Вход/Регистрация
Пагарэльцы
вернуться

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Наталля Мікалаеўна. Адзін. Асобны.

Гарык. I вы жывяце адна?

Наталля Мікалаеўна. Цяпер адна. Дачка замуж выйшла. У Маскву.

Гарык. Стэла! Ты чуеш? Гэта бабуся можа прьнесці мне шчасце. Бабуся! Вазьміце мяне да сябе.

Наталля Мікалаеўна. У Маскву?

Гарык. Не, тут. Да вашага ад'езду я пажыву ў вас: у каморцы, на антрэсолях, на кухні, пад палавічком, што над дзвярыма, у бакавушцы, дзе вашы старыя атопкі.

Наталля Мікалаеўна. У прымы? Жаніхом? Ай-яй-яй… Як ты спазніўся. Вельмі ж малады мне…

Гарык. Я таксама адзінокі. Я сірата. Я ў дзядзькі жыву.

Наталля Мікалаеўна. Іў чарзе не стаяў?

Гарык. Не стаяў.

Наталля Мікалаеўна. А ты аптыміст.

Гарык. Я заўсёды аптыміст.

Стэла. Гарык! Кватэру атрымаць не так проста.

Гарык. Бабуся! Вы толькі не спяшайцеся. Я прашу вас! Дайце вашу заяву. Я… Зайдзіце праз гадзінку, паўтары, дзве. Калі ласка.

Наталля Мікалаеўна. Калі ўжо так просіш… Добра. (Выходзіць.)

Гарык. Стэла! Гата, здаецца, — аблігацыя! Выйгрыш! (Цалуе Стэлу.)

Стэла. Афрыканец! (Вырываецца. Хаваецца ў кабінет Бусько.)

Уваходзіць Кудасаў.

Кудасаў. Добры дзень, Гарык.

Гарык. Добры дзень, таварыш Кудасаў.

Кудасаў (вітаецца за руку і, апынуўшыся ззаду, абнюхвае Гарыка). Ніяк не магу ўгадаць… (Прынюхваецца яшчэ раз.) Ясна. Сёння ў Стэлы духі «Космас». Правільна я сказаў?

Гарык. Коні абнюхваюцца спераду, а сабакі ззаду.

Кудасаў. Грубіян. Гэта ўжо хамства. Не так?

Гарык. Н-не ведаю.

Кудасаў. А я ведаю. Хаміш! Абнімаўся? Было?

Гарык. Н-не, што вы! Я толькі што прыйшоў.

Кудасаў. Нехарашо… Нехарашо маніць старэйшым. (Зазірнуў у аркуш паперы на машынцы. Чытае.) «Жадно… вечерком… когда-нибудь…» Паддаецца? Клюе?

Гарык. Ну што вы, таварыш Кудасаў! Я зусім…

Кудасаў. Клюне, клюне. Толькі не адступай. Настойлівым будзь.

З кабінета выходзіць Стэла.

Стэла. Добры дзень, таварыш Кудасаў.

Кудасаў. Добры дзень, Стэлачка. Бусько тут?

Стэла. Не, яшчэ няма.

Кудасаў (заглядае ў кабінет Бусько). Правільна, няма яшчэ. Позніцца, а дарэмна. Ёсць непрыемная навіна. Нашу кантору ліквідуюць.

Гарык. Як — ліквідуюць? А выпрабавальны тэрмін? Кату пад хвост?

Стэла. А мы куды?

Гарык. Гарым?

Кудасаў. А вы — цалуйцеся, абдымайцеся. Вось так. Працягвайце перад самым крахам. (Выходзіць.)

Стэла. Што гэта ён?

Гарык. У цябе якія духі? «Космас»?

Стэла. «Космас». Ён цябе абнюхаў?

Гарык. Геній! Шэрлак Холмс!

Стэла. Ну і напляваць! Пляткар твой геній.

Гарык. Стэла! Ён жа даў указанне працягваць. (Абдымае Стэлу. Яна вяла супраціўляецца.)

I трэба ж на тое ліха ўвайсці Бусько.

Бусько. Так-та! Гарнанько!

Стэла (адштурхоўвае Гарыка). Гарык! Не прыставай!

Бусько. Та-ак, пляменнічак!.. Ты хто тут такі?

Гарык (патупіў вочы). А што?

Бусько. Не, ты скажы, скажы! Якая ў цябе пасада! Хто ты такі?

Гарык. Інжынер па бягучым рамонце.

Бусько. А што ж ты тут робіш?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: