Збажына Ян
Шрифт:
* С точки зрения вечности
ТРЫЯЛЕТ
СТОМА
ЛІЦЫЯ ЛЕТУ
ВОСЕНЬ
ДОЖДЖ
Ідзі! Ты не ўмееш кахаць.
Ян Райніс А на вуліцы дождж, І надвор’е не спрыяе ў каханне гуляць. Расцягнуўшыся ўздоўж на падвор’і, люстраваў бруднай лужыны пляц. А пад вокнамі госць нечаканы безнадзейна чакаў дабрыні... Будзе ў непагадзь хтосьць некаханы ў адзіноце шукаць цеплыні. Не шкадуйце яго, не шкадуйце: без кахання на свеце ён жыў. Не ратуйце яго, не ратуйце ад дажджу, што мацней заімжыў.ЖОЎТЫ ТРЫПЦІХ
Дануце Бічэль — Загнетавай
...пажоўклы ліст адзін за адным
нясе свой жаль над полем пустым.
Уільям Шэкспір І Адчуванне смерці неабходна тым, хто хоча вечна жыць, — жаўцізною восені паходня доўга будзе нам свяціць. Адспяваюць птушкі напрадвесні толькі раз на цэлы год, асалодзяць нашых боляў песні, згорклы ў сэрцы даўні мёд... ІІ На пытанні, што стаяць спрадвеку, з цягам часу знойдзецца адказ. Хваляванні сённяшняга веку хваляваць не будуць заўтра нас. Хай жа лёс хвілінай летуцення нам запаліць жоўтыя агні!.. Тыя словы, рэчы, справы, цені, з болем сэрца восеньскія дні. ІІІ Але ўсё на свеце з божай ласкі! Восень сцеле жоўтым дываном, І ўсе стомленыя твараў маскі ціхім спачываюць сном...БУЛЬБА
РАНІЦА
ХМАРЫ
ДОЖДЖ