Вход/Регистрация
Архіпелаг Беларусь
вернуться

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Вольга Караткевіч: Усе спробы дэмакратычных палітыкаў паразумецца з ўладамі ацэньваецца радыкальнай апазіцыяй адным словам: «Здрада»! Дык ці слушна рабіць хоць якія захады ў бок улады?

— Кожны крок палітыка ў той час, калі ён робіцца, нельга назваць ні слушным, ні няслушным. Колькі вельмі сімпатычных ініцыятываў праз нейкі час нечакана выяўляліся адмоўным палітычным эффектам, а наскрозь спрэчныя рашэнні прыносілі адметны плён. Тое самае тычыцца і эмацыйных ацэнак. У палітыцы здрадаў не бывае. Калі здрада вядзе да палітычнага поспеху, яна потым інтэрпрэтуецца як крок палітычнага правідцы.

Аляксандр Коктыш: Нават самыя знакавыя геpoi беларускiх палітычных мiфаў пакрысе ў грамадскай свядомасцi пераўтварылiся ў фiгуры ледзьве не фарсавыя, адноcна якiх нават незалежныя аналiтыкi канстатуюць: «Страшно далеки они от народа». Калi канкрэтна пачалося гэтае «адсланенне»?

— Напэўна, гэта пачалося адразу, але далёка не адразу было заўважана. Болей за тое, многiя спрабуюць не заўважаць гэтага i сёння, калi ад нацыянальна-дэмакратычнага руху навiдавоку засталiся толькi паасобныя iнiцыятывы, да таго ж лакалiзаваныя кожная сама ў сабе. А мiж тым я схiльны лiчыць, што сёння рэальны рэсурс у нацыянальна-дэмакратычнай iдэi нават большы, чым ён быў на пачатку дзевяностых. Проста, каб яго выявiць (i яму выявiцца), патрэбныя iншыя ад мiтынговых формы палiтычнай працы i, верагодна, ужо iншыя ад ранейшай палiтыкi… Але «большы» не азначае вялiкi. Бо хаця нацыянальна-дэмакратычная iдэя паклалася ў падмурак не аднаго дзяржаўна-нацыянальнага ўтварэння, аднак у тых умовах, што склалiся на Беларусi, яе вызнае за сваю адносна невялiкая колькасць насельнiкаў нашага краю. 3 яснага ўразумення гэтага сумнага факта i варта было б ладзiць сваю дзейнасць заангажаваным у гэтай iдэi палiтыкам. Iнакш яны атрымаюць той самы вынік, што займеў нацыянальна- дэмакратычны рух на пачатку дзевяностых, калi памкнуўся пераабуць усю кpaiну з савецкix кiрзавых ботаў у адраджэнскiя лапцi.

Аляксандр Коктыш: Палітычныя лідэры нацыянал-дэмакратычнай нaкipaвaнacці не хацелі дый не хочуць звяртаць увагу на «небеларускую Беларусь». Чаго вартае толькi адно вядомае клiшэ: «неразумны народ»!

— Ацэнка «небеларускай» Беларусi як ўсяго толькi плёну расійскай каланiзацыi, а не самавартаснага (i палiтычна, i метафiзiчна) суб’екта гэтай прасторы, каштавала нацыянал-дэмакратычнаму руху палiтычнай кap’еpы.

З гледзішча ідэолагаў гэтага руху, нiякай праблемы з «небеларускай» Беларуссю не было, акрамя праблемы палiтычнай волi да найхутчэйшай яе беларусiзацыi. Але за спрошчанасць падыходу адносна гэтай неверагодна складанай праблемы вельмi хутка, як кажуць, i атрымалi: «небеларуская» Беларусь пакрысе здэнацыяналiзавала амаль усё тое, што нацыянал-дэмакраты з xaўрycнiкaмi ў свой час паспелі «нацыяналiзаваць». Дарэчы, гэта яшчэ таксама пытанне (i вельмi трывожнае для нас, «свядомых»): хто ў нашым беларускім доме сапраўдны гаспадар — «тутэйшыя», «крэолы» цi «беларусы»?..

Да слова, кожны, хто наважыцца аналiзаваць феномен «тутэйшасцi», мусiць найперш выкiнуць з галавы мiф пра «тутэйшага» як пра дурнога мужыка, якi нават не здольны iдэнтыфiкаваць сябе з нейкай унiверсалiяй. Сучасны «тутэйшы» мае вышэйшую адукацыю, не вылазiць з Iнтернета, гойсае па ўсёй зямной кулі, але па-ранейшаму не хоча вызнаваць сябе нi беларусам, нi pускiм, нi палякам, ні, нават, грамадзянiнам свету (я з Беларусi — кажа ён, i гэтага яму дастаткова, каб пачувацца ўтульна ў быццi).

Аляксандр Коктыш: Наўрад ці магчыма прывесцi дaклaдны naдлiк жыхароў разасобленых выспаў, так бы мовіць, «нацыянальнага архiпелага». Але пэўна ж у нас на аднаго «свядомага» прыйдзецца па некалькi «тутэйшых» і «крэолаў», якiм тaкi працэс, як нацыянальная самаiдэнтыфiкацыя, прабачце, да вядомага месца. Цi магчыма ў прынцыпе змянiць хоць трохі да лепшага гэтую прапорцыю ў блiжэйшай будучынi?

— Некалi я пiсаў, што адно тэктанiчным землятрусам пад сiлу паяднаць разасобленыя выспы нацыянальнага архiпелага ў мацярык… Дык вось, цяпер я ўжо не веру ў магчымасць падобнага ператрусу. Таму пафас мaix пазнейшых публiцыстычных выступаў палягаў на зусiм у гэтым сэнсе безнадзейнай тэзе: Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай. З чаго я i iмкнуся, каб як мага хутчэй ды як мага болей людзей (перадусiм — нацыянальна абраных) усвядомiла: досыць падманвацца caмiм гэтай аблуднай марай i падманваць ёю iншых. Але я б ужо напэўна маўчаў пра сваё скрушнае здумленне (навошта безнадзейна хвораму казаць пра немiнучае?), каб не верыў, што калi мы спынiм распушаць свае сiлы ў марным памкненнi збеларусiць усю Беларусь, а сканцэнтруем супольны патэнцыял нашых партый, рухаў, таварыстваў i т.п. на тых асяродках, справах ды праектах, дзе беларускасць прысутнiчае ў натуральных i жывых формах, то зачараваныя беларушчынай змогуць у будучым больш-менш утульна ды плённа ладзiць сваё быццё ў згодзе i побач з тутэйшымi, крэоламі,pycкiмi, палякамi ды ўсiмi iншымi. Але падобнае нiколi не станецца верагодным, пакуль мы карэнным чынам не перайначым тыя ментальныя ўстaнoўкi, што былi фармаваныя цягам цэлай эпохi супрацiву каланiзацыi i русiфiкацыi, якi трымаўся верай у будучую магчымасць Беларусi як нацыянальна унiтарнай дзяржавы…

Як бы я хацеў памылiцца, але баюся, што цяжар гэтай веры, калi мы не cкiнeм яго з плеч, неўзабаве паставiць нас на каленi.

Тады застанецца адно малiцца… За Беларусь.

Зміцер Баркун: Я рашуча супраць вашай думкi, што «Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай». Яна падаецца мне i памылковай, i шкоднай. Рана цi позна, але мы пабудуем нацыянальную дзяржаву, у якой усе будуць размаўляць па-беларуску i духоўна жывiццa з беларускай культуры ды гiстоpыi. А падобныя пeciмiстычныя выказваннi толькi аддаляюць нас ад нашай мэты, бо падрываюць веру ў тых, хто яшчэ не загартаваны змаганнем за беларускую справу. Нагадаю не нашаму фiлосафу Акудовiчу адну сапраўды фiласофскую думку: нiколi не кажы нiколi.

— Мне таксама не даспадобы мая выснова, бо я не меней за шаноўнага апанента хацеў бы спраўджання нацыянальнай мpoi. Дарэчы, гэта якраз той рэдкi выпадак, калi аўтар нейкай тэарэтычнай развагi як няведама чаго чакае, каб рэальнае жыццё абвергла яго футурыстычныя прагнозы. Таму мне вельмi хацелася б, каб меў рацыю не я, а спадар 3мiцер. Але сам я ўжо даўно не знаходжу аргументаў на карысць нацыянальнай yтoпii. Адсюль «памылковым i шкодным» для беларушчыны мне падаецца не мой «песiмiзм», а нiчым не абгрунтаваны аптымiзм тых, хто верыць у прывiдныя абстракцыi насуперак яўленай яму рэальнасцi. Мiж iншым, я не схiльны лiчыць свае роздумы песiмiстычнымi. Тут трэба шукаць нейкiя iншыя азначэнні. Бо хто назаве neciмicтычнай прапанову перайсцi з вялізнага карабля, які ўжо амаль затануў, у невялiкi, але ратаўнiчы човен?.. Больш за тое, хаця камусьцi мае paзвaгi i высновы ўяўляюцца своеасаблiвым падсумаваннем канчатковай паразы нацыянальнага руху, сам я так не думаю. Хутчэй наадварот. Будзе зусiм лагiчным i натуральным мeнaвiтa нам, «свядомым», першым зразумець iдэю татальнай беларусiзацыi як адну з тых некалькiх канфрантацыйных iдэяў (сярод ix nepaдyciм русiфiкацыя i паланiзацыя), якiя трэба пераадолець, каб ператварыць Беларусь з сiстэмы iдэалагiчна розных архiпелагаў у суцэльны мацярык. Нашая параза можа стацца нашай перамогай, калi мы спачатку паверым caмi, а потым пераканаем нашых «ворагаў», што не трэба нікoгa перарабляць на свой капыл, што ўсе мы можам быць ознымi i разам з тым быць разам. А за тое, што гэта зусiм магчыма, сведчыць «тэалагiчны» досвед нашага народа: на Беларусi вось ужо колькi стагоддзяў самыя непадобныя рэлiгii i канфесii адносна мipнa суiснуюць побач — значыць, могуць мipнa iснаваць побач i розныя нацыянальныя ды культурныя супольнасцi…

Аляксандр Коктыш: Атрымлiваецца занадта жорсткая i песiмiстычная перспектыва будучынi нацыянальнай Беларусі. Скуль у вас гэтае трывожнае бачанне нашай будучыні?

— Здумленне, што наш спадзеў уцялеснiць ідэальную Беларусь на прасторах Белapyci рэальнай — аблудны, у мяне, бадай, цалкам сфармавалася пасля рэферэндуму дзевяноста пятага года. Але недзе толькi праз год я ўпершыню падзялiўся сваёй трывогай з адным нашым выдатным паэтам.

Як на сённяшнi ўспамiн, дык цiкавая была сцэна. Мы сумоўнiчалi ў пакоi ўдвух, аднак калi я выказаў яму свае сумневы, трывoгi i мepкaвaннi з нагоды рэальна магчымага будучага беларушчыны, ён прыклаў палец да вуснаў, сцiшыў голас i ледзь чутным шэптам сказаў: «Валянцiн, толькi болей пра гэта нiкому не кажы».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: