Вход/Регистрация
Пыл саркафагаў
вернуться

Збажына Ян

Шрифт:

Мусіць, і я некалькі разоў выпадкова альфонснічаў у гэтай пакутніцы. Шмат што сыходзіцца: нябожчык мужык, першы паверх, краскі пад вокнамі, а галоўнае, аборка на жырандолі, якую, у спадзяванні на новы шлюб, удава ўпэўнена не здымала.

Разам з гэтай кабетай заліваў яе гора чаркай і ў памяць аб яе мужыку дзяліў з ёю ложак; і звычайна, як усе прадстаўнікі моцнага полу, трэці тост падымаў за слабую і прыгожую палову чалавецтва: каб доступ да іх целаў працягваўся і пасля іх смерці, няхай і чарвякам будзе гэтак жа салодка, як некалі было і нам. Вось як атрымліваецца: гаворым для жанчын і за жанчын, а п’ём за чарвякоў.

Эпілог

Гэты твор нельга разглядаць як нейкі намер аўтара асабіста перапыніць жыццё на аборцы ці якім іншым шляхам. Ён на гэта не здольны, яму на гэта проста няма часу: ён увесь у пошуках шляху да новых пасій. І галоўнае, водар і прыгажосць красак меней за ўсё разлічаны для задавальнення жанчын; не забівайце краскі!

Прытча аб красках

Чаму ты паверыш больш:

яе клятвам альбо ўласным вачам?

Лукіян з Самосы

“Размовы гетэр”

Неяк пад час пахмелля ў шынку “Магістраль”, што ля стадыёна, мой выпадковы сабутэльнік распавёў пра сваю дасканалую сістэму светабудовы, у якую, на вялікі гонар, аніяк не могуць укласціся кабеты. “Яны выпадковыя і таму лішнія ў светабудове, бо бракуюць маёй сістэме,” — скардзіўся мой новы сябар, не забываючыся з маёй талеркі раз-пораз кідаць што-небудзь з няхітрай пачосткі свайму беламу пудзелю.

І паколькі я пахмяляўся за грошы гэтага брахмана думкі, то як удзячнасць пад заканчэнне іх склаў яму прытчу: “Каб бачыць у звялай красцы былы бутон, трэба воля, а каб убачыць у бутоне звялую краску, спатрэбіцца ўяўленне”.

Прабач, Зямля! Цябе я не пакрыўдзіў. Мой лёгкі крок Не пакідаў слядоў, А позірк Не трымаўся доўга На красках Летуценнае красы. Прабач, Зямля...
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: