Вход/Регистрация
Пагарэльцы
вернуться

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Бусько. Слова? Ты даў слова?

Адчыпяюцца дзверы, паказнаецца Стэла.

Стэла. Антон Сцяпанавіч! Прыйшоў Хведар Паўлавіч. Да вас. I вось яшчэ — загад. Трэба падпісаць. (Кладзе перад ім паперку.)

Бусько (сярдзіта). Заняты я.

Гарык. Ён яшчэ пакуль што но вызваліўся. (Падміргнуў Стэле, і яна знікае за дзвярыма.)

Бусько (прачытаўшы вачыма загад). Дык, кажаш, слова даў?

Гарык. Даў чэснае слова.

Бусько. А ты ведаеш, што сёння канчаецца твой месячны выпрабавальны тэрмін?

Гарык. Ведаю. Вось загад аб залічэнні на сталую працу.

Бусько (зларадна). А я не падпішу.

Гарык (ласкава). Трэба падпісаць. Пасеяць. У грунт.

Бусько. Не ўжо, выбачай, але не магу. Вырасце пустазелле, бур'ян.

Гарык. Дзядзя! Я ж — сірата.

Бусько. Па вачах сірата, а… на баб разбойнік.

Гарык. Увесь у дзядзю ўдаўся. I кроплі пабраў.

Бусько (строга). Не падпішу!

Гарык. Не настойваю. Толькі… вам цераз год на пенсію. I вы спадзяваліся на персанальную. А тут такая закавыка маральна-бытавая. I без гэтага надзея на валаску, а калі ўжо…

Бусько (доўга думае, жуе аловак, а потым падпісвае). Пераканаў, гад!

Гарык (абражаны, з гонарам). Ах, так? (Не прымае загаду.) Такая ласка мне не трэба.

Бусько. Бяры, пакуль не перадумаў.

Гарык. Не, навошта гада прызначаць?

Бусько (лагодна). Вось што, Гарык, мы з табой мужчыны і… сам разумееш, павінны…

Гарык. Я не злапомны. I я ўсё разумею. Але… я сёння ў цёткі Гарпіны буду пазычаць трыццаць рублёў. Як жа мне ёй у вочы глядзець? Яна па вачах здагадаецца…

Бусько. Трыццаць?

Гарык. Трыццаць.

Бусько. Хопіць і пятнаццаць.

Гарык. Трыццаць.

Бусько. Ну, добра, абыдзешся і дваццаткай.

Гарык. Трыццаць.

Бусько. Ты што? Акрамя трыццаці, другіх лічбаў не знаеш?

Гарык. Трыццаць. Знаю і другія. Толькі яны большыя.

Бусько. Хабарнік! Дваццаць пяць! I даволі!

Гарык. Калі без аддачы…

Бусько. Ты хацеў пазычыць.

Гарык. Калі пазычыць, то ў цёткі.

Уваходзіць Ухватаў.

Ухватаў. Ты што, Бусько? Мяне не хочаш прыняць? (Трымаецца ён важна, з гонарам, як начальнік з падначаленым, нібы ён і не пенсіянер. Інерцыя — вялікая сіла.)

Бусько. Я вельмі заняты.

Гарык. I справа важная. Тэрміновая і нават — сакрэтная.

Бусько. А ты памаўчы. Не з табой размова.

Гарык (пагражае). Я магу пайсці.

Бусько. Пасядзі!

Гарык. У вас тут старыя справы і, відаць, надоўга… Пайду.

Бусько. Сядзі, табе кажуць!

Гарык. Але ж я магу спазніцца, і закрыецца каса.

Бусько. Ну, добра, трыццаць! Сядзь! Я зараз. (Да Хведара Паўлавіча.) Дык ты, Хведар Паўлавіч, усё па той жа справе?

Ухватаў (з папрокам). Усё па той жа. Ужо трэці раз прыйшоў. Валакітчыкі!

Бусько. Не трэба сердзіцца. Во-от бяда. Лішні раз прыйшоў! А што б ты рабіў? Ты ж цяпер на пенсіі. Так сказаць, з кірмашу едзеш.

Ухватаў. Та-ак, на пенсіі. Цяпер бы толькі здароўе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: