Вход/Регистрация
Постаці
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

…Гэта адзін з самых культурных і абазнаных літаратараў, якіх я ведаю. І не толькі на Беларусі. І дарэмна ён наракаў на сябе ў аўтабіяграфіі, што не скончыў там нешта. Некаторым пяць універсітэтаў не памогуць. Ёсць нешта вышэй. Самы лепшы універсітэт, які нічога не замоўчвае і нічога не падае ў скажоным святле, — гэта сумленная кніга. І калі гэта так (а гэта так!), то наш паэт — паэт-знаўца, паэт-кніжнік, паэт-вучоны. Нездарма самыя розныя людзі, талент і веды якіх я высока цаню, непарушна вераць у высокую пробу ягонага густу, у беспамылковае ўменне разбірацца і ў інтуіцыю.

Нясуць яму свае рукапісы, прыслухоўваюцца да яго думкі, шукаюць ягонай парады.

Гэта жыццё з кнігай, аж да багацюшчай уласнай бібліятэкі, да якой я ўсё думаю дабрацца, каб пакапацца ў ёй, каб падумаць над рэдкімі старонкамі.

Колькі ўсяго было — аж не ўспомніш. Заснежаны каралішчавіцкі лес, хатняе сала на стале, агністая вавёрка, што заглядае ў акно, і дасціпная разумная бяседа. Аб усім. Аб вершах і сябрах, аб прышчэпках дрэў і магчымасці зрабіць прышчэпкамі на адным камлі дрэва-сад.

Успамінаю на беразе зялёнага става ў Нарачанскім краі цяністую траву між старажытнымі стадоламі, складзенымі з няроўнага грыфельнага і ружовага граніту.

Здымалі фільм, і таму паўсюль над гэтай зялёнай травой цяжка валюхалі або стрэламі імчалі татарскія коннікі з шаблямі і круглымі шчытамі, зверападобныя, у футравых башлыках, з грывамі чорнага конскага воласу, што падалі на твар і плечы.

І гэта было страшна.

А побач было і смешнае, і мы, разлёгшыся ў траве, глядзелі. На возе рэпеціравалі сцэну бойкі нашы трукачы: рабілі сальта, давалі адзін аднаму падножкі, выкідалі з воза, схапіўшы за азадкі. Мы аж качаліся па дзьмухаўцы і дзікім кмене і рагаталі.

Рабочыя нашы хадзілі ў зялёным стаўку з брэднем, цягалі дробных залатых карасікаў, палонікаў — ужо нават жабак, але яшчэ з хвастом — і цэлыя горы твані. Калгаснікі, што падышлі, паглядзелі на іхні ўлоў і са знішчальным гумарам прадэ- кламавалі:

Рыбакі лавілі рыбу, А спаймалі жорава…

А працяг быў такі, што мы, не чакаючы далейшага знішчэння словам, ірванулі адтуль, як ад чумы. І гэта пры нашай страсці да жывога, салонага народнага слова.

Мне прыйшла ў галаву дзіўная думка. Аб новых, свежапрыдуманых словах у беларускай мове. Вось, напрыклад, вычытанае з дарэвалюцыйных календароў "угодкі". А як будзе той чалавек, чые ўгодкі святкуюць? Нехта сказаў бы: "угоднік". Яно можа і праўда, бо ўсе мы ў такіх выпадках выглядаем ледзь не святымі, хоць святымі мы не былі і ніколі не будзем.

Прынамсі, бяседы з ім — сапраўдныя бяседы; з вострым беларускім слоўцам, са здаровай беларускай дасціпнасцю. З гадамі больш за ўсё пачынаеш цаніць няспешную бяседу з ведамнымі, разумнымі і зычлівымі людзьмі.

Вось і тут была проста бяседа. Аб дрэвах — з Яўгеніяй Эргардаўнай, верным сябрам ягоным праз многія гады, а пасля аб грыбах — агульнай нашай страсці (выскачылі на хвілінку прабегчы запаветную мясціну: а мо ёсць, калі толькі Андрэй Макаёнак раней не выцерабіў). А яшчэ пра лес наш. Бо ў паэта жыве любоў да лесу і веданне яго. Можа нават большая, чым у іншых, бо ягоныя Прусы — бязлесная вёска. Так дужа часта нясцерпна цягне да мора хлопцаў менавіта з тых мясцін, дзе і рэчкі сапраўднай няма.

А пасля зноў бяседа. Пра музеі, мастакоў, ды мала яшчэ пра што.

І зноў вершы. На гэты раз урыўкі з няскончанай яшчэ паэмы. Шмат гаварыць пра няскончанае — нельга, бо яшчэ сурочыш. Але я павінен вам сказаць (сплюнуўшы тры разы), што мы будзем мець добрую рэч.

Сабраны плён. Той плён, аб якім паэтам сказана:

Каб мякка спала ў глебе зерне, Мой час на камені арэ.

Сапраўды, ворыва было цяжкае і доўгае. Таму, магчыма, тыя, каму дасталася лёгкая глеба, сяк-так адсеяліся, набілі — ці добра, ці блага — свірны і зараз пакурваюць на прызбе, склаўшы рукі.

Тут жыццё, поўнае цяжкай працы, дый само нялёгкае, выгнала паўнаважкі, васкова-залаты колас. І гэта вельмі, надзвычай прыемна. Бо куды больш пачэсны лёс рунебергаўскага Пава (памятаеце пераклад М.Багдановіча?), чым лёс тубыльца з Блажэнных Астравоў, які сядзіць пад дрэвам і ў салодкай знямозе чакае, калі ў рот яму ўпадзе з гэтага дрэва фінік. Бо адна справа нічога не зрабіць самому, жыць з таго капіталу, што ты "ўзорны дзед, узорны тата", а зусім другая — дабіцца ўсяго сваім мазалём. Разам з народам сваім, якому таксама не было лёгка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: