Вход/Регистрация
Пагарэльцы
вернуться

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Бусько. Вот-вот — здароўе трэба берагчы. Не хвалявацца з-за пусцяковін. Прайшоў. Прагуляўся. З людзьмі хоць пагамоніш… Дык, кажаш, з зяцем не паладзіў?

Ухватаў. Хай пажыве самастойна.

Бусько. Правільна. Хай і кватэру шукае самастойна, без нянек.

Ухватаў. Не, тут трэба ўступіць. I жонка, і дачка насядаюць. Пакуль яшчэ мяне не забылі і ўсюды свае хлопцы яшчэ сядзяць.

Бусько. А дарэмна. Хай бы самастойна. Каб цаніў. Толькі б на карысць… (Сярдзіты.) А то звыклі на чужой спіне ў рай. (Зыркнуў на Гарыка.) Цяпер усе яны такія!

Гарык. Дык я свабодны?

Бусько. Сядзі, кажу! (Хведару Паўлавічу.) А як жа твая дача? Стаіць?

Ухватаў. Стаіць дача.

Бусько. Так-так. Памагалі, памагалі ставіць. Ну і колькі ж яна табе каштавала? Дорага?

Ухватаў. Дорага, інфаркт і…

Бусько. А-а, і суровая вымова. Дарагавата…

Ухватаў (з папрокам). Таксама памагалі…

Бусько. Не я, не я… Калі помніш, я сам ледзь не пагарэў тады…

Ухватаў. Ну, ліха з ёй. Не ўспамінай. Лепей скажы: як жа з маёй справай?

Бусько (нібы не чуў). I клубнічка расце на дачы?

Ухватаў. Ды пасадзілі трохі. Падпісана паперка, ці?..

Бусько. I ягадка маліна ёсць? Ах, люблю малінку!

Ухватаў. Усяго патроху ёсць. Ды жонка не хоча калупацца на гародзе.

Бусько. Не прывыкла. Ну, вядома. (Па-свойску, незласліва.) Заўсёды чужой хапае. А свежанькая клубнічка ха-ра-ша!..

Ухватаў. Дык што? Не падпісана яшчэ?

Бусько. Свежанькая… з сахарком… А можна і з малачком. Люблю!!! А варэнне? А-а-ах!.. (Аж зацмокаў.) Ц-ц-ц…

Ухватаў. Калі ўжо ты так любіш, то я магу… Колькі табе?

Гарык (нечакана). Трыццаць.

Ухватаў. Што трыццаць?

Гарык. Я не вам, я яму.

Бусько. Зараз? У мяне з сабой няма.

Гарык стаіць за спіной у Хведара Паўлавіча і паказвае пальцам на яго.

Гарык. Паглядзіце, паглядзіце ў кішэні. Павінна быць…

Бусько. От жук! Табе так прыспічыла? Так тэрмінова? (Лезе ў кішэню, вымае кашалёк і, хаваючыся, падлічвае фінансы.) Толькі дзесяць. Хведар Паўлавіч, можа, у цябе ёсць? То пазыч. Да зарэзу трэба.

Ухватаў. I рад бы, ды не нашу з сабой. Жонка чысціць кішэні перад тым, як выпусціць мяне ў горад.

Бусько. Шкада цябе. Значыць, жонка захапіла ўладу? А чалавек без улады — не чалавек. Так, пустое месца… Пераканаешся.

Гарык. Абсалютная ісціна: імпатэнт.

Бусько (Ухватаву). А ты ж у свой час мог прыстроіць мяне і на лепшае месца. Мог! Дык жа не! Запіхнуў мяне ў гэты стары галёш. Хіба гэта — установа? Я кожны дзень жду — прыйдзе бульдозер і к чорту зграбе разам са мной. Што я тут значу? Прыйшла каза да ваза? Трэба было глядзець наперад, у глыбіню вякоў!

Ухватаў. Ну падумай сам: а куды я мог з тваімі талентамі? Толькі выгляд. Вот бюстам ты мог служыць, каб толькі не раскрываў рот. I пачот, і павага, і ніякага клопату. Хатнім ідалам.

Бусько. Дык вось Хведар Паўлавіч, тваю справу я даручыў Кудасаву. Зайдзі да яго, ён усё і вырашыць.

Ухватаў (насцярожыўся). Слухай, Бусько, калі ты запускаеш мяне на кругавую арбіту, то ты так і скажы, не валаводзь.

Бусько (смяецца). Ну, што ты, Хведар Паўлавіч!

Хведар Паўлавіч выходзіць.

Гарык. Быццам бы не знаеце, што без вашага подпісу, без вашай рэзалюцыі там нічога не будзе.

Бусько. Я-то знаю, а ён не знае. А трэба, каб і ён знаў. Знай сваіх! А кругавую арбіту ён сам і прыдумаў. Яшчэ да пенсіі.

Абодва смяюцца, аж захліпаюцца.

Гарык (раптам сціх, пацірае пальцамі, напамінаючы пра грошы). Антон Сцяпанавіч! Смех смехам, а… ясак ясаком.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: