Вход/Регистрация
Ахвяры
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

З вялікім страхам у душы жыве пасля гэтага пані Ярэна. Калі жандары СД наляцяць у яе дом і перавернуць камоды і пярыны, загоняць бабулю ў магілу заўчасна. «Пройдзе ўсё добра — выберуся з гэтай кватэры. Нельга старога чалавека ставіць пад удар», — падумаў Стась. Пройдзе… Пройдзе, але куды. На добрае спадзяванняў мала, вельмі мала.

Машына грукала па бруку.

Шабовіч глянуў у акенца. У начным змроку праплывалі невысокія будынкі, да іх — рукой падаць. Цесная вуліца. Няміга. Вязуць у турму? Не. Хутчэй — у СД, гэта амаль побач з турмой, у будынку медінстытута. Пра гэта, відаць, падумаў і Хацяновіч, бо на стогны зяця сказаў:

— Запасайся цярпеннем. Хутка нас патрашыць пачнуць.

— Каго? Я пры чым тут! Я ні пры чым! Я — лепшы паліцэйскі, — заскуголіў Чурсік.

— Не вый, пёс, — зняважліва кінуў нехта з чужых.

«Свае хлопцы», — падумаў Шабовіч адначасова са смуткам і задавальненнем: той, што ахрысціў так паліцая, не папаўзе на каленях, побач з такімі і на смерць лягчэй ісці.

Не, прывезлі іх у турму. Высадзілі у турэмным двары.

На глухой сцяне будынка пад казыркамі гарэлі сінія лямпачкі. Цьмяна свяцілі. Але ў фантастычным святле гэтым Шабовіч разгледзеў постаці людзей, што стаялі тварам да сцяны, уткнуўшыся ў яе лбамі. Калі іх вялі сюды, машына, разварочваючыся, чырканула яркім промнем фар па гэтай сцяне. Людзей было нямнога, чалавек трыццаць. На татальную аблаву не падобна. Але, магчыма, гэта пачатак — група стаяла шчыльна, адзін паўз адзін, мімаволі падумалася, што месца каля сцяны эканомяць для іншых.

Амаль усе арыштаваныя былі адзеты гэтак жа лёгка, як і яны, — у адных пінжаках, нават у сарочках. I гэта, бадай, пры нулявой тэмпературы.

Іх паставілі ў канцы сцяны, воддаль ад тых, каго прывезлі раней. Нешта новае ў метадзе акупантаў. Па расказах тых, хто апынуўся ў турме і каму ўдалося вырвацца ці перадаць вестку на волю, немцы пачынаюць з допытаў, і допыты гэтыя розныя і па сутнасці і па форме — ад захавання, знешне, працэсуальных норм да грубых бесчалавечных катаванняў. Рэжысёр падпольнай дзейнасці Станулін спрабаваў і допыты інсцэніраваць, катаванні ўмоўна, лічыў, што падполыпчыкі павінны рыхтаваць сябе і на подзвіг і на смерць. Але да гэтага ён не дадумаўся — да выпрабавання холадам.

Так, людзей катавалі холадам. Страшнае катаванне. Шабовіч спачатку не падумаў пра гэта, можа, таму, што адзеты быў цяплей за іншых — пад пінжаком меў світэр. Але праз чвэрць гадзіны адчуў, што карчанее. На моцным марозе чалавек дубее хутка і траціць адчуванне, а такі золкі холад даконвае павольна: доўга нарастае боль у галаве, у грудзях, у нагах, потым пачынае здавацца, што ў цябе застывае кроў, гэта страшна. Паралізуецца воля. Разумееш, што, каб сагрэцца, жыць, трэба рухацца, але не можаш, як бы баішся страціць апошнія калорыі энергіі. А тут паскараюць гэты працэс, бо рухацца не даюць, нават памахаць рукамі не даюць, хіба можаш пацёпаць плячамі. Чурсік паспрабаваў махаць і тут жа зарабіў прыклада ў спіну.

Шабовіч разумеў, як паліцэйскі пакутуе, — ад страху, ад холаду. Яго спробы даказаць сваю вернасць акупантам прысякаліся грубейшым чынам. Падполылчыка гэта і цешыла і насцярожвала.

Чурсік павярнуўся, заскуголіў, закрычаў:

— Я — паліцэйскі! Я — паліцэйскі! Адпусціце мяне! Дайце вашага начальніка! Ён зразумее…

Яму «далі начальніка» — вартавы сунуў дулам аўтамата ў рот, выбіў зуб ды яшчэ і дадаў да гэтага выспятка ў жывот.

— Паварочвайся і маўчы, — ціха параіў Чурсіку швагер, — а то заробіш кулю.

I ўсё-такі гэта татальная аблава, заключыў Шабовіч, бо хоць і нячаста, але прыходзілі машыны з новымі арыштаванымі. Праўда, у верасні везлі на грузавіках, гналі калонамі, рабочых хлебазавода забралі ўсіх начыста. А тут — невялікія групы і толькі на закрытых машынах. Чаму? Каб хоць можна было паглядзець на гэтых людзей, па іх здагадаўся б, каго падбіраюць, а можа, і знаёмых убачыў бы, думаў Шабовіч. Нельга перакінуцца словамі, — урэшце падпольшчыкі ўмеюць нямала сказаць і вачамі, позіркамі. Але ўбачыць новых нельга не толысі з-за асвятлення, але і таму, што не даюць павярнуцца. Людзей гоняць за тваёй спіной, а ты глядзі ў сцяну, не смей нават вачэй скасіць.

Шабовіч не даваў холаду замарозіць свой розум, волю — увесь час нябачна рухаўся і праз гадзіны дзве-тры пераканаў сябе, што чалавек можа вытрымаць і такія выпрабаванні, хоць, як фельчар, добра разумеў, што большасць гэтых людзей атрымае крупознае запаленне лёгкіх, калі іх не вызваляць, а загоняць у гэты каменны мяшок з круглымі вежамі, збудаваны царызмам, ці яшчэ горш — пагоняць у Трасцянец, у халодныя баракі, гэта — смерць. Так памерці не хацелася. Трэба змагацца! З холадам. З фашыстамі. Калі паміраць, дык, чорт вазьмі, з музыкай, такі зарок ён даў сабе, уступаючы ў барацьбу. Але як у такіх вось умовах наладзіць тую «музыку»? Патрымаюць гэтак паўсутак, а вецер робіцца ўсё больш калючы, працінае наскрозь і ў зацішку, — і здубееш, загусцее кроў, і спыніцца «матор». Крыўдна ўвогуле. Крыўдна — дзе схапілі. Не на заданні. За картамі. У паліцая ў доме. Можа, памагчы яму вызваліцца? Ён, Шабовіч, трохі валодае нямецкай. Такім крокам можна заваяваць поўны давер паліцая — на будучае. А магчыма, і зараз палегчыць лёс свой, Іванаў, Хацяновіча: калі паверыць наконт Чурсіка, то іх, напэўна, павядуць на допыт, у цёплы пакой. Але нейкі вышэйшы чалавечы прынцып, гонар не дазволіў зрабіць гэта — ратаваць паліцая і ратавацца праз яго.

Недзе, можа, пад раніцу ў турэмны двор увайшлі цяжкія машыны і асвяцілі фарамі сцяну і людзей каля яе. I адразу пачулася зычная каманда:

— Кру-гом!

Але, мабыць, не ўсе арыштаваныя сцямілі, што каманда гэтая для іх, бо праз шум матораў прагучэла бадай лагоднае:

— Усім павярнуцца ад сцяны да мяне.

Фары асляпілі вочы, але праз хвіліну-другую, адаптаваўшыся да святла, Шабовіч убачыў паўзвода салдат з аўтаматамі на грудзях і асобна ўбаку, з краю строю арыштаваных, групу афіцэраў СД. Але зацікавілі не афіцэры — чалавек у даўгім цывільным паліто і… з чорным, накшталт куклукскланаўскага, капюшонам на галаве; у тканіне прарэзаны шырокія дзіркі для вачэй.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: