Вход/Регистрация
Лявон Бушмар
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– Чулi?

Чулi ўсе, толькi адзiн не:

– Што?

Але на яго паглядзелi так, што ён спусцiў унiз вочы. Гэта быў хлопец бадай старэйшы за ўсiх тут, яго недалюблiвалi за скрытнасць.

– Значыцца, ты, Сымон, за тое, каб зрабiць тут два калектывы з аднаго? Ну, чаго тут таiцца, прызнавайся...

Так выявiўся раскол.

– А ты скажы, чаму табе здаецца, што гэтак будзе лепш?

– Каб калектывiзаваць усё наваколле.

– А калi гэта будзе канец усёй калектывiзацыi?

– Як?

– А так што без хутаранцаў ты цi, можа, хто тваiмi рукамi хоча развалiць усю работу, а тады ўсё будзе проста. Можа, каму толькi гэтага i трэба.

Пасля падышоў Андрэй з некаторымi мужчынамi, найшло хлопцаў i дзяўчат, жанок. У маленькiм пакойчыку не маглi стоўпiцца, адчынiлi дзверы ў дзiцячую сталавальню i выйшлi ўсе туды. Неўзабаве, можна сказаць, сышлiся ўсе.

– Вось i сход!
– гукнуў хтосьцi.

I яшчэ Андрэй заглушыў усiх:

– А ну, скажы там, як гэта рабiць трэба нам далей? На колькi гуртоў разбiцца? А калi будзем дзялiцца, дык мо ўжо цяпер нарыхтаваць калоў, каб адзiн аднаму голавы растоўкаць.

Пачалiся гаворкi, спрэчкi. Папаў Андрэй якраз туды, куды трэба было. Умеў часамi ўцэлiць словам!

– Каму няўгодна, няхай хоць сёння выбiраецца!

– Бо тады гаварылi, што бо адразу рай будзе на зямлi, што i трактары i шмахтары будуць, а гэта - тымi самымi плугамi i коньмi ару.

– А што ж ты думаў, табе нехта гасцiнец адразу паткне, - на, галубок, цешся! Патроху ўсё прыдбаецца! Глядзi, у якой ты хаце раней i як жыў, а як цяпер!

– Мала што калi што там будзе! Далёка чакаць!.. К чортавай матары!

– Дык дайсцi ж да чаго трэба!

– Мужчыны!
– гукнуўАндрэй.

Сцiхлi ўсе.

– Тут справа вельмi простая здаецца некаторым, - раздзялiўся, разбiўся, i ўсё. Раней рабiлi, а пасля раскiдаць. Я думаю, што тут гэта работа аднаго цi двух чалавек. I якраз не нас, а недзе трохi дальшых!..

Сход доўга не цягнуўся, але ён павярнуў справу ў другi бок. Некалькi чалавек пакаялася ў сваёй гаворцы з малодшым Вiнцэнтавым сынам: кожнаму калгасаўцу пабудаваць асобную хату i давесцi справу да разбiўкi зямлi на дзялянкi.

V

Сонечны дзень. Лясы ў зялёных уборах маўчаць у летняй палявой шырынi. Поле - як жытняе мора, аж да самага дальняга лесу, далёка за ўзгорак - адзiн бязмежны палетак. Людзi чакаюць добрага ўраджаю.

Ужо зусiм, можна сказаць, забудаваўся калгас. Усе ўжо за гэты год выбралiся пакрысе з сваiх даўнейшых хат, але некаторыя хаты стаяць яшчэ патроху iх разбiраюць. Яшчэ ўзвышаюцца з жыта печышчы, пазарасталi яны крапiвою i лопухам. Збоку дзе-нiдзе пазацвiтаў нават калючы чартапалох. Зелле i трава буйна павыбiвалiся з-пад парассыпанай бiтай цэглы i глiны. Адтуль, з-пад лесу, дзе лiпiць некалькi хат-хутарцоў, прыходзяць часамi жанчыны рваць гэтае зелле i траву сваiм каровам i свiнням: калгасаўцам шкада часу на гэтую карпанiну сярод патрушчанай цэглы. У iх наўмысля дзеля летавых патрэб рунее загон зелянiны, тут жа побач. Хутаранскiя жанчыны, тыя самыя ранейшыя вяскоўкi, корпаюцца на печышчы паволi, маўчаць, а часам гавораць. Яны гавораць пра даўнейшае, пра цяперашняе, як хто жыве, як хто жыў. Успамiнаюць дзядоў, бацькоў... Кожнае печышча нагадвае багатую гiсторыю там жылi, нараджалiся i ўмiралi, сяк-так спрадвеку пражывалi век свой людзi. Некаторыя печышчы яшчэ ведалi часы войтаў, прыгонных нявольнiцкiх слёз. Жанчыны як загаворацца, дык, разгiнаючы спiны, стаяць, успамiнаюць.

А дзень зiхацiць сонцам. Поле - жыта i ярына - звiнiць гарачаю цiшынёю. Чуваць, як у ёй жыве шматлiкае, але дзiкае жыццё: незлiчонасць iстотаў налiваецца сокам, збiраецца сiла ў сцяблах i каласах, убiраецца ў сiлу зерне.

Цiшыня гучыць.

Недзе песня чуваць, ля лесу, за калгасаўскiмi будынкамi. Там стукае коварат цэментовай студнi, штосьцi яшчэ стукае цi то звонiць.

Галасы ўжо блiжэй.

– Дзяўчаты спяваюць, - гаворыць жанчына.

Яна ставiць на зямлю свой кош з травою i выпростваецца. Разам з ёю яшчэ i больш жанчын. Твар у гэтай жанчыны не зусiм страцiў яшчэ свайго ранейшага дзявочага хараства, але вочы свецяцца ўтомаю, твар - непазбыўным клопатам. Доўга стаяць так жанчыны, песня сцiхла, а яны ўсё яшчэ маўчаць i стаяць.

Вузкая дарожка, як аднаму праехаць, ляжыць памiж жытоў. Вось па ёй едуць людзi. Трасуцца дзве фурманкi. Два мужчыны ў зрэб'i патузваюць лейцы. Слрадвечнае ўпартае i бяссiльнае чуецца:

– Но, но!

Канюкi прабуюць бегчы патроху, ратуючыся ад заедзi.

Людзi праязджаюць. Зноў пуста i цiха на дарозе. Жанчыны нясуць траву дадому, адна за адною iдуць сцежыстым пераходам паўз дарожную каляiну. З узгорку iм вiдаць добра, як увесь узлесак укрыты новымi будынкамi. Тыя самыя ўсё старыя дубы стаяць сцяною паўз сцену самых прылесных дамоў. Здалёк там мiльгаецца штосьцi.

– Колькi дзяцей назбiралася, - гаворыць жанчына.
– Вунь там, усiх яны збiраюць разам.

Жанчыны выходзяць за жыта. Там шэсць спрунжыновак скародзяць раллю. Калгасаўскiя конi памахваюць ад гарачынi галовамi, трасуць грывамi.

– Памажы Божа!
– гукае жанчына здалёк.

– Няхай паможа, калi хоча!
– адказвае чыйсьцi там з iх голас.

Недалёка мяжа. Роўная, як струна, перарэзала поле, ад лесу i да лесу. Жанчыны мiнаюць яе. Там скародзяць папар iхнiя мужчыны. Бароны, з дзернавымi накладычамi, падскокваюць на раллi.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: