Шрифт:
– А ў мяне - во!
– Бесталковая, - сказала Ксю, радасна, адкрыта гледзячы на Аляксея.
– Дагулялася, дабегалася, пакуль у дзвярах на кухню ледзь шкло галавой не вынесла. Тры швы наклалі.
– Тры!
– пацвердзіла з гонарам Наста, растапырыўшы пальчыкі.
Не заходзячы ў кватэру, Жэня паставіў долу ношку.
– Ну, ты пабудзеш?
– дзелавіта, нібы між іншым сказаў Аляксею.
– Яшчэ два аўтобусы вячэрнія, дабярэшся. А я з дачнікам. Мяне там унізе машына чакае, - патлумачыў ён Ксю.
– А дзе Света?
– Спытай што лягчэйшае. У чэха свайго.
– А! Ну, прывітанне ёй, - Жэня нязграбна, віхляючы задам, пайшоў уніз.
– Дык чэх існуе?
– разгублена спытаў Аляксей.
– Я думаў, ты падманваеш, разыгрывает мяне...
– Яшчэ як існуе. Знайшоў каму верыць - Свеце. Не ведаю, што яна табе абяцала, але верыць ёй - сябе не паважаць.
– Тады, можа, і я паеду? З імі? Пакуль машына...
– Вось смешны. Куды ты паедзеш? Праходзь! Кавы пап’ем.
У дзвярах на кухню шкла ў ніжняй палавінцы не было зусім. Цікаўная Наста і цяпер круцілася пад нагамі.
– Наста, ідзі спаць, - Ксю ўключыла святло, бо за вакном цямнела.
– Дождж пачынаецца.
– А ў мяне парасона няма.
– Можа, ён не спатрэбіцца.
– Як гэта?
– Начуй тут.
– А Света?
– У нас два пакоі. Усім хопіць месца. Ды можа яшчэ і не прыйдзе яна. Наста, спаць ідзі...
Ён падумаў пра маці, што не папярэдзіў яе. Як малы. Маці пачне хвалявацца, пабяжыць да Жэні. Што ёй Жэня скажа? Што твой сын у маіх пляменніц начуе? Ксю сірата, не разумее, як гэта - калі за цябе перажывае родны чалавек.
– Аляксей, ты есці хочаш? Катлеты з макаронамі.
– Ты ўмееш гатаваць?
– З дванаццаці гадоў усё, што хочаш, - з гонарам адказала яна.
– Наста, ты ж паела!
– ідзі спаць...
У яго адразу пацяплела на душы. Ён не чакаў, што яна можа быць такой хатняй. Разам з тым яго не пакідала адчуванне, што ўсё, што тут адбываецца, трохі несапраўднае - вось як нібы дзеці гуляюць у “абедкі”, ці ў “тату-маму”.
Але катлеты, макароны, і яго гарэлка, і Жэневы каўбаса з памідорамі - усё аказалася сапраўдным. Аляксей піў, і еў, а насупраць яго, стараючыся пераймаць яго рухі, ела Наста. Сама Ксю, як і належыць гаспадыні, за стол не прысела, пакуль не здаволяцца госці. Яна стаяла, скрыжаваўшы на грудзях рукі. Дождж даўно барабаніў па шыбах. Залева! І ад гэтага, ды яшчэ ад хмелю ў галаве, знікала адчуванне часу - здавалася, што вельмі позна ўжо. Нарэшце Ксю адвяла малую Насту з парэзанай шчакою спаць.
“Давай святло выключым і будзем глядзець на дождж”, - прашаптала яна, вярнуўшыся.
Выключылі, пачалі глядзець. Не змаўляючыся, абое перайшлі на шэпат: ці то ад таго, што чалавек спіць, ці то прыцемкі, такія ўтульна-інтымныя, спрыялі гэтаму.
“А ведаеш, можа, мы разам будзем вучыцца. Я таксама паслала дакументы ў Мінск. І мне адказалі! Адказалі, што нават калі не паступлю, увосень, як будзе недабор, мяне могуць прыняць як сірату і як з чарнобыльскай зоны. Праўда, пасля вучобы абавязкова давядзецца вярнуцца назад...”
“І ты думаеш вяртацца?”
“Я думаю, мы абое паступім і будзем разам”, - прашаптала яна.
Яму ўспомнілася Свеціна сватаўство. Ад прыцемак, ад роўнага стуку кропляў па шыбіне, ад спіртнога, а галоўнае, ад дзявочага блізкага шэпту так цёпла, так спакойна было. Ён выпіваў грамаў па пяцьдзясят перыядычна.
“Сядзь мне на калені”.
“А, хітры”, - і адразу ж села.
На яго найшло нейкае да слёз замілаванне; хацелася шкадаваць усіх і ўсё, каяцца ў нечым, прасіць прабачэння за штосьці і даказваць камусьці, што ён вельмі добры, што ў яго і ў думках няма нячыстых намераў.
“Ксю! Можа, ты баішся, што я пакрыўджу цябе? Пачну рабіць тое, чаго ты не хочаш?”
“Нічога я не баюся. Калі б баялася, не запрашала б, і не сябравала б з табою”.
“Не! Кажы праўду! Я магу пайсці. Хочаш, я пайду?”
“Сядзі!”
І засядзеліся да дванаццаці. Ён забыў пра аўтобусы, пра Свету, пра маці; ён цалаваў яе, смелай рукою лазіў ёй па ўсіх месцах, якія можна было дастаць, якія яна дазваляла яму - а дазваляла яна многае; і бялелі ў цемры трусікі, адцяняючы загарэлыя, рухавыя дзявочыя ногі... “Аляксей... Пачакай! Ты можа думаеш, што я шлюшка?”
“Як можна, Ксю...”
“Калі так думаеш, правільна робіш - я і ёсць шлюшка... Калолася, лячылася... Я халодная. Ну, фрыгідная. Мяне за дзяўчыну не лічаць. Я пішу вершы - пра дахі, раскрыжаваныя антэнамі!..”
“Выдатная метафара”.
Ён дакрануўся вуснамі да яе вачэй, вочы былі мокрыя і салёныя. “Ксю! Ты што?! Я ж нічога ад цябе не хачу... Рабі так, каб табе добра было!
“Прабач... Я такая дурная... Усё нахлусіла... Хіба так дзяўчына павінна рабіць, як я раблю? Сама запрашала цябе... Добра, я прызнаюся - Света можа прыйсці ў любы час, і не адна... Толькі гэта! Ты ж не пакрыўдзішся?” “Якія крыўды! Як ты скажаш, так і будзе. Хачу дачакацца Свету!” Прага дабрыні да ўсіх і да ўсяго не знікала. Ён і Свеце, і яе чэху таксама хацеў выказаць, як іх любіць.