Вход/Регистрация
Чазенія
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

I Севярын адчуваў, што і ён, як рыба-поўня, марыць аб незвычайным, аб крывавых захадах, аб хатках, уваход у якія заплялі ліяны, аб вячэрнім дыме ачага, аб кімсьці, з кім можна глядзець на агонь.

Акіян жыцця нёс яго невядома куды.

Абуджэнне было кепскае. У нядзелю Будрыс напхаў цяжкі рукзак, рушыў на трэці прычал і даведаўся там, што катэра з Падзі сёння не было і не будзе, а іншым чынам дабрацца туды нельга.

Чакаць яшчэ тыдзень – гэта было нясцерпна. Ён пераконваў сябе, што гэта ён проста настроіўся на сённяшняе падарожжа. I ён нізавошта не прызнаўся б, нават сабе, у сапраўднай прычыне свайго адчаю.

А прычына была тая, што ён абяцаў прыехаць, прычына была тая, што за гэты тыдзень жанчына магла перабрацца некуды ў другое месца.

Яна не цікавіла яго, але нетры, куды ён хацеў забрацца, шмат страцілі б у ягоных вачах без яе. Душу. Водар. Радасць. Святло.

"Усё ж знаёмы чалавек. Шмат ведае. Добра было б хадзіць з ёю па тайзе, слухаць, глядзець. А там прыедзеш – чорт яго ведае, што яшчэ там за людзі! Ці захочацца ісці з імі? Ды і ці захочуць яны?"

Будрыс у апошні час цяжка сыходзіўся з людзьмі. I таму, не ведаючы, як памагчы сабе ў сваёй бядзе, Севярын пайшоў на сліп шукаць Паўлава: а раптам нешта параіць...

Васіль, сапраўды, быў у "пуні" (так ён называў зімовае памяшканне для яхт). Стаяў ля сваёй шафы і пераапранаўся ў чорны вячэрні гарнітур. "Пуня" была для яго другім домам.

Агледзеў грубыя чорныя Севярынавы нагавіцы, каменнай цвёрдасці марскія чаравікі, клятчастую, чырвоную з чорным, каўбойку, рукзак. Свіснуў.

– Кліча муза вандраванняў. Севярын Баўтрук выправіўся шукаць экспедыцыю Лівінгстона... "Из дальних странствий возвратясь, какой-то дворянин, а может быть и князь..."

– Не паяснічай, – стомлена сказаў Будрыс.

– У ваенторгу купіў?

– Ну...

– А я хацеў цябе з сабою запрасіць. У Верачкі танцы "Шарыкі за ролікі – усё наадварот..." Ды што з табой?

– А што?

Паўлаў начапляў "лінкольн".

– Ды выгляд такі, нібы ты... А ну, расказвай.

Севярын расказаў.

– Ясна, – сказаў Паўлаў. – Севярын Бахрым мелі ласку закахацца. "Ты, што мора трымаеш і сушу нерухома тонкай рукой..."

– Кінь! Слова гонару даю. Якое там каханне! Нязручна. Слова дзяўчыне даў. Палічыць за хлуса...

– А мне якая справа, калі мяне выпадковая знаёмая за хлуса палічыць?

Празрыстыя, наіўна-сінія вочы глядзелі ўбок: Паўлаў думаў. Але язык яго мянціў нібыта незалежна ад мазгоў:

– Аэліта джунгляў. Сын неба імкнецца. "Я цалую зяніцы твае, каб мяне не забыла ніколі..." Міжзорны вандроўнік занадта лёгка згаджаецца на "хао". Па-марсіянску азначае: "Сыход". I асуджае на яго сваю каханую.

– Даю табе слова гонару, што ні аб якім такім і не думаў.

Голас у Севярына затрымцеў. Васіль уважліва глянуў на сябра, уздыхнуў і пачаў здымаць "лінкольн".

– Распранайся. Загортвай транты ў брызент. Паплывём.

– Ты што? Казалі, шторм можа быць.

– Ну і штармяга! – сказаў Паўлаў.– "Друг заўжды саступіць гатоў месца ў шлюпцы і круг..."

– Я не паеду.

– Тады я дастаўлю замест цябе рукзак. Ёй нават цікавей будзе...

– А Вера? Я ж ведаю...

– Нічога ты не ведаеш. Вера побач. Не бачыў я гэтых танцаў... Слухай, сук-кін ты кот, ты будзеш рыхтавацца? Нам нельга марудзіць. Сапраўды, трапім у шторм, і... "стане плакаць мая маладая любоў..."

Яны спусцілі яхту на ваду. Васіль прытрымаў яе ля прычала, каб сябар мог скочыць. I толькі ўжо калі яны адчалілі, сказаў:

– Гэта больш важліва.

Сур'ёзнасці ў яго хапіла толькі на гэтыя словы.

– Не, не загінула яшчэ каханне! "Гарачэй і мацней, чым Рамэа Джульету". Пры такой справе цікава, чаму нашы ВНУ пастаўляюць спецыялістаў, а не сыравіну для могілак?.. Я разумею вас, я, праўнук жандарскага палкоўніка, сасланага за каханне. "Праз буры і змрок на кахання агонь". "Клоцікаў трэск і кітоў плеск".

– Балаболка ты, – сказаў Будрыс. – Ты проста звычайны паршывы балабон...

Вецер напоўніў ветразь. Яхта паляцела, нібы пушчаная з цецівы страла.

– Слухай каманду, – сказаў Паўлаў, – ты, дохлы васьміног, якога выкінула цунамі! Ану, на борт!

– Ёсць!

– ...сэр.

– Ёсць, сэр.

– Калючую жывародку акулу табе ў зад! Усе сто дваццаць пяць сантыметраў яе калючак, пратухлая марская капуста!.. А шторм будзе... Добра, калі паспеем схавацца за востраў Рагвольд.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: