Вход/Регистрация
Постаці
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Дзяўчына з сярэдневяковага беларускага горада ідзе да ратушы, дзе паляць ведзьмакоў. Ідзе глядзець. Усё натуральна: раз ёсць ведзьмакі — патрэбна і вогнішча.

Ідзе і сустракае прыўкраснага конніка, губляе яго з вачэй. І вось каханне абуджае яе. І яна ўжо здатная страціць уратаванне за нованабытую любоў, за каханне, загубіць варажбою душу і, магчыма, самой згарэць на вогнішчы, як гарэлі ведзьмакі, абы здабыць, абы ўбачыць светлага конніка ў залатым шаломе, свайго "Юр'я Святога", які пакуль скача недзе ўначы, асветлены далёкім водбліскам пажару.

А значыць, як бы ні заняпаў чалавек — ён знойдзе шлях. І нічога з ім не зробіш.

Максім Багдановіч даў нам першы ўрок гісторыі. Даў яго, нарадзіўшы ў нашых людзях гонар за сваё мінулае, і гістарычнае мысленне, і веру ў будучае.

Аднаго гэтага хапіла б на вечны яму помнік.

Такі ранні помнік!

Зразумела, паэт мог бы не дажыць да сямідзесяціпяцігоддзя і без сухотаў. Войны, рассталяныя патрыёты і проста заложнікі, допыты ў падзямеллях гестапа, нахабны гвалт і тэрор ворагаў, бамбёжкі, тры нашэсці — ці мала было такога, што магло б разбіць кволы сасуд чалавечага цела. Ды яшчэ калі яно — цела паэта. Ды яшчэ такога паэта, як Максім Багдановіч.

Паэты не толькі вешаюцца. Паэтаў і вешаюць. Фалангісты рассталялі Лорку. Досыць было, што Багдановіч проста паэт, чалавекалюбца, дэмакрат, каб яны вышчарыліся на яго і распялі.

Я дрыжу за кожную кулю, якую яны маглі б усадзіць у яго. За кожны асколак бомбы, які мог бы раздзерці яго сэрца.

За гільяціны, за Трасцянец і іншыя канцэнтрацыйныя лагеры, за кожны паклёп, за кожны артыкул, падобны на здзек. Іх не было, але яны маглі б быць, і сэрца маё абліваецца крывёю за неіснуючыя яго мукі, і я вінавачу фашызм і іншае такое яшчэ і за яго, які нежывы, але мог бы жыць.

І ўсё ж як шкада, што яго няма. Жыццё — вялікая даброта.

Мой друг і мая зямля

Чалавек перажывае дзесяткі расчараванняў. Самыя балючыя з іх — расчараванні ў сябрах. Любіў да няздатнасці заўважаць кепскае — і вось забыўся нават нумар тэлефона.

Але не аб тых размова. Хочацца расказаць пра тых, прыхільнасць да каго як была, так і застаецца моцнай.

Мы шкадуем дзеля іх добрых слоў, саромеемся іх. Чаму? А так, мужчынская дурасць! Хто ведае, праз колькі год позна будзе самому сказаць добрае другу ці ад яго пачуць пра сябе? А яно, добрае слова, часам патрэбней за хлеб і ваду. Бо кепскае мы чуем занадта часта.

Гэта — эскіз. Пра многае не скажаш. Сёе-тое хай пачакае.

Таму вазьміце гэты беглы, штрыхавы партрэт майго сябра і пастарайцеся ўбачыць за ім жывыя чалавечыя рысы.

…Пачалося са смешнага. Недзе ў 1946-м, ці што, годзе пісаў я трагедыю з крыжацкіх часоў (раман з жыцця мамантаў). Гэткі дамарослы валенрадзізм, замешаны на крыві, слінях і ружовай вадзе. Патрэбна было прозвішча аднаму з герояў, а яны мне дужа цяжка даюцца, прозвішчы.

Па радыё, ці яшчэ як, пачуў я прозвішча, якое здалося мне прыдатным.

Так з'явіўся ў маёй трагедыі Янка Брыль. Першага зборніка ягонага я ў той час, клянуся, не чытаў. Нешматлікія тады кнігі ўвогуле цяжка даходзілі ў нашу глуш. Гэтымі абставінамі і тлумачыцца тое, што ходзіць па старонках маёй трагедыі нейкі асобны, зусім непадобны Янка Брыль, нават, здаецца, удавец.

Трэба будзе неяк дабрацца да гэтага забытага ў Оршы опуса ды спаліць яго, калі, вядома, яго ўжо не пусцілі "на сьледзі". (А то зганьбіш і сябе, і, галоўнае, сябра. Уявіце сабе трагічнага героя, напісанага кімсьці з мяне або, нават, з маім прозвішчам. Жах!)

А пасля пайшлі апавяданні. І першыя кнігі. І ўражанне святла. І — памятаеце? — срэбнае павуцінне на дзвярах гумна. І стаіць перад гэтым цудам змучаны жыццём чалавек, які раптам адчуў у сабе душу.

Ва універсітэце мне заказалі для аднаго з украінскіх часопісаў артыкул. Аповесць "У Забалоцці днее" была толькі што адзначана прэміяй. Не памятаю, ці быў той артыкул надрукаваны. Памятаю толькі, што хваліў. Не таму, што на сто працэнтаў падабалася, а таму, што з усяго напісанага тады на гэту тэму — "Забалоцце" рэзка вылучалася. Былі жывыя людзі, абставіны, пейзажы.

Ну і яшчэ: ніколі я не забываў пра апавяданні, заўсёды спадзяваўся, што будуць і яшчэ лепшыя. І не памыліўся ў гэтым.

А пазней я даведаўся, што кніга шмат памагла аўтару, дала магчымасць больш-менш спакойна пісаць і жыць. І таму я ўдзячны гэтай кнізе. Проста па-чалавечы ўжо. За сябра.

Першая сустрэча наша адбылася ў 1955 годзе, на нарадзе маладых. Амаль дванаццаць год мінула. Было тады яму 38. На год болей, чым мне цяпер. І вось, хай сабе гэты труізм гавораць усе, але не веру я, што яму пяцьдзесят. Сваім гадам не верыш ніколі, а другі — гэта ўсё адно што ты сам.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: