Вход/Регистрация
Пагарэльцы
вернуться

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Наталля Мікалаеўна. Знала я яго. Цяжкі быў. Праўда. Свінцовы.

Звоніць тэлефон.

Стэла (бярэ трубку). Вас слухаюць. Так. Так. Яго няма. Што перадаць? Добра. Калі? Добра. Я пастараюся яго знайсці. Не. Ён нікуды не паехаў. Добра. Перадам. (Кладзе трубку, стукае ў дзверы Бусько.) Антон Сцяпанавіч! Толькі што званіў Аляксей Аляксеевіч. Прыедзе да вас.

Бусько. Аляксей Аляксеевіч?

Стэла. Прасіў, каб вы былі на месцы. Яны хутка будуць.

Бусько з'яўляецца на парозе свайго кабінета.

Бусько (да Наталлі Мікалаеўны). А вы пачакайце пакуль у калідоры.

Наталля Мікалаеўна выходзіць.

(Стэле). Не магла сказаць, што мяне няма тут?

Стэла. Як заўсёды, я так і сказала. Ён загадаў знайсці вас.

Бусько. Дык вось — ты мяне не знайшла. Мяне няма. I не будзе. Я не магу. Хай Кудасаў сустрэне. Дзе ён? (Гарыку.) Пакліч!

Гарык знікае.

А прыедзе Аляксей Аляксеевіч, скажы: мяне выклікалі… у гэта…

Цікаўнасць не адпускае Гарыка. У калідоры ён пасоўвае абгорнуты грубай паперай нейкі бюст на самы край шафы, любуецца яго няўстойлівасцю, бо шафа з падломанай ножкай. Гэтым заняткам ён маскіруе сваю ўвагу да гутаркі шэфа.

Стэла. Куды вас выклікалі?

Бусько. Ну… у гэта… у кіраўніцтва…

Стэла. Якое?

Бусько. Ну ў гэта, як яго… Гэта што? Допыт? У кіраўніцтва, і ўсё. Тэрмінова. (Вяртаецца ў свой кабінет.)

Гарык (адчыніўшы дзверы Кудасава). Вас кліча шэф. Неадкладна! Зараз жа!

З кабінета выходзіць Кудасаў і таропка накіроўваецца ў прыёмны пакой Бусько. Спяшаючыся, ён спатыкнуўся, зачапіў шафу, шафа хістанулася, і скрутак грохнуўся вобзем. Забрынчалі асколкі.

Кудасаў. Фу ты, чорт!

Гарык. Гэта не чорт. Вы знаеце, каго вы ўранілі?

Кудасаў. Не каго, а што.

Гарык. Не-е, — каго. Бюст!

Кудасаў. Не я. Гэта вы мяне піхнулі.

Гарык. Вы не толькі ўранілі, вы яго разбілі. А ён яшчэ не спісаны.

З кабінета выходзіць Бусько.

Бусько. Што тут за грохат?

Гарык. Ды вось тут…

Кудасаў (апярэджвае). Гарык разбіў бюст.

Гарык. Таварыш Кудасаў!..

Бусько. Ладна! Прыбярыце гэтыя чарапкі! Калі трэба — разбяромся. А цяпер… Кудасаў! Прыедзе Аляксей Аляксеевіч… А помніш, кім ён быў?

Гарык выносіць разбіты бюст.

Кудасаў. А як жа, — вадзіцель. Вырас.

Бусько. Дык вось, пагавары з ім замест мяне. А я… Мяне к начальству выклікаюць. Тэрмінова. Дый не магу я… Быў шафёрам, а я цяпер павінен яго ўказанні…

Кудасаў. I верна — замнога гонару.

Бусько. Усё. Я пайшоў. (Ідзе і закрываецца ў кабінеце.)

Кудасаў (шкрабае патыліцу). Стэла! А Сілан тут?

Стэла. Тут.

Кудасаў. Заві!

Стэла выходзіць і праз хвіліну вяртаецца з Сіланам.

Сілан. Каму я трэба?

Кудасаў. Дык вось, Сілан, адказнае табе заданне. Бусько даручыў табе сустрэць Аляксея Аляксеевіча і пагаварыць з ім. За яго. Замяніць яго.

Сілан. Аб чым пагаварыць?

Кудасаў. Аб тым, аб чым захоча гаварыць Аляксей Аляксеевіч.

Сілан. А што яму сказаць?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: