памерла.

Усе моўчкі пазіралі на яе, і бацька нарэшце запытаўся:

— Калі?

— Яшчэ да таго, як інспектары нас спынілі.

— Таму ты і не дала ім паклажу праверыць.

— Баялася, не паспеем пустыню пераехаць, — адказала маці. — Я сказала бабцы, што зрабіць нічога нельга. Сям'і трэба праехаць праз пустыню. Я сказала ёй, усё ёй сказала, калі яна была ўжо пры смерці. Нам нельга спыняцца сярод пустыні. У нас малыя дзеці… і Разашарна чакае дзіцяці. Я ёй усё сказала. — Яна падняла рукі і на момант закрыла імі твар. — Пахаваем яе ў прыгожым, зялёным месцы, — ціха прамовіла маці. — Навокал будуць дрэвы, і месца будзе прыгожае. Няхай хоць прах яе спачывае ў Каліфорніі.

Усе спалохана пазіралі на маці, дзівячыся сіле яе духу.

Том сказаў:

— Госпадзі божа! Ты ўсю ноч ляжала з ёю побач!

— Трэба было пераехаць пустыню, — прагаварыла маці жаласна.

Том ступіў да яе — хацеў пакласці ёй руку на плячо.

— Не чапай мяне, Том, — сказала яна. — Я саўладаю з сабой, толькі не чапай. А то не стрываю.

Бацька сказаў:

— Час ехаць. Будзем спускацца.

Маці глянула на яго:

— Мне можа… можна мне сесці ў кабіну? Я там, ззаду, больш не магу. Я знясілела. Страшэнна знясілела.

Яны зноў узабраліся на грузавік, адводзячы вочы ад нерухомай доўгай постаці, старанна захінутай з усіх бакоў, нават з галавой, у коўдру. Усе забраліся на свае месцы, стараючыся не глядзець у той бок — на грудком выпнутую коўдру — там яе нос, на востры клін пад коўдрай — там яе падбародак. Стараліся не глядзець туды — і не маглі. Руці і Ўінфілд прымасціліся ў пярэднім куце кузава — як мага далей ад нябожчыцы, але не адводзілі вачэй ад старанна загорнутага цела.

Руці прашаптала:

— Гэта бабка. Яна цяпер мёртвая.

Уінфілд сумна паківаў галавой:

— Яна больш не дыхае. Яна зусім мёртвая.

А Ружа Сарона ціха сказала Коні:

— Яна памерла, якраз як мы…

— Хто ж ведаў? — суцішыў ён яе.

Эл палез наверх, уступіўшы маці месца ў кабіне. Ён крыху казырыўся, каб прыглушыць сум. Бухнуўся на паклажу побач з Кейсі і дзядзькам Джонам.

— Ну што ж, — сказаў ён, — яна была старая. Свой век пражыла. Смерці нікому не мінуць. — Кейсі і дзядзька Джон глянулі на Эла пустымі вачамі, нібы Эл быў не чалавекам, а гаворачым дрэвам. — Што, няпраўда? — не здаваўся Эл. Але вочы адвярнуліся ад яго, і ён насупіўся і прыгнечана змоўк.

Кейсі са здзіўленнем сказаў:

— Усю ноч, адна… — І дадаў: — Такое вялікае сэрца ў гэтай жанчыны, Джон, столькі любові… што мяне страх бярэ. І страх, і пачуццё сваёй нікчэмнасці.

Дзядзька Джон запытаўся:

— А гэта не грэх? Няма ў гэтым крышачку граху, па-твойму?

Кейсі недаўменна глянуў на яго:

— Грэх? Не, ніякага грэху тут няма.

— А я што ні раблю, дык хоць крышачку саграшу, — сказаў Джон і глянуў на захутанае ў коўдру цела.

Том, маці і бацька селі ў кабіну. Том адпусціў тармазы і завёў матор. Цяжка нагружаная машына, пафыркваючы, пастрэльваючы выхлапамі і трасучыся ўсім кузавам, пайшла па схіле гары ўніз. Сонца было ў іх ззаду, а спераду — залацістая, зялёная даліна. Маці ківала з боку ў бок галавой:

— Якая прыгажосць. Шкада, што яны не ўбачылі!

— І мне шкада, — сказаў бацька.

Том мякка паляпаў па штурвале далонню.

— Яны былі ўжо вельмі старыя, — сказаў ён. — Нічога б тут не ўбачылі. Дзед пачаў бы прыгадваць сваю маладосць, індзейцаў і прэрыі. А бабка ўспомніла б свой першы дамок. Яны былі ўжо вельмі старыя. Вось хто сапраўды ўсё ўбачыць, дык гэта Руці з Уінфілдам.

Бацька сказаў:

— Бач, як наш Томі гаварыць пачаў — як зусім дарослы, быццам прапаведнік казань на карысць бедных кажа.

А маці сумна ўсміхнулася:

— Так. Наш Томі дарослы стаў, вырас… так вырас, што да яго і не дацягнешся.

Яны спускаліся па схіле, крута паварочваючы, пятляючы, і то гублялі з поля зроку даліну, то зноў знаходзілі яе вачамі. Да іх падымаўся гарачы подых даліны з густым пахам зеляніны, смалістым водарам шалфею і грындэлій. Уздоўж шашы стракаталі цвыркуны. Праз дарогу паўзла грымучая змяя. Том наехаў на яе, раздушыў пасярэдзіне коламі і пакінуў курчыцца на шашы.

Ён сказаў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: