Вход/Регистрация
Пагарэльцы
вернуться

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Кудасаў. Не гавары ні да, ні не. I не пярэч, і не згаджайся. Дзе паддакні, а дзе — у дробязях — выкажы сумненне. Асцярожна. А дзе не ведаеш, што сказаць — перапытай. Хай ён скажа. Сам. А ты паабяцай далажыць, паведаміць, праінфармаваць. Усё жыццё вучу цябе, а ты…

Сілан. Дык гэта я спасціг.

Кудасаў. Спасціг? Ну во, будзеш даўгавечным. Незамянімым. А я… У мяне тэрміновая справа. (Паспешна выходзіць.)

Сілан. Мудры бес. Як павук.

Уваходзіць Аляксей Алякссевіч.

Аляксей Аляксеевіч. Добры дзень. (Вітаецца з усімі за руку. Некалькі затрымаў руку Сілана, але не ўспомніў яго.) А што гэта за ўстанова такая? Гэта што? Адростак гаржылупраўлення? Апендзікс?

Гарык. А вам не здаецца, што, называючы нашу ўстанову апендзіксам, вы абражаеце нас? Крыўдна і сорампа!

Аляксей Аляксеевіч. О-о! Вяртаю гонар. А хто кіраўнік вашай канторы?

Гарык. Во, ён замяняе.

Аляксей Аляксеевіч. Намеснік?

Гарык. Не. Замяніцель. Эрзац. Замяняе Бусько.

Аляксей Аляксеевіч. Ён яшчэ не на пенсіі?

Гарык. Пакуль княжыць. А чаго яму спяшацца на пенсію. Цяпер гэта не модна. Таму што — пенсія меншая за зарплату. А спраў у яго… у пенсіянера больш дзялоў.

Аляксей Аляксеевіч. Ці не меціце вы ў яго крэсла?

Гарык. Мне хоць бы на сваім утрымацца.

Аляксей Аляксеевіч. Дык вось — зносім вас.

Сілан. Як — зносім? Чаму?

Стэла. Як — зносім?

Гарык. Як так — зносім?

Аляксей Аляксеевіч. Проста. Разбурым сцены бабай, зграбём абломкі бульдозерам, расчысцім месца і трохі вышэй збудуем быткамбінат «Новы мір». Па генеральнаму плану.

Сілан. Такую крэпасць — бабай? Будавалі навечна і раптам… бабай.

Аляксей Аляксеевіч. А ў помнікі старыны — не прыгадзілася. I гістарычныя асобы не ўдастоілі гэты склеп сваёй прысутнасцю. Ні Грышка Атрэп'еў, ні Мазепа, ні цар Пётр.

Сілан. А мы?

Гарык. А мы? А мы куды?

Аляксей Аляксеевіч. Па спецыяльнасці.

Гарык. Як? I вы? Вот прывязаліся да маёй спецыяльнасці. Няма яе ў мяне! Няма!!!

Аляксей Аляксеевіч. Тады ідзіце да нас на будоўлю. Авалодайце бульдозерам ці бабай. Рушце сцены да аснавання, а затым — мы наш, мы новы мір збудуем…

Гарык. Хто быў нікім, той стане ўсім?

Сілан. Са мной гэта ўжо было. Я нешта не саўсім… Не зразумеў. Вы растлумачце.

Аляксей Аляксеевіч. А што тут незразумелага?

Сілан (бянтэжыцца). Так-так. Ясна… Усё ясна. Я, канечне, далажу, я праінфармірую. Я далажу Бусько.

Аляксей Аляксеевіч. Перадайце яму, хай рыхтуецца на бюро гаркома. Бывайце здаровы. (Выходзіць.)

Сілан праводзіць Аляксея Аляксеевіча.

Стэла. Злазь, прыехалі.

Уваходзіць Наталля Мікалаеўна.

Гарык. Любая бабуся! Пачакайце два-тры дні. Маё шчасце ў вашых руках. Я аформлю прапіску. Пачакайце. Не спяшайцеся. А то — як ліквідуюць нашу кантору — я прапаў. Вы — мой апошні шанец… Не спяшайцеся!

Наталля Мікалаеўна. А я спяшаюся. Дачка чакае. Унукі чакаюць.

Гарык. О, што за век дваццаты! У выніку нашай спешкі я магу астацца беспрытульным. Я заўтра да вас прыйду. Я прыеду! Я прылячу. Я вам усё растлумачу.

Наталля Мікалаеўна. А вось ты не спяшайся. Не спяшайся, галубок. (Збіраецца пайсці.) Так і галаву дзе-небудзь згубіш.

Гарык. Ды мне зараз ваша кватэра больш патрэбна, чым галава.

Гарык памагае Наталлі Мікалаеўне падняцца, бярэ яе пад руку і стараецца падабацца старой сваім далікатным абыходжаннем. З грукатам і шумам урываецца ўзлахмачаны, ваяўнічы, узрушаны Ухватаў.

Ухватаў. Дзе ён? Дзе гэты падлюга? Я яму зараз… Пусціце мяне! (Спрабуе штурмам прарваць абарону — адпіхнуць Гарыка і Стэлу, якія загарадзілі дзверы к шэфу.) Пусціце мяне туды! Пусціце, вам кажуць!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: