Вход/Регистрация
Постаці
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Акрамя ўсяго, ён яшчэ славуты лекар. I калi ён не да канца здолеў даць людзям здаровы розум i здаровую душу — што ж, ён пастараецца, у меру магчымасцей, даць iм хаця б адносна здаровае цела. Можа, з iм не яны, дык iхнiя нашчадкi дажывуць да перамогi царства розуму.

Ён лечыць пражскi люд. Ён робiцца вучоным садаводам-батанiкам пры двары Фердынанда I. Батанiчны сад быў закладзены ў Празе ў 1534 годзе, i Францыск Скарына, несумненна, быў адным з яго заснавальнiкаў. Батанiчныя сады ў той час былi i "аптэкарскiмi гародамi", дзе, пераважна, расло лекавае зелле i лекавыя дрэвы для аптэк. Магчыма, свая аптэка была i ў Скарыны.

I вось усе апошнiя гады жыцця вялiкi асветнiк праводзiць мiж кветак i дрэў, у садзе, створаным i яго рукамi (сад размяшчаўся недзе там, дзе цяпер Галоўпаштамт, непадалёк ад Вацлаўскай плошчы).

Усё жыццё ён баранiў людзей ад духоўнай i фiзiчнай смерцi.

Смерць i неўмiручасць — прыйшла да яго каля 1551 года.

Нiхто не ведае, дзе ён пахаваны. Можна думаць, што недзе на старых могiлках на Градчанах. Але ад iх даўно не засталося i следу, бо яны былi знесены падчас Габсбургскай рэакцыi пасля Белай Гары.

Так што магiлай яго трэба лiчыць проста Прагу. Усю Прагу. Яго не падтрымлiваў пры жыццi нiхто, за выключэннем нешматлiкiх сяброў. Але ў яго быў i яшчэ адзiн сябар, якi кнiг тых тады амаль не чытаў, i для якога, аднак, i распачаў Францыск Скарына сваю катаржную працу.

Народ.

I праца тая не была дарэмнай. Хутка пасля смерцi вялiкага першадрукара друкарнi на Беларусi пачалi расцi, як грыбы. Пераможнага шэсця кнiгi ўжо нельга было спынiць. Розум Чалавечы ўставаў ва ўвесь рост, хаця доўга яшчэ, цяжка, пакутна было яму iсцi — першы крок быў зроблены.

Хто ведае, як цяжка давялося б кнiзе i асвеце беларускай без яго? Але ён быў i неадрыўнай часткай культурнага жыцця Прагi.

Я iду з другам дварамі Каралiнума. Вось Славянская бiблiятэка. Тры з паловай мiльёны тамоў. Практычна ўсё, што можна ведаць аб нашым з вамi свеце. I сярод iх — пятнаццаць тысяч беларускiх назваў, не лiчачы часопiсаў i газет. Нават не трэба асаблiва ездзiць у багацейшыя бiблiятэкi свету, каб зведаць аб маiм народзе ўсё.

Прыехаць трэба — i не раз — толькi каб ведаць яго знутры. I сярод гэтых назваў першая наша друкаваная кнiга. Кнiга Скарыны. Мацi тых мiльёнаў, што выдаюцца ў нас зараз.

I за гэта дзякуй Скарыне i Празе.

…Я iду вулiцамi горада. I мне ўсё здаецца, што начнымi пражскiмi вулiцамi ўсё яшчэ гучаць ягоныя крокi, што шматпакутныя i святыя плiты пражскiх тратуараў берагуць у сабе не толькi цеплыню мiльёнаў ног, якiя стагоддзямi хадзiлi i ходзяць па iх, але i яго цеплыню, што ў старых камянiцах Прагi засталася частка i ягонай душы, душы вучонага, асветнiка, гуманiста, паэта, барацьбiта з несправядлiвасцю, варварствам i цемрай. Чалавека, якi першы звязаў беларусаў i чэхаў у iхняй агульнай любовi да ведаў i святла.

Тут ён жыў. Чалавек, якi верыў у сiлу дабрынi i ўсё жыццё змагаўся за перамогу гэтай сiлы. Тут ён памёр. Тут пахаваны.

Прага стала яго магiлай.

Пражскага праху, пражскай зямлi стала крыху болей. Пражскага духу, духу гуманiзму, асветы, доблесцi стала намнога болей. А, значыць, у жылах гэтага вялiкага горада цячэ кропля i беларускай крывi.

I мы, беларусы, ганарымся гэтым.

Прага, 5 лiпеня,1973 г.

Зліццё з душой народнай

У ноч летняга сонцастаяння, калі самая магутная жыватворная сіла зямлі, калі паляць вогнішчы і гарыць над карагодамі прасмаленае кола — "сонца", а дзяўчаты пускаюць па рачной плыні вянкі, на кароткае імгненне расцвітае ў лясной глухамані папараць. Пад абаронаю сіл зла. Хто адолее іх, хто сарве гэтую агонь-кветку, той здабудзе шчасце людзям і сабе.

Гэта ноч на Івана Купалу.

Такой яна была і ў 1882 годзе. Цёмныя і магутныя былі сілы зла, мёртвым было маўчанне палёў. Але агонь-кветка разгаралася недзе ў бураломе. І думкі паэта былі толькі пра тое, каб здабыць яе, што б там ні каштавала, для прыгнечанага, але гордага і таленавітага беларускага народа.

І само жыццё будучага паэта спачатку нічым не адрознівалася ад тысяч і тысяч такіх, як ён. Плуг і каса, вілы і цэп. Два класы народнага вучылішча, і зноў гэта скупая зямля. Падзол, россып камянёў, верас. Яна, праўда, была здзіўляючая, сціпла чароўная са сваімі пагоркамі, непраходнымі пушчамі, светлымі водамі, зімою патанала ў снягах, а летам у кветках. Але гэта прыгажосць, гэта хараство не давалі ўдосталь хлеба, бо належалі чужым. Твае на ёй толькі мускулы, рукі.

І на гэтай зямлі людзі і ён, будучы паэт гэтых людзей. Яму няма чаго сыходзіць да народа. Ён сам — народ. Па душы і крыві.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: