Вход/Регистрация
Пагарэльцы
вернуться

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Ухватаў. Здароў, Сілан!

Сілан. А-а-а! Хведар Паўлавіч!.. Салют!

Ухватаў. Ух ты! Якая фартыфікацыя! Настроіў барыкад.

Сілан. Правільна, Хведар Паўлавіч, барыкады. А я іначай і не магу. Такі мой участак фронту — кватэрны. Каб адбіць атаку, трэба мець пад рукой увесь гэты арсенал… Як правіла, праціўнік мой — напорысты, упарты, ведае, за што ваюе, на штурм ідзе грудзьмі. Во як!

Ухватаў. Значыць — акапаўся?

Сілан. У абароне.

Ухватаў. А можа, у засадзе?

Сілан. Калі хто незаконна, то…

Ухватаў. А я, напрыклад?

Сілан. Што ты?

Ухватаў. Законна?

Сілан. Вот якое дзела, Хведар Паўлавіч… Я сёння ўсю ноч сядзеў з Пархвенаўнай. Перагортваў усе гэтыя інструкцыі. Шукаў законного оонованія…

Ухватаў. Ну і што? Знайшоў?

Сілан (уздыхнуў, развёў рукамі). Не прадугледжана.

Ухватаў. Гэта ў пісаных законах не прадугледжана…

Сілан (спалохаўся). Э-э, Хведар Паўлавіч… А на няпісаныя… цяпер не тыя часы: народны кантроль прыдумалі. Раней яго не было. (Уздыхнуў.)

Ухватаў. Слухай, Сілан! Ты хоць прачытаў маю заяву? Зразумеў, чаго я хачу?

Сілан. Чаго ж там не зразумець? Дзве кватэры хочаш.

Ухватаў. Правільна. Па два пакоі. Але ж я аддаю на абмен…

Сілан. Адну кватэру.

Ухватаў. Правільна. Але з пяці пакояў. Вам жа выгадна, дзяржаве выгадна.

Сілан. А-а, пра дзяржаву клопаты. Але якая ж выгада? Бярэш дзве кватэры, а аддаеш адну.

Ухватаў. Ды ты хоць разбіраеш, што больш — чатыры ці пяць?

Сілан. Разбіраюся. Дзве — больш, як адна.

Ухватаў. Ды ты што, галава два вухі?

Сілан. Не бачу выгады.

Ухватаў (як малому). Слухай… Напрыклад, такі размен: я даю табе пяць рублёў, а ты мне чатыры. Ёсць табе выгада?

Сілан. Не. Няма. Скажуць, што хабар бяру. А калі дойдзе да народнага кантролю, дык (адмахваецца)… ого-го…

Ухватаў. Дык я ж табе не даю хабар.

Сілан. А калі не даеш, то якая мне выгада?

Ухватаў. Я пра пяць пакояў.

Сілан. А я пра дзве кватэры.

Ухватаў. Сілан! Што ты выломваешся? Я быў у Бусько, у Кудасава. Яны згодны. I паслалі да цябе.

Сілан. I я цябе пашлю.

Ухватаў. Куды?

Сілан. Да іх.

Ухватаў (раздзельна). Яны… сказалі… што ты…

Сілан (перапыняе). Сказалі? А не напісалі? Слова не падшыеш. Слова не мае юрыдычнай сілы. Толькі подпіс…

Ухватаў. Значыць, не прадугледжана?

Сілан (разводзіць рукамі). Не прадугледжана.

Ухватаў. Дык вось ты як… (З горкім папрокам.) Аддзячыў! Ты хоць падумаў бы, хоць бы ўспомніў… Цябе хацелі зрабіць бельгійскім каралём, а я, дурань, цябе зрабіў чалавекам. А ты!.. Так аддзячыў? Ах ты, папяровы ты тыгр!

Сілан. Ты, Хведар… Ты кінь гэтыя штучкі!

Ухватаў (са злосцю). Ды вас усіх тут разагнаць траба! Усіх вас… трэба… (Вельмі раззлаваны, пакідае кабінет.)

* * *

Зноў кабінет Кудасава. Урываецца Хведар Паўлавіч.

Ухватаў. Вы што? Здзекуецеся з мяне? Хлопчыка знайшлі? Клоун я для вас?

Кудасаў. Хто? Я?

Ухватаў. Гэты дуб, гэты пень, бачыце, не знайшоў юрыдычнага (перадражнівае) «основанія»…

Кудасаў. Не знайшоў? Сілан Данілавіч не знайшоў?

Ухватаў. Ах ты, ахламон! (Іранізуе.) Юрыст! Юрыста знайшлі, выкапалі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: