Вход/Регистрация
За волю
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

Адно грыз, ледзь пачынаў варушыцца чарвячок сумлеву адносна таго ладу i "айца ўсiх народаў" пасьля таго, як бравурны i вульгарны Мiкiта вылез iз кукурузы ды быццам "разьвянчаў" самага наймудрэйшага генэралiсiмуса. Дзе i ў якой дрыгве чэрцi гэтага Мiкiту выгадавалi? А можа тут просты паклёп "iмпэрыялiстычных акулаў" на нашага генiя? Цi можа сам Мiкiта - пустазвон цi просты абэлтух? А калi так, дык як яго туды, аж на самы верх пусьцiлi? А можа сталася, што той, найбольш генiяльны, ды гэтаму паклёпнiку некалi на нагу наступiў? Бывае...

Пасьля падарожжа ў мэкку "рабочых i сялян" Вера, удзячная, як i ўсе iншыя ўдзельнiкi, за дармавое падарожжа, яшчэ з большым iмпэтам узялася за працу ў клюбе. Аднойчы сакратар мясцовай камунiстычнай ячэйкi пад крылом клюбу, спэц агiтацыйных трафарэтаў камунiстычнай прапаганды, пасьля даўгой i нуднай гутаркi, запрапанаваў ёй пераехаць у Радфорд. Гаварыў ён, што рук i ў Балтаве да працы не хапае... Але ў краiне ёсьць пляцоўкi больш важнага iмпэратыву чымся Балтава. Вось яно. Дык наш "працоўны рух" патрабаваў цяпер помачы адданых, працавiтых i пiльных таварышаў на найбольш адказных пазыцыях. Цi магла-б яна, Верачака, памагчы?

Як тут адмовiш? Ды iдэя, каб перабрацца ў Радфорд, што дынамiчна рос i стаўся магнiтам усёй пасьляваеннай iмiграцыi з розных кутоў сьвету ў Канаду, была наклюнулася ў Веры раней. Замiнаў недахоп кантактаў, што маглi-б памагчы там якiя-небудзь патрэбныя дзьверы адчынiць. Цяпер-жа, пасьля сакратаровай прапановы, Вера зацiкавiлася дзе й каму яна спатрэбiцца ў тым вялiзным горадзе. Адказ: патрабуюць зьверху, праца будзе забясьпечаная. Усё адпаведна ўладзяць. Людзi ў тым Радфордзе знойдуць ёй працу, увядуць у мясцовае "прагрэсыўнае" грамадзтва. Адным словам пакуй, дзеўка, свае "шмоткi" i "ў камандыроўку", паводле загаду зьверху. Во як! Цi туды з энтузiязмам бегчы? Яно-ж так i лепш, бо прыйдзе да спадобы тым зь ведамага верху.

4

Нiна Ляскiн наймала трохпакаёвую кватэру на трэцiм паверсе чатырохпавярховага дому на бочнай вулiцы недалёка Квiн, - галоўнай вулiцы гораду, што перасякала яго простай лiнiяй з усходу на захад. Адсюль было вельмi зручна добрым гарадзкiм транспартам дабiрацца да камэрцыйнага цэнтру.

У адчыненых дзьвярох перад Верай стаяла дзеўка дзесьцi ў веку сярэдзiны трыццатых гадоў. Цёмныя валосы, закручаныя ў плястычныя качалкi, якiя тубыльцы называюць "кэрлерамi". Твар круглаваты, нос просты, немаляваныя вузкiя вусны й цёмна-рудыя вочы. Лагодная сяброўская ўсьмешка. Сярэдняга росту, з малымi грудзьмi. Белая мужчынская кашуля абвiсала над тугiмi ясна-сiнiмi абношанымi джынсамi. У гэным месцы й часе дзеўка выглядала зусiм мадэрнай. На голых ступнях сядзелi новыя iндыянскiя скураныя "макасыны", папулярныя мясцовыя шлёпкi.

– Гляньце хто тут! Вiтаю, Вера, вiтаю, прашу заходзьце.

– Дзякую. Грыша Вам ужо паведамiў пра мяне?

– Так. Але гляньце, што за красотка!
– усклiкнула дзеўка, аглядаючы Веру. На ейным твары зьявiлася запраўднае зьдзiўленьне.
– Скажы мне, дзе ты здабыла ўсе гэтыя свае прычындалы?

Вера меркавала як рэагаваць на гэта.

– Ого, што за прывiтаньне! Можна да вас, цi не?

– Заходзьце. Будзем знаёмiцца: я - Нiна Ляскiн, а ты, як мне казалi, Вера Мак.

– Але. Вельмi прыемна.

Вера зайшла ў скромна ўмэбляваны пакой. У куце на тэлевiзары спартовы камэнтатар гучным голасам распавядаў пра ўчарашнюю гульню ў вялiзным мясцовым гакэйным палацы.

– Сядай. сядай, - запрашала Нiна.
– Можа хочаш што выпiць з дарогi? Пастаў свае рэчы, пасьля ўпарадкуем. Што прынесьцi?

– Калi маеш, джынджэр эйл.

Неўзабаве Нiна вярнулася з кухнi, паставiла на кафэйны столiк пляшку вiскi, джынджэр эйл, дзьве шклянкi i мiску зь лёдам.

– Ты можа галодная?
– спытала Веру.

– Ды не, я ела ў цягнiку.

– Напэўна скупiньдзя Грыша цябе не накармiў?

– А Грыша скупiньдзя?
– зьдзiвiлася Вера.

– Ну, як табе сказаць? Я не заўважыла, каб ён калi-небудзь раскашэлiўся, каб пагрэць нас, дзяўчат, як некаторыя...

Вера разважала, цi гаспадыня гэтага памешканьня дэманстравала сваю дэклярацыйнасьць цi шкадавала, магчыма, што Капшун ня бегаў за ёй.

– Пытаўся ён мяне, цi магу ўзяць пад сваё апякунчае крыло адну нашу асобу, што прыедзе сюды з паўночнае дзiчы, - прадаўжала Нiна, напаўняючы шклянкi напiткамi i лёдам.
– Прабач мне, цi ты казала, што сам джынджэр эйл, цi i вiскi?

– Калi ты ўжо налiла, то вып'ю, - усьмiхнулася Вера.

– Дык я тады пытаюся Грышу: а якога-ж кавалера ты мне прышлеш? Ён расказаў мне пра цябе, што патрабуеш памешканьня й працы, добрага нагляду... Дык давай, вып'ем за нашае здароўе i знаёмства.

Стукнулiся шклянкамi.

– За здароўе!

Выпiлi па палове налiтага. Нiна села побач.

– Грыша гаварыў пра нагляд за мною?
– спыталася Вера.

– Ды не, зусiм ня тое. Проста прасiў табе памагчы. Ай-я-яй, але-ж зь цябе й цаца!
– бясцырымонна разглядаючы прыгожую дзяўчыну, захаплялася Нiна.
– Колькi табе гадоў?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: