Вход/Регистрация
Ахвяры
вернуться

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

…«Сучок. Брак», — і ўсё. Хамства Золатава — знішчэнне плода яго руплівай працы, — безумоўна, абурыла, але Аляксей Іванавіч і брывом не павёў. Спытаў пра галоўнае, пра тое, што аб’ядноўвае заўсёды:

«А што на франтах?»

Ігара засмуціла, што радыст не сказаў і пяці слоў аб становішчы ў Сталінградзе. Новы радыст, ці што? Але камандзір ведаў, чым жывуць людзі — Сталінградам.

— Давайце пагуляем у стратэгію. Няхай кожны з нас на нейкі момант уявіць сябе Галоўнакамандуючым. Што ён зрабіў бы? Дзе нанёс бы ўдар? У самым Сталінградзе? На Каўказе?

— Галоўнакамандуючы не гуляе, ён думае. Не кожнаму дадзена гэта — думаць так, як таварыш Сталін.

— Так думаць — безумоўна, не кожнаму. Але ў арміі ёсць паняцце: ваенная гульня. Мы яшчэ ў дваццатыя гады гулялі. Усе. Ад камбрыга да камандзіра ўзвода. На карце ствараліся сітуацыі, якія мелі месца на вайне. Брусілаўскі прарыў, абарона Царыцына, марш Тухачэўскага…

— Каго? — Золатаў зрабіў выгляд, што не пачуў.

— Паход на Варшаву ў дваццатым, — спакойна растлумачыў Ман. — Іншыя аперацыі. Мы ведалі іх вынік, але стратэгічнае, тактычнае рашэнне задачы — хто з нас, бязвусых камандуючых, ведаў? Аднак некаторыя, у тым ліку і я — верыце? — давалі такія нечаканыя рашэнні, — што камбрыг наш здзіўляўся. Мне гадзіннік падарыў. Во гэты! — дастаў з кішэні «цыбуліну» «Павел Бурэ», шчоўкнуў крышкай. — Во рэч! Дагэтуль ідзе.

— Стратэгі, — зняважліва хмыкнуў Золатаў. А Брагінскі ахвотна падхапіў гульню:

— Я ўдарыў бы тут, перад намі, на заходнім. Гітлер аслабіў тут сваю групу, кінуўшы сілы на поўдзень.

— Правільна, Навум! А мы ў дапамогу рэйкавы канцэрт арганізавалі б. I бог за нас, дорыць раннюю зіму, — задаволена, быццам наступленне пачалося ўжо, пацёр над печкай рукі Ігар.

— Ранняй зімы не будзе. Гэтая кругаверць ненадоўга.

— У бацькі атамана кажуха няма, — засмяяўся Ігар. — Улетку згарэла камандзірская зямлянка, і ў ёй пагарэла зімовае адзенне.

Золатаў узяў яшчэ адну міску, не новую, з якой елі ўжо.

Брагінскі сцяўся: калі ён зломіць і гэтую, што сказаць яму? На словы асуджэння — не хопіць адвагі. Але змаўчаць — здрадзіць другому чалавеку, камандзіру, якога паважаў больш.

Не, на гэты раз маёр узяў місачку па-ўзбекску, на пальцы, прымерыўся, як бы выпіў з яе.

— Налі, камандзір, — і, можа, упершыюо прызнаўся ў сваім настроі: — Засмягла ў душы.

— А ў мяне ў горле перасохла, — падтрымаў Ігар весела, бесклапотна.

— Налівайце, мне што… — не па-камандзірску дазволіў Ман.

Выпіўка ў атрадзе забаранялася, такім быу, бадай, першы пісьмовы загад камандзіра, якога ніхто не назначаў — выбралі самі партызаны, тады іх было ўсяго семнаццаць. Употай загад, канешне, парушалі, але адкрыта, на вачах у камандзіра, парушыў яго толькі Золатаў у першы ж дзень, адзначыў радасную падзею — сустрэчу з партызанамі.

Тады Ман папрасіў:

— Скажыце сваім байцам, каб не рабілі гэтага — у нас сухі закон.

Золатаў здзівіўся такому парадку ў партызан; на фронце п’юць, «наркомаўскія» сто грамаў выдаюць; настроіўся супраць камандзіра: баптыст нейкі.

Ігар, Золатаў, не тоячы задаволенасці, пачалі збіраць на стол.

Камісар пабег на кўхню па вячэру. Золатаў дастаў з-пад тапчана бурдзюк і цадзіў з яго ў снарадную гільзу мутную вадкасць. Бурдзюк гэты быў прадметам здзіўлення і кпінаў. Дзядзюля прыязджаў, каб паглядзець на такое дзіва. Навошта ў экіпіроўку спецатрада ўключылі такі прадмет — у Беларусь, у асенні час! Хто будзе несці ваду з сабой? Тут не знаеш, як ратавацца ад яе, — ад балотаў і дажджоў. Але Дзядзюлю рэч падабалася, для якога прымянення — не сказаў. Адразу пачаў таргавацца: «Што возьмеш, маёр?»

Ман засмяяўся:

«Не прадавай, Якаў Міхайлавіч, гэты вялікі камерсант абавязкова ашукае. Хочаш, падковы прадамо? Не хочаш? Прыйдзе зіма — тады патанцуеш перад намі. Кланяцца будзеш».

З таго часу бурдзюком ганарыліся гэтак жа, як вайсковай кухняй. У каго яшчэ ёсць кухня? Нават у Дзядзюлі няма. Асабліва значэнне бурдзюка вырасла пасля таго, калі група байцоў, што хадзіла на нарыхтоўку харчу, вярнулася, напоўніўшы гэты скураны мяшок «гаручым», — пужнулі паліцаяў, якія гналі самагонку; бутлю не данеслі б, разбілі б, а бурдзюк — адменная рэч; партызаны жартавалі: смачна булькае і спіну ад кулі закрывае, любая куля ў такой вадкасці захлынецца.

Выпілі ўтрох. Камандзір, як кажуць, «на сухую» чэрпаў драўлянай лыжкай капусту, апетытна хрумстаў. Яму не падабалася, што ахвотна, бадай прагна, выпівае ранены капітан, тлумачыць, што яму робіцца лягчэй. Звычайна, калі Золатаў падбіваў на такую вячэру, Аляксей Іванавіч выходзіў з зямлянкі. Але куды пойдзеш у такую непагадзь? I ён сядзеў панура-нахмураны. А памочнікі весялелі і рабіліся залішне гаваркімі, без падагрэву часта маўчалі — усё перагаварылі, бавілі час тым, што расказвалі сюжэты прачытаных кніг, але займаліся гэтым маладыя — Ігар і Навум.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: