Вход/Регистрация
Людзі на балоце
вернуться

Мележ Иван

Шрифт:

— А от пакапайся ў етым мяккім!

— А нашто яму! Яму і тут непагано.

— Я там раблю, куды, следавацельно, пастаўлены! — не здаўся Андрэй.

— Заўтра і ідзі! А я — нібыто — на сваё месца!

— Правільно! Па чарзе!..

— Але ж і вы перарабіліся, — загарэўся Міканор. — Толькі, можно сказаць, улезлі ў балото, намачылі пасталы…

— А ты ж і таго не пабуў!..

— Чаго ён не астаўся там — і дурань знае! — заступіўся за Міканора Хоня.

Хоню ніхто не запярэчыў, і Міканор пачуў, што чалавек сказаў крыўднае яму ад таго, што самога пакрыўдзілі.

«Не трэба было так кідацца, мякчэй трэба было», — папракнуў сам сябе Міканор. Ён загаварыў, нібы апраўдваючыся:

— Канешне, не сакрэт — у твані не соладко! Ніхто не скажа, што рай! Дак хіба ж мы не ў твані етай з дня ў дзень!

— То-та і яно! І без етаго ачарцело! — Ігнат дадаў: — Грэбля ета нам — нібыто белая булка, калі і чорнага хлеба не бачыш!

— Як хто, а я дак і ад етай бяды — ад белай булкі не адмовіўся б, калі ўжэ няма хлеба! — сказаў весела Хоня, якога падтрымалі дружныя смешкі. Калі смешкі аціхлі, ён прамовіў задуменна, сур'ёзна: — Кален не памачыўшы, мабуць, нічога не дабудзеш! Ні булкі, ні хлеба чорнаго!

— Ето праўда! Ніхто ў рот не пакладзе! — падтрымаў Алёша Губаты.

— Усё-такі, грэц яго, нешта ўрабілі ўжэ, — Чарнушка глядзеў на жаўтлявую паласу грэблі. — Небагато пабулі, а ўжэ — сказаць — відно трохі!

— Не вельмі — нібыто — і відно. Ето — як жменька скошанаго на вялікім лузе…

— Работы — не сакрэт — багато, — згадзіўся Міканор. — А толькі ж — не попусту яна, на карысць — і людзям, і сабе! От што, па-мойму, галоўнае…

— Патом, канешне, нічого не скажаш — анігадкі будзем! Абы — от агораць усё! — Алёша Губаты заклапочана задыміў цыгаркаю.

— У тым-то і соль уся — штоб агораць! А патом — патом, канешне, маючы сваю грэблю, — анігадкі!..

— Агораем! — Хоня разлёгся на горцы пяску, пацягнуўся дужа. Жмурачыся ад сонца, сказаў весела: — Ето толькі пачынаць страшно! — На мурзатым ад твані твары зубы бліснулі бела, ярка.

— Усё выканаем, калі людзей сарганізуем! Трэба, Міканор Дамецевіч, перапісаць усіх, каторыя не явіліся, і, та-сказаць, заставіць у абавязковым парадку!

— Ето правільно! — прабубнеў Пракоп Лясун. — Штоб усе рабілі!

Міканор паабяцаў, што сёння ж з Грыбком, як членам сельсавета, абыдзе людзей, якія не прыйшлі на грэблю, і даведаецца, чаму каго не было, і калі трэба будзе — перадасць прозвішчы іх у сельсавет.

— Як ето ў другіх сёлах у камуны паўступалі! — падумаў уголас Хоня, што жмурыўся на сонца. — І робяць, і жывуць разам, дружно, не ядзяць адзін аднаго!

— Усяляк, мабуць, і там, Хартонко, бувае, — сказаў Зайчык. — Не людзі хіба там?

— Людзі-то людзі. Да ў нечым, можа, і не такія…

— Там — та-сказаць — як сям'я, каторая дружно жыве! — кінуўся тлумачыць Андрэй Руды. — Усе, следавацельно, — як браты дружныя!..

Міканор перабіў яго:

— Там галоўнае — не сакрэт — сумленно робяць і сумленно жывуць адзін з адным! На свядомасці ўсё!

— Я ж і кажу — як дружная сям'я! — Андрэй, што трымаў цыгарку далікатна, кончыкамі пальцаў, адмыслова ж, тоненькім струменьчыкам выпусціў дымок цераз ноздры, прамовіў філасофскі, павучальна: — У балоце, між лесу гібеем. Та-сказаць, як звяры якія. От і дзікасць ад таго, следавацельно!..

— Ето праўда, грэц яго, як ваўкі якія. Толькі і розніцы — што ў ваўка бярлога…

— А ў цябе дак палац?

— Гора ўсё людское, нястача, — уздыхнуў Грыбок. — З бяды людзі крывуюць адзін на аднаго, з'есці адзін аднаго гатовы…

— А па-мойму — ад цеснаты ўсё! — Чулася, што Хоня перакананы ў гэтым да канца. — Куды ні кінься — лес, пясок, балото. Разгарнуцца, дыхнуць няма як!

— Жытка, маць яе…

— Жытка-то жытка, ды і самі вінаватыя!

Курылі, моўчкі думалі кожны пра сваё, той-сёй з дзядзькоў драмаў. Зайчык першы разбіў думную маўчанку:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: