Вход/Регистрация
Лявон Бушмар
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

I яны цяпер пачалi гаварыць пра ўсялякую драбязу, маючы асалоду не з гаворкi гэтай, а з нейкай згоды мiж iмi, але гэта сапраўды была толькi згода. Больш за ёю нiчога не было. Так гэта i праходзiла, як з'яўлялася. Без следу i карысцi.

Затое часамi Бушмару было абыякава ўсё - i халоднасць жонкi, i нелады навокал яго. Хоць з гэтага ўсё нараджалася, але засланяла сабою першапрычыну i само вырастала ў iм i поўнiла сабою ўсё. Гэта часта было, i заўсёды тады, калi Бушмар пакiдаў за сабою ўсё i быў адзiн. Апошнi раз гэта было перад самым канцом зiмы, i той раз яно скончыла ўсё ранейшае.

Зiма тады канчалася рана. Яшчэ ў канцы лютага збiралася пад снегам вада, i дарогi пачалi прападаць. Бушмар надвечар прыехаў ад брата. Страшна змарыў, аж да пены, свайго стаеннiка. Сам прамок на iмгле i быў злосны. Гнаў каня па прабоiнах i замакрэлых ухабах i нiкому не з'язджаў з дарогi (гэта i заўсёды меў ён сабе прывычку гэтую). Дома якраз iскра папала ў порах:

– Нашто ты гэтак каня морыш, улегцы едучы?
– сказала Галена.

– Што табе да каня. Маўчала б!

– Чаму маўчала б?

– Таму што... К д'яблу!

Увайшоўшы ў хату, ён заўважыў, што Галена кудысьцi збiраецца. Ён моўчкi глядзеў, што з гэтага будзе. Яна раптам пакiнула свае зборы i лягла спаць.

– Ага, - загаманiў ён, дзiка i ўрачыста смеючыся, - пастрашыла. Ну што, пастрашыла?

– Слухай, - абазвалася яна, - я цябе не страшыла i страшыць не думаю. Дый не такi ты чалавек, каб цябе можна было чым устрашыць. Да цябе нiякi страх не прыстане... Ты сам бачыш, што - якая гэта наша жытка! Гэта каб увесь век у гэтакiм пекле жыць? Лепш мне пайсцi адсюль. Я даўно гаварыла пра гэта з людзьмi. I з Амiляю гаварыла, i шмат з кiм там гаварыла. Туды я пайду.

– Дык ты ўжо гаварыла?! Даўно ўжо думала пра гэта?! У маёй хаце ўсё гэта робiцца, а я нiчога не ведаю!..

Ён крычаў i тупаў нагамi.

Ён пераспаў тую ноч у кухнi на лаве, а ранiцою знiк з хаты, каб не бачыць, нiчога не чуць. Ён стаяў на ўзлеску, адзiн, пануры постаццю, але не пануры тварам цяпер. Як звер, якому дзесьцi здалёк запахла воля. Ноздры яго раздзьмулiся, бровы ссунулiся, i з-пад iх вочы свiдравалi ветравую далячынь. Высокая, чуць сутулая постаць яго доўга ўзвышалася на ўзлеску.

Там, на сонцы, снег пасыходзiў, i леташняя трава зелянiла свае вяршкi. Адзiн кусцiк яе, малады, веснавы, бялявы, папаў пад Бушмараў бот. Падкаваная набойка глыбока ўвагнала яго ў зямлю.

Пакуль не вярнуўся, Бушмар не думаў, зусiм забыўся на сваю хату i Галену з сынам.

У тую ж ноч Вiнцэнты, адхаяны сынавым доглядам, падпалiў Бушмарава гумно. Ноч была без ветру, i гумно згарэла цiха, як свечка. У iм згарэла шмат Бушмаравага набытку.

Тым часам Вiнцэнтаму падпалiць гумно не было лёгка. Ён колькi разоў варочаўся з паўдарогi, ад страху, пасля зноў iшоў. Ён цягаўся ўночы доўга, плюхаўся па мокрым снезе, правальваўся па каленi ў ваду, падыходзячы да гумна паплавамi. Нарэшце, калi прытулiўся за гуменным вуглом, пачаў шпарка жагнацца. Ткнуўшы агонь пад навiслую нiзка страху, ён з усiх сiл кiнуўся наўцёкi. Колькi разоў правалiўся па дарозе i ўвесь вымак у ледзяной вадзе да апошняй нiткi. Дадому ён не пайшоў проста дарогаю, а даў кругу паўз лес, каб не папасцiся на людскiя вочы - на пажар зараз жа пачалi бегчы. Тут ён iрваўся, каб падпалiць Андрэеву хату, але рух людзей па дарозе перашкодзiў яму. Змучаны i змочаны, дапаў Вiнцэнты да хаты, палез на печ, укрыўся кажухом i хваравiта задрамаў. Назаўтра прачнуўся ён у гарачцы, прахварэў нешта з тыдзень i сканаў.

Бушмар жа наказаў брату, каб той прыехаў. Брат вохкаў i бедаваў, але не так па тым, што ўцякла Галена, як па тым, што згарэла гумно.

Раздзел трэцi

I

Свет быў шырокi i вольны. У дзiцячым сэрцы нараджалася, расло i жыло захапленне iм. Кожны перажыты дзень даваў большае ўсё ўведванне свету. Так раслi два браты.

Часамi старыя жанчыны, бабулi калгасаўцаў, кiвалi галовамi, пускалi нават, калi-нiкалi, слязу, божкаючы:

– Ай-ай, за жывым бацькам, бацькi не ведаюць. От пайшлося iм як небаракам.

Амiля тады не перапускала:

– А на чорта iм гэтакi бацька!

Галена ж, тая адно падмiргне тады слязлiвай старой:

– А яны ж гэта i нарадзiлiся без бацькi.

– Без бацькi? А-ёй!

– Але. От надумалiся ды i нарадзiлiся.

I тады да Амiлi:

– Ну што iм канечне растлумачваць! Ты гавары таму, хто ўразумее тваю гаворку.

Тады i Амiля засмяецца, радасна гляне на сваiх сыноў. Галена ж, калi скончана работа, заўсёды няньчыцца з усiмi трыма. Часамi да трох далучае яна чацвёртага - Андрэевага. Андрэй тады жартуе:

– От мацярок у маiх сыноў!

Ён жартам заве iх усiх сваiмi сынамi. Жывуць яны не разам, але блiзка цераз сенцы. У сенцах яшчэ падлога пахне свежаю смалою, i яны яшчэ не застолены. Робiцца ўсё не адразу: цяжка ў адзiн год зрабiць усё як ёсць, а яшчэ цяжэй было зламаць дурную ўпартасць некаторых суседзяў:

– Як жа я пакiну, калi гэта маё?

– А там жа будзе ўсё тваё гэтак як i ўсiх.

– Калi ўсiх, значыцца, не маё.

– Бушмар ты, - смяяўся неспакойным смехам тады Андрэй.
– Гэтае "маё" даводзiць вось да чаго чалавека.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: