Вход/Регистрация
Ксю
вернуться

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Шрифт:

– Кінь, мне непрыемна слухаць. І ніякі не галодны...

– А хочаш, з меншай, Аксанай, пазнаёмлю? Экзамены здае, школу канчае...

Неўзабаве, у чэрвені, і праўда пачалі наведвацца пляменніцы. Першай прыехала падобная на маладзенькую мініяцюрную японачку Аксана, з чорнымі, кароткімі, у карэ, валасамі, з жывымі, вішнёвага колеру вачыма. Сямнаццаць гадоў. Знаёмячыся з Аляксеем, працягнула ручку: “Ксю. Так мяне бацька зваў”.

Аляксей у думках паспрабаваў прыкінуць да яе іншыя варыянты імені. Аксана-Оксана - украінска-гогалеўскае, Аксеня, Ксеня - старое, Аксіння - шолахаўскае, Ксюша - расейскае... А кароткае Ксю сапраўды так падыходзіла ёй!

Потым, у выхадныя, пачала прыязджаць Света, высокая, белая, зусім не падобная на сястру-“азіятачку”. Прыязджала то адна, то з маленькай, чатыры гады, дачкой Настай, і дзяўчынкі ўжо ўтрох - дзве Жэневы і Наста - калупаліся ў пяску, гулялі ў здаганялкі; самая большая, Анька, закрывала далонькаю вочы і лічыла:

– Раз... два... два-а з палавінаю... два-а з валасінаю... Валасіна абрываецца - тры пачынаецца!
– і з піскам дзеці разбягаліся.

– Тры свае, - загінаў пальцы Жэня, - тры пляменніцы, плюс Наста... Аднымі курвачкамі акружаны! Ды яшчэ сам, як цэлка, хаджу, - пасміхаўся ён, маючы на ўвазе свае скалечаныя ногі.

Света сядзела разам з імі на ганку, піла чарка ў чарку, пасміхалася, слухаючы распутнага дзядзьку. А дзядзька, выпіўшы, не сунімаўся:

– Дай ты чалавеку. Свой жа хлопец, не чужы. Пасля арміі...

– Я старая для яго, - адмахвалася Света, трымаючы шклянку з віном у руцэ.

“Старой” было не больш за 25. Аляксей пазіркваў збоку на яе прыгожы твар, прыпухлыя вусны, на грудзі, рукі, плечы, на выцягнутыя, адна на адну пакладзеныя ногі. Ад яе пахла спіртным, і гэта было прыемна; гэты пах ад маладой жанчыны трывожыў, і бударажыў, і радаваў. Яна падабалася Аляксею куды больш за Ксю - найперш уяўнай даступнасцю; ён чамусьці заўсёды лічыў, што белыя дабрэйшыя за чарнявых, меншыя ламакі, з імі лягчэй.

– Трэба ж памагаць людзям!
– чапляўся да пляменніцы Жэня, заклікаючы яе да своеасаблівага гуманізму.
– І самой карысна... Для здароўя...

– Мне што, на гэтым ганку зараз разлегчыся? Ці на пяску пасярод двара? Хай купляе бутэльку ды прыязджае, - ужо без усмешкі адказвала Света. Вочы ў яе патухалі.

– Чуў? Аляксей! Бачыш, як проста, - шчыра радаваўся Жэня.

Але Аляксей не бачыў тут нічога простага. Гэтае дэманстратыўнае, перабольшанае самапрыніжэнне толькі насцярожвала яго. Хаця... ты іх зразумееш? Калі яны гуляюцца, а калі кажуць праўду?

V.

Света прыязджала рэдка, на выхадныя. Затое Ксю ў канцы чэрвеня, здаўшы экзамены, скончыўшы школу, часцей пачала бываць у вёсцы, а потым і зусім пасялілася ў дзядзькі. Дні стаялі цёплыя, вечары - яшчэ цяплейшыя. Жэня даваў пляменніцы поўную волю. Праўда, Ксю была “жаваронкам”, рана лягала спаць, але ўлетку цямнее позна, і ў іх - у яе з Аляксеем - хапала часу нагуляцца.

Аляксей паступова прывыкаў да Ксю. Ён ставіўся да яе як да малодшай сястры, не забываў, што яна сірата, і яму прыемна было адчуваць сябе гэткім старэйшым братам, хацелася клапаціцца пра яе, абараняць, аберагаць. Ён трохі паблажліва зваў яе:

– Мая маленькая пяшчотная сяброўка.

З ёю можна было гаварыць на любую тэму. Ксю жаночай інтуіцыяй адгадвала яго думкі, жаданні, наперад ведала, якіх слоў яму хочацца, якога настрою, якіх інтанацый ён ад яе чакае - і акурат такія ён атрымліваў.

– Ты незвычайны, - шаптала яна, прыціскаючыся да яго.

– Чым?

– Ад цябе прыемна пахне, - проста адказвала яна.

Ён абдымаў яе і, каб падражніць, пераводзіў размову на Свету.

– Слухай, Ксю, хачу з табой параіцца. Можа, мне ўзяць тваю сястру замуж? Ты была б мне сваячка...

Ксю сярдзіта адсоўвалася. Яго цешыла гэтая мілая, няўмелая рэўнасць.

– Нічога не атрымаецца, - сур’ёзна адказвала Ксю.
– Яна за цябе не пойдзе.

– Чаму?

– А ў яе ёсць. Нейкі чэх, ці немец. Не, чэх.

– Што ён тут робіць?

– Працуе на металургічным, інжынерам. Стары, непрыгожы, - хутка дадала яна.

Канечне, ён не верыў ні ў якага інжынера. У душы ён пасміхаўся з яе. “Ты не ў курсе, дарагая. Ты не ведаеш нашых размоваў на ганку. Не ведаеш, што Света мяне сама запрашае”. Але яму падабалася пацяшацца з сваёй даверлівай, наіўнай сяброўкі.

– Ну, хай сабе чэх. Мала хто ў каго ёсць. Ён жа не збіраецца жаніцца? А я б ажаніўся. Афіцыйна. Насту ўдачарыў бы...

Ксю пакрыўджана маўчала. Аляксей абдымаў яе, цалаваў у шчочкі, у лоб, гладзіў па галаве.

– Дзіўныя вы, мужчыны, - з уздыхам, задуменна казала яна.
– Усё шукаеце нечага... А не бачыце таго, што пад носам. Не заўважаеце тых, хто, можа, па-сапраўднаму ўмее кахаць. Як я, напрыклад. Я - не Света. Ты мяне зусім не ведаеш. А прыязджай у госці?
– Ксю не ў першы раз гэта прапаноўвала.
– Пазнаёмімся бліжэй... Кавы пап’ем.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: